Горад без курэння
Горад без курэння
У Верхнядзвінску кiраўнiкi раённай вертыкалi на асабiстым прыкладзе паказваюць, што можна адмовiцца ад курэння. Як расказала "Звяздзе" старшыня Верхнядзвiнскага раённага Савета дэпутатаў Лiра Красоўская, на сесii райсавета прынята рашэнне забаранiць курэнне ў грамадскiх месцах i стымуляваць фiнансава тых, хто адмовiўся ад тытуню. Пра гэта былi iнфармаваныя кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый. У вынiку ўсё больш жыхароў горада з насельнiцтвам 8,5 тысячы чалавек кiдаюць курыць. І атрымлiваюць прэмii на прадпрыемствах, дзе нядрэнна iдуць справы. — Больш за тое, — гаворыць Лiра Красоўская, — кiнулi курыць i амаль што ўсе супрацоўнiкi райвыканкама. Нават першыя асобы. Напэўна, iм цяжка. Але здароўе даражэй. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Верхнядзвінску кiраўнiкi раённай вертыкалi на асабiстым прыкладзе паказваюць, што можна адмовiцца ад курэння.
|
|