21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Са "Школы бiзнэсу" — на сцэну

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са "Школы бiзнэсу" — на сцэну

Тэлесеткі

Палку спеўных тэлевядучых прыбыло. Iх шэрагi папоўнiў Максiм Сокал, знаёмы гледачам па рубрыцы "Школа бiзнэсу" на АНТ. Нядаўна ўбачыў свет дэбютны клiп Максiма — на iранiчную песеньку "Не падыходжу". Герой клiпа ў пошуках "другой палавiнкi" ператвараецца то ў офiснага супрацоўнiка сярэдняга звяна, то ў поп-зорку, то ў хулiганiстага тыпа, але ўзаемнасцi так i не дасягае. Да чаго ставiцца, зрэшты, з гумарам.

Цяжка ўявiць, што сур’ёзны малады чалавек, якi расказвае пра тонкасцi дзелавога жыцця, раптам ператварыўся ў эстраднага выканаўцу. Але ў гэтай гiсторыi ёсць i перадгiсторыя. Справа ў тым, што вядучы эканамiчнай рубрыкi — па адукацыi зусiм не эканамiст, а... тэатральны рэжысёр. Якi, праўда, здрадзiў тэатру на карысць тэлебачання, больш дынамiчнага ў пастаноўцы. I ў вядучыя ён трапiў практычна выпадкова: проста фiнансавы спецыялiст у той дзень не прыйшоў на кастынг, а студыя была ўжо заказаная, святло пастаўлена, аператары чакалi, — вось i пачалi здымаць уласна здымачную групу. Прагледзеўшы Максiма Сокала ў розных ракурсах, яго i зацвердзiлi на ролю новага вядучага.

Зрэшты, тэатральныя схiльнасцi, мастацтва пераўтварэння ўсё ж давалi аб сабе ведаць: у перапынках памiж здымкамi Максiм часта перапяваў вядомыя хiты. Паводле слоў навакольных, выходзiла вельмi нават няблага i смешна. Сябры прапанавалi — а можа заняцца спевамi больш глыбока? Так i нарадзiлася каля тузiна песень, на адну з якiх быў зняты клiп. (Дарэчы, ён у хуткiм часе трапiць на многiя тэлеканалы, у тым лiку i на АНТ.) "Песня спачатку рабiлася па-англiйску, потым ужо мы адаптавалi яе для ўспрымання нашых слухачоў, — расказвае Максiм. — Вазiлiся дастаткова доўга з ёй, яшчэ з Новага года, але затое вынiк спадабаўся. На мой погляд, першы блiн атрымаўся не камяком. Цi не засмучае падабенства з раннiмi "Лепрыконсамi"? Не, я лiчу, стылi абсалютна не падобныя, хiба што сам тэкст. Але ў нас акордаў як мiнiмум у 5 разоў болей. Увогуле, толькi гэтая песня — жартаўлiвая, астатнiя даволi сур’ёзныя". Калi набраныя тэмпы работы не спадуць, то ў вераснi—кастрычнiку Максiм Сокал спадзяецца запiсаць цэлы альбом, а то i прадставiць сольную праграму, прычым выключна з жывым гукам. Да гэтага ж часу трэба будзе вызначыцца са сцэнiчным вобразам — "будзе гэта "герой-палюбоўнiк, няўдачнiк, або гэткi адвязны хлопец — у любым выпадку не гламурны персанаж кшталту Дзiмы Бiлана, налакiраваны i аздоблены ў лепшых дызайнераў". Новаўтвораны артыст лiчыць, што новае амплуа не перашкодзiць яго асноўнай працы тэлевядучага. I ўжо плануе разам з рэжысёрам Дзмiтрыем Мезiным рабiць другi клiп.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палку спеўных тэлевядучых прыбыло. Iх шэрагi папоўнiў Максiм Сокал, знаёмы гледачам па рубрыцы "Школа бiзнэсу" на АНТ. Нядаўна ўбачыў свет д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика