21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь — краіна з высокай метэаралагiчнай уразлiвасцю

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь — краіна з высокай метэаралагiчнай уразлiвасцю

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 19 чэрвеня.)

Сёння ў Беларусi надаецца вялiкае значэнне папярэджанню надзвычайных сiтуацый прыроднага характару, у пастаянным рэжыме ажыццяўляецца манiторынг тэрыторый з адпаведным рэагаваннем на ўсе выяўленыя анамальныя працэсы. Дарэчы, iнфармацыя аб штармавым папярэджаннi павiнна быць агучана Нацыянальнай тэлерадыёкампанiяй не пазней чым праз 15 хвiлiн пасля яе атрымання.

У сiстэме манiторынгу надзвычайных сiтуацый шырока выкарыстоўваюцца айчынныя распрацоўкi навуковых арганiзацый. Напрыклад, апаратна-праграмны комплекс прыёму i апрацоўкi касмiчнай iнфармацыi з мэтай вызначэння месцаў лясных i тарфяных пажараў цi праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе ацанiць узроўнi магчымага затаплення i велiчынi эканамiчнай шкоды ад паводак у пойме рэк Прыпяць, Сож, Днепр, Бярэзiна i Заходняя Дзвiна.

— Мы выкарыстоўваем у сваёй рабоце таксама авiяцыйную сiстэму кантролю за абстаноўкай у зоне надзвычайных сiтуацый, — расказаў начальнiк НДI пажарнай бяспекi i праблем надзвычайных сiтуацый Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Аляксандр Кудрашоў. — Яна прызначана для авiяздымак раёнаў надзвычайных здарэнняў з выкарыстаннем лiчбавых спектразанальных i тэрмаграфiчных выяў. Акрамя таго, шырока прымяняецца авiяпатруляванне тэрыторый. У прыватнасцi, для кантролю за абстаноўкай у лясах i на тарфянiках ажыццяўляюцца аблёты па 16 маршрутах, якiя праходзяць праз самыя пажаранебяспечныя ўчасткi. У пажаранебяспечны перыяд, асаблiва калi ўстанаўлiваецца сухое спякотнае надвор’е, прымяняецца i наземнае патруляванне лясных i тарфяных масiваў.

Не сакрэт, што глабальныя змяненнi клiмату павялiчваюць нагрузку таксама i на сiстэму аховы здароўя. Так, хiстаннi тэмпературы могуць быць прычынай павелiчэння колькасцi выпадкаў сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Да таго ж iстотнае пацяпленне негатыўна адбiваецца i на псiхiчным здароўi чалавека. Апошнiя 10—15 гадоў вясна прыходзiць усё раней, а восень завяршаецца пазней (суцэльнае мiжсезонне). А разам са змяненнем сезонных тэрмiнаў пасунулiся ў часе i сезонныя абвастрэннi хранiчных захворванняў. Той жа перыяд цвiцення пачынаецца цяпер намнога раней i цягнецца больш доўга. Устаноўлена, што за апошнiя 30 гадоў працягласць перыядаў цвiцення павялiчылася ў сярэднiм на 5—10 дзён. А гэта падаўжае пакуты людзей з алергiчнымi рэакцыямi, астмай i iншымi рэспiраторнымi захворваннямi.

Асаблiва непакоiць беларускiх медыкаў сiтуацыя з iнфекцыйнымi i паразiтарнымi захворваннямi. Напрыклад, падчас цёплых зiмаў знiкаюць сезонныя перашкоды для ўзбуджальнiкаў. Больш чым красамоўны прыклад — нашэсце на тэрыторыю Беларусi кляшчоў, якiя з’яўляюцца пераносчыкамi двух небяспечных захворванняў: хваробы Лайма i клешчавога энцэфалiту. Калi раней частка кляшчоў гiнула падчас суровых зiмаў, то цяпер яны добра выжываюць i "заваявалi" ўжо практычна ўсю тэрыторыю Беларусi. I нават у гарадах ад iх няма выратавання...

Па даных Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, штогод у вынiку глабальнага пацяплення гiнуць на планеце 150 000 чалавек i каля 5 мiльёнаў церпяць ад розных захворванняў, дэфiцыту харчавання i ў вынiку стыхiйных бедстваў. А да 2030 года колькасць захварэлых можа павялiчыцца ўдвая. Менавiта па гэтай прычыне СААЗ заклiкае ўсiх забяспечыць гатоўнасць нацыянальных сiстэм аховы здароўя да ўзрастаючай пагрозы экстрэмальных клiматычных з’яў i стварыць сiстэмы iнфармавання i папярэджання грамадзян аб небяспецы цеплавых катаклiзмаў i капрызаў надвор’я. Так, напрыклад, належным чынам спраектаваныя транспартныя сiстэмы могуць паспрыяць змяншэнню выкiдаў парнiковага газу пры адначасовым знiжэннi шкоднага ўплыву на здароўе забруджанага паветра i фiзiчнай iнэртнасцi, з-за якiх штогод памiраюць мiльёны людзей ва ўсiм свеце. Улiчваючы, што большую частку свайго часу еўрапейцы праводзяць у памяшканнях, навукоўцамi былi праведзены спецыяльныя даследаваннi, якiя ўстанавiлi, што ва ўмераным клiмаце аптымальны тэмпературны рэжым у памяшканнях павiнен вагацца ад 18 да 24 градусаў. I менавiта на гэтыя даныя павiнны абапiрацца будаўнiкi пры праектаваннi ў жыллёвых грамадскiх будынках вентыляцыйных сiстэм, iнакш ад цеплавых удараў людзi i далей будуць гiнуць непасрэдна на сваiх працоўных месцах цi ў сваiх ложках. Нават 25—30 градусаў па Цэльсiю могуць стаць у мегаполiсе смяротна небяспечнымi пры ўмове, што такое надвор’е будзе трымацца дастаткова працягла. Асаблiва падчас спякоты церпяць тыя, хто жыве ў кватэрах без кандыцыянераў i на апошнiх паверхах. Эксперты папярэджваюць, што бяздзейнасць сёння можа вылiцца ў будучынi ў страты ў сотнi мiльёнаў еўра.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Беларусi надаецца вялiкае значэнне папярэджанню надзвычайных сiтуацый прыроднага характару, у пастаянным рэжыме ажыццяўляецца манiторынг тэрыт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика