Расія — у плей-оф
Расія — у плей-оф
Вакол Еўра Расiйская зборная ў матчы чэмпiянату Еўропы-2008 абыграла шведаў з лiкам 2:0 i ўпершыню ў гiсторыi выйшла ў 1/4 фiналу. Галы забiлi Раман Паўлючэнка на 24‑й хвiлiне i Андрэй Аршавiн на 50‑й. Такiм чынам, зборная Гуса Хiдынка выйшла на другое месца ў групе D i 21 чэрвеня сустрэнецца з пераможцай групы С — зборнай Галандыi.Матч Расiя — Швецыя праходзiў у аўстрыйскiм Iнсбруку. Сустрэчу судзiла бельгiйская брыгада арбiтраў на чале з Франкам дэ Блекерэ. На працягу ўсяго матча расiяне актыўней, чым шведы, гулялi ў атацы i стварылi мноства момантаў, якiя маглi скончыцца ўзяццем варотаў. Паралельна з матчам у Iнсбруку ў аўстрыйскiм Зальцбургу праходзiла сустрэча памiж зборнымi Грэцыi i Iспанii. Грэкам удалося забiць адзiны гол зборнай на Еўра-2008. Iспанцы перамаглi з лiкам 2:1. Букмекеры паверылi ў Паўлючэнку Форвард зборнай Расii Раман Паўлючэнка ўвайшоў у лiк галоўных прэтэндэнтаў на званне лепшага бамбардзiра чэмпiянату Еўропы-2008 па версii букмекераў. Зараз нападаючы "Спартака" кацiруецца вышэй, чым немец Мiраслаў Клозэ i iтальянец Лука Тонi. Букмекерская кантора Bеt365 прымае стаўкi на тое, што Паўлючэнка стане лепшым бамбардзiрам Еўра-2008, з каэфiцыентам 23 (чым нiжэйшы каэфiцыент, тым вышэй ацэньваецца верагоднасць падзеi). Вышэй за расiйскага форварда кацiруюцца сем футбалiстаў: iспанцы Давiд Вiлья i Фернанда Торэс, галандцы Робiн ван Персi, Руд ван Нiстэлрой, Уэслi Снайдэр, немец Лукас Падольскi i партугалец Крышцiяну Раналду. "Арсенал" зацiкавiўся Аршавiным Англiйскi клуб мае намер набыць футбалiста за дзесяць мiльёнаў фунтаў стэрлiнгаў (12,7 мiльёна еўра). Аршавiн уразiў галоўнага трэнера лонданцаў Арсена Венгера, пiша англiйскае выданне Dаilу Mirrоr.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйская зборная ў матчы чэмпiянату Еўропы-2008 абыграла шведаў з лiкам 2:0 i ўпершыню ў гiсторыi выйшла ў 1/4 фiналу. Галы забiлi Раман Паўлючэнка н
|
|