Стартавы кошт зямлi на аўкцыёнах дазволяць iстотна павялiчыць?
Стартавы кошт зямлi на аўкцыёнах дазволяць iстотна павялiчыць?
Версіi У якiх выпадках i па якiм кошце людзi сёння маюць магчымасць набываць зямельныя ўчасткi ў прыватную ўласнасць? — даволi часта цiкавяцца чытачы газеты. Зацiкаўленасць гэтай тэмай выклiкала пагалоска аб тым, што першапачатковы кошт зямельных участкаў, якiя выстаўляюцца на аўкцыёны, будзе павялiчаны. Каб удакладнiць гэтую навiну, мы звярнулiся да начальнiка ўпраўлення ўлiку зямель i ацэнцы нерухомасцi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Аляксандра Даўжанкова. — Хто i па якiм кошце сёння можа выкупiць зямельныя ўчасткi ў прыватную ўласнасць? — Згодна з Указам Прэзiдэнта Беларусi № 667 сёння выкупiць зямельныя ўчасткi ў прыватную ўласнасць без аўкцыёнаў могуць толькi тыя грамадзяне, якiя ўжо маюць iх у пажыццёвым карыстаннi i калi на гэтых участках пабудаваны аднакватэрныя цi блакаваныя жылыя дамы, зарэгiстраваныя ў арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастры. У гэтым выпадку зямельныя ўчасткi, выдзеленыя насельнiцтву для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, а таксама для садаводства можна выкупiць па кадастравым кошце. Ва ўсiх астатнiх выпадках зямельныя ўчасткi можна набыць у прыватную ўласнасць толькi на аўкцыёнах. — Па якiм кошце цяпер зараз зямельныя ўчасткi прапануюцца на аўкцыёнах? — Пастановай Саўмiна прапiсана, што першапачатковы кошт зямельнага ўчастка на аўкцыёне павiнен быць у памеры яго кадастравага кошту. Разам з тым адзначу, што кадастравы кошт зямельных участкаў у сельскай мясцовасцi на большай тэрыторыi краiны застаецца сёння вельмi малым. Атрымлiваецца, што калi сёння праводзiць аўкцыёны, то зямельныя ўчасткi будуць прапаноўвацца i выкупляцца (пры невялiкiм попыце) па вельмi малой стартавай цане. Атрыманы прыбытак можа нават цалкам не акупiць страты на правядзенне аўкцыёну. — Вы прапануеце выправiць гэтую нестыкоўку? — Так, спецыялiсты Дзяржкамiтэта па маёмасцi падрыхтавалi змяненнi ва Ўказ Прэзiдэнта № 667, дзе мы рэкамендуем, каб стартавая цана зямельных участкаў, якiя прапаноўваюцца на продаж з аўкцыёнаў, была не нiжэйшая за кадастравы кошт зямлi, але не абмяжоўвалася гэтай лiчбай. — Што, на ваш погляд, гэта новаўвядзенне дасць мясцовым арганiзатарам аўкцыёнаў? — Такiм чынам, сваёй прапановай мы дазваляем выканкамам самастойна фармiраваць стартавую цану зямельных участкаў не ў памеры кадастравага кошту, а з улiкам павышальнага каэфiцыента. Памер павышальнага каэфiцыента будзе залежаць ад памераў затрат на правядзенне аўкцыёнаў, рэальных рынкавых цэнаў на ўчасткi ў вызначаным рэгiёне, а таксама iншых мясцовых умоў. Цяпер кадастравы кошт зямель у вёсках склаўся на такiм узроўнi, што ўчастак зямлi памерам 15 сотак каштуе каля 30—40 тысяч рублёў. Праводзiць аўкцыёны, каб прадаваць зямлю па такiм кошце, немэтазгодна. — Як гэтае новаўвядзенне павiнна паўплываць на развiццё сферы зямельных адносiнаў? — Мы лiчым, што ў гэтым выпадку мясцовыя ўлады атрымаюць большую фiнансавую зацiкаўленасць у правядзеннi аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў. У вынiку на рынку з’явiцца больш участкаў, якiя можна будзе набыць на аўкцыёнах. У будучых прыватных забудоўшчыкаў павiнен з’явiцца сапраўды вялiкi выбар зямельных участкаў у розных рэгiёнах краiны. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У якiх выпадках i па якiм кошце людзi сёння маюць магчымасць набываць зямельныя ўчасткi ў прыватную ўласнасць? — даволi часта цiкавяцца чытачы газеты.
|
|