21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вера і розум як спадарожнiкi ў дарозе

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вера і розум як спадарожнiкi ў дарозе

Адразу пасля ўрачыстай сустрэчы ў аэрапорце Дзяржаўны сакратар Яго Святасцi Бенядыкта ХVI кардынал Тарчызiо Бэртонэ накiраваўся ў цэнтр "Карытас" у Ляскоўцы, дзе жывуць дзецi, якiя хварэюць на рак. Сустрэч i важных размоў у Беларусi будзе яшчэ шмат за гэтыя днi, але гэтая... Для дзетак — нiбыта вестачка ад Бога, у якога ёсць надзея на выздараўленне. Высокi госць нагадаў, што Хрыстос сваiм служэннем пачынаў лекаваць хворых, i ягоная любоў дае надзею на будучыню. Кардынал Бэртонэ сказаў, што спачувае цярпенню дзетак, якiя пакутуюць. Яны, вiдаць, гэта адчулi, таму што ў адказ падаравалi яму мяккую цацку. Кардынал прыняў падарунак i сказаў, што мае шмат пляменнiкаў, у якiх 20 дзяцей, — iм ён прывязе цацку з Беларусi. Кардынал пачаў свой вiзiт у нашу краiну са спраў дабрачыннасцi. Але ўжо на наступны дзень Дзяржаўнага сакратара Яго Святасцi чакалi важныя сустрэчы з дзяржаўнымi асобамi i не толькi.

Госця з Ватыкана прынялi ў рэзiдэнцыi Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта. Праваслаўныя i каталiкi складаюць дзве самыя буйныя канфесii ў Беларусi i з даўнiх часоў вучылiся суiснаваць на гэтай зямлi.

Вiтаў высокага госця Ўпаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Леанiд Гуляка, якi на сустрэчы з iм падкрэслiў, што адзiн з асноўных накiрункаў працы камiтэта — праца менавiта з рэлiгiйнымi арганiзацыямi. "Паводле заканадаўчай базы, мы не кантралюем дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый. Мы кантралюем выкананне закона як рэлiгiйнымi арганiзацыямi, так i органамi ўлады", — адзначыў Леанiд Гуляка. Кардынал Тарчызiо Бэртонэ перадаў удзячнасць за свабоду рэлiгiй, якая ёсць у Беларусi.

Пытанням веры госць прысвяцiў сваю лекцыю ў БДУ. Прамаўляючы для маладых людзей, кардынал засяродзiўся на суадносiнах веры i розуму, разважаў пра тое, як можна гаварыць пра Бога сучаснаму чалавеку. Кардынал Бэртонэ прысвяцiў сябе Богу ў маладым узросце, ён стаў святаром у 26 гадоў. Псiхалогiю студэнтаў i маладых людзей ведае, бо сам выкладаў тэалогiю ў папскiм унiверсiтэце ў Рыме, нават быў яго рэктарам.

Два гады таму кардынал стаў дзяржсакратаром Ватыкана, ён адказвае за палiтычныя i дыпламатычныя дзеяннi Ватыкана. Ён кiраўнiк урада Ватыкана i адначасова мiнiстр замежных спраў. Таму была запланаваная сустрэча з мiнiстрам замежных спраў Беларусi Сяргеем Мартынавым. I госць, i гаспадары спадзяюцца на тое, што вiзiт у нашу краiну будзе плённым.

Ларыса ЦIМОШЫК.

Фота БЕЛТА

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу пасля ўрачыстай сустрэчы ў аэрапорце Дзяржаўны сакратар Яго Святасцi Бенядыкта ХVI кардынал Тарчызiо Бэртонэ накiраваўся ў цэнтр "Карытас&
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика