21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Шэрагу вуліц, якiя праектуюцца, безназоўных сквераў ў Мiнску прысвоены назвы. У жылым мiкрараёне Каменная Горка з’явяцца вулiцы Каменнагорская, Нёманская, Казiмiраўская, Дамброўская. Будзе ў Мiнску i вулiца Рыгора Шырмы — на ўчастку ад вулiцы Янкоўскага да вулiцы Гарэцкага. Таксама ў сталiцы з’явяцца скверы iмя Георгiя Жукава, горада-пабрацiма Чанчунь (на вулiцы Берасцянскай), Сiмона Балiвара — на скрыжаваннi вулiц Захарава i Першамайскай.

* У Беларусi плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю дзве вугальныя ТЭЦ — у Брэсце i Зэльве — з сумарнай магутнасцю каля 700 МВт, паведамiў журналiстам першы намеснiк генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга" Аляксандр Сiвак. Гэтыя ТЭЦ будуць уведзеныя не раней чым 2013—2014 гадах.

* Галоўны санiтарны ўрач Расii Генадзь Анiшчанка выпусцiў пастанову, якая забараняе выкарыстоўваць хлор пры ахаладжэннi курыных кумпячкоў i iншай прадукцыi птушкагадоўлi. Вытворцам належыць выкарыстоўваць iншыя дэзiнфектанты, так як пры высокiх канцэнтрацыях хлор накоплiваецца ў прадукце, утвараючы шкодныя для чалавека злучэннi.

* На пленарным пасяджэннi парламента Кiргiзii дэпутаты зацвердзiлi ўчора папраўкi ў Закон "Аб геаграфiчных назвах". Папраўкi прадугледжваюць забарону на перайменаванне гарадоў, пасёлкаў, раёнаў i сельскiх упраў краiны. У той жа час адпаведным дзяржструктарам i мясцовым уладам даецца права пераймяноўваць вулiцы, установы адукацыi i культуры i iншыя адмiнiстрацыйныя аб’екты.

* Сёння суд у Казанi разглядае заяву студэнта другога курса Казанскага дзяржаўнага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта Мiхаiла Кiндэра, якi не дапушчаны да сесii з-за адмовы праходзiць тэст на наркотыкi. Кiндэр падкрэслiвае, што ён асабiста супраць наркотыкаў i нiколi iх не ўжываў, але прапанаваная ВНУ працэдура для яго бязмежна прынiжальная. У сваёй заяве ў суд студэнт просiць прызнаць незаконным змушэнне студэнтаў да праходжання тэсцiравання i нядопуск iх да сесii ў сувязi з адмовай ад гэтага тэста.

* У Японii зноў павялiчыўся лiк самагубстваў, дасягнуўшы амаль рэкорднага за апошнiя 30 гадоў паказчыка — звыш 33 тыс. суiцыдаў за мiнулы год. Асаблiва рэзка вырас лiк самазабойстваў сярод людзей, старэйшых за 60 гадоў, — амаль на 9 працэнтаў. Сацыёлагi звязваюць гэта з адсутнасцю стрымлiваючых рэлiгiйных фактараў i знiжэннем узроўню сацыяльнай абароненасцi з-за эканамiчнага спаду 1990-х гадоў.

* Прэм’ер-мiнiстр Латвii Iвар Годманiс, якi ў сераду трапiў у аўтааварыю, атрымаў траўму галавы — у яго трэснула скроневая костка. Траўма не пагражае жыццю i запатрабуе лячэння на працягу 7—10 дзён пры ўмове захавання рэкамендацый урачоў. Падчас аварыi яго "Аўдзi А8" сутыкнулася з маршрутным таксi, вадзiцель якога ехаў на зялёнае святло i не пачуў сiрэнаў картэжа прэм’ера.

* Пралiўныя дажджы з навальнiцамi абрушылiся на цэнтральныя i заходнiя раёны Румынii. У вынiку разгулу стыхii загiнулi тры чалавекi, каля ста дамоў затопленыя, паваленыя ветрам дрэвы блакавалi шэраг аўтамабiльных дарог i чыгунку. Вядуцца выратавальныя работы.

* Футбольны матч Расiя — Швецыя суправаджаўся рэкорднымi стаўкамi расiйскiх балельшчыкаў. Напрыклад, агульны аб’ём ставак, зроблены ў мiжнароднай букмекерскай канторы Oscar Yard, склаў $2,7 млн. Самы буйны выйгрыш атрымаў чалавек, якi паставiў $53 тысячы на лiк матча 2:0 на карысць Расii (якi i стаў канчатковым вынiкам матча). У адпаведнасцi з каэфiцыентам, якi дзейнiчаў пры такiм лiку на матч (6 на лiк 2:0), балельшчык атрымаў $318 тысяч.

* У Анталii сотнi расiйскiх турыстаў святкавалi выхад зборнай Расii па футболе ў чвэрцьфiнал чэмпiянату Еўропы. У пяцiзоркавым гатэлi "Ле шато дэ прэстыж" у турыстычным мястэчку Кемер група турыстаў у стане алкагольнага ап’янення ўчынiла пажар. Палiцэйскiя i пажарныя былi вымушаныя эвакуяваць больш за тысячу чалавек. Па дапамогу да мясцовых урачоў звярнулася больш за 50 чалавек, якiя атруцiлiся дымам. Пацярпела пяцiгадовае дзiця, якое дагэтуль знаходзiцца ў бальнiцы.

Поўны абзац

* Польскi пенсiянер так захапiўся вайной з мурашамi, што ў запале барацьбы знiшчыў шматкватэрны дом. 74-гадовы Мартын Бартаж залiў у вентыляцыйную сiстэму дома некалькi лiтраў вадкасцi супраць насякомых. А пасля таго, як яму здалося, што сродак не падзейнiчаў, ён кiнуў туды ж падпалены ручнiк. Выбух, што прагрымеў пасля такiх дзеянняў, цалкам разбурыў дом у Люблiне, а сам Мартын трапiў у бальнiцу з апёкамi трэцяй ступенi. Цудам нiхто з суседзяў не пацярпеў.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэрагу вуліц, якiя праектуюцца, безназоўных сквераў ў Мiнску прысвоены назвы. У жылым мiкрараёне Каменная Горка з’явяцца вулiцы Каменнагорская, Нёманс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика