21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спартак Мiрановiч: "Напярэдаднi дня нараджэння мне падарылi ўнучку!"

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спартак Мiрановiч: "Напярэдаднi дня нараджэння мне падарылi ўнучку!"

Асоба

Спартак Мiрановiч — трэнер-легенда, глыба не толькi беларускага, але i сусветнага спорту. Пад яго кiраўнiцтвам гандбалiсты зборнай СССР, у складзе якiх на вядучых ролях былi прадстаўнiкi мiнскага СКА, салiравалi на Алiмпiйскiх гульнях i чэмпiянатах свету. Пры iм армейскi клуб заваёўваў найвышэйшыя ўзнагароды еўрапейскiх турнiраў. Двойчы заслужаны трэнер СССР i Беларусi выводзiў у фiнальны турнiр кантынентальнага першынства i зборную нашай краiны. А сёння ў нас цудоўная падстава ўзгадаць гэтага паважанага спецыялiста. 20 чэрвеня Спартак Пятровiч святкуе 70-гадовы юбiлей. 

— У маёй сям’i не любяць гучных слоў, пампезнасцi, — прызнаўся юбiляр, — таму мы проста збяромся разам на дачы. Аднак ад вялiкага святкавання адкруцiцца мне ўсё ж не ўдасца. Хоць гэта не першы мой юбiлей, але сёлета iмянiны будуць адметнымi. З нагоды майго 70-годдзя цэлы аргкамiтэт стварылi! Такiм чынам мой юбiлей ператварыўся ў свята гандбола, iгракоў, усiх людзей, з якiмi я працаваў, хто быў увесь гэты час разам са мной.

— Якi падарунак задаволiў бы вас як трэнера i сем’янiна?

— Што можна падарыць чалавеку, якi столькi бачыў? (Задумваецца.) Калi заяўляць на ўвесь голас, то, як трэнера, мяне, зразумела, парадаваў бы беларускi гiмн, якi б выконваўся з нагоды перамогi. А як сем’янiну мне падарунак ужо зрабiла дачка, якая таксама жыве ў Мiнску (другая дачка Спартака Пятровiча жыве ў Германii). Цi не лепшы прэзент — унучка? Не магла яшчэ два днi пачакаць, каб якраз на мой дзень нараджэння з’явiцца на свет! Яшчэ iмя не прыдумалi, але галоўнае ж не гэта. Вядома ж, я не адмовiўся б i ад матэрыяльных падарункаў — катэджа, машыны, але гэта можна i выйграць, калi набыць латарэйны бiлет. Праўда, я ў гэта не гуляю: мне на гэта часу не хапае.

— За вашу спартыўную кар’еру, пэўна, iмянiны выпадалi i на час спаборнiцтваў. Прызнайцеся, святкавалi дзень нараджэння камандай?

— Ой, я нават забываўся, што ў мяне свята. Настолькi быў заняты iншай справай! Ды я i не прыхiльнiк пампезнасцi, як ужо казаў. Кожны дзень можа стаць нейкiм прыемным святам. Не абавязкова гэта павiнны быць асабiсты дзень нараджэння.

— 70 гадоў — гэта ганаровы ўзрост, калi можна дазволiць сабе i адпачыць. Вы ж не сядзiце без справы. Што за крынiца, дзе вы чэрпаеце свае сiлы?

— Гэта звычка. Мне цяжка сядзець без работы 2—3 днi. Я адпачну крыху, а потым мяне зноў цягне ў залу. Гэта як наркотык. Бясспрэчна, з узростам працаваць усё больш складана, бо даюць аб сабе ведаць старыя балячкi. Адзiны орган, якi ў мяне функцыянуе нармальна, — мая галава. Сваю памяць я пастаянна трэнiрую. Люблю розныя iнтэлектуальныя, суперскладаныя гульнi, судоку, а вось у шахматы гуляць звычкi ў мяне няма.

— Нiводная з вашых дачок не пайшла па вашых кроках. Не шкадуеце, што яны не выбралi спорт сваёй прафесiяй?

— Наадварот! Не так гэта проста стаць добрым спартсменам, а яшчэ пры гэтым заставацца здаровым i шчаслiвым чалавекам. Нават самым заслужаным спартсменам не пазбегнуць траўмаў. Шчыра кажучы, я не бачыў у сваiх дочках вялiкiх спартыўных талентаў. Вось унукi актыўна гуляюць у футбол, але мiльёнаў гэтым не заробяць, бо бацькi не аддадуць дзяцей у прафесiйны спорт.

— Калi б вы самi не сталi трэнерам, абмiнулi спартыўны свет, то рэалiзавалi б сябе ў ...

— Цяжка сказаць. У школе я вельмi любiў геаметрыю, справы ладзiлiся i па хiмii. Аднак з дзяцiнства ў мяне iснавала мара — быць трэнерам. Чаму выбраў гандбол? Туды вецер падзьмуў! Калi ж я паступiў у тэхнiкум фiзкультуры, я, як усе юнакi, меў адно жаданне — быць здаровым, дужым, негалодным.

— Калi азiрнуцца, якi перыяд за 70 гадоў жыцця для вас найбольш памятны?

— Першае дзесяцiгоддзе — гэта яшчэ дзяцiнства, потым я стаў студэнтам... Самае лепшае ў мяне было ў сярэднiм узросце, а мой трэнерскi росквiт прыйшоўся на 50 гадоў. Тады я быў маладым трэнерам, яшчэ пачынаў. Цяпер я ўжо разумею, што час саступаць сваё месца iншым.

— Здароўя вам i дабрабыту! Яшчэ раз з юбiлеем!

Iрына ПРЫМАК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартак Мiрановiч — трэнер-легенда, глыба не толькi беларускага, але i сусветнага спорту. Пад яго кiраўнiцтвам гандбалiсты зборнай СССР, у складзе якi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика