Летняя Алiмпiяда пройдзе ў Вiцебску
Летняя Алiмпiяда пройдзе ў Вiцебску
Фестывалім Прынамсi такую звышзадачу паставiў перад сабой Беларускi КВЗ Сёлета Еўралiга КВЗ адзначае 10-гадовы юбiлей. Увесь сезон адной з самых масавых маладзёжных гульняў арганiзатары назвалi адпаведна "Алiмпiйскi". I пакуль у Пекiне ў тэрмiновым парадку наносяцца апошнiя штрыхi да Алiмпiяды, у Беларусi пройдуць свае Алiмпiйскiя гульнi. 16 лiпеня ў сталiцы "Славянскага базару", Вiцебску, адбудзецца Летняя Алiмпiяда КВЗ! Першая спроба адбылася год таму — падчас святкавання 20-годдзя Беларускага Клуба вясёлых i знаходлiвых. Сёлета ж па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры i дырэкцыяй ХVII Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" Алiмпiяда была ўпершыню ўключаная ў афiцыйную праграму фестывалю. "Мы разглядаем гэта як прызнанне высокага ўзроўню маладзёжнага КВЗ-шнага руху ў краiне, як бачны вынiк дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi", — адзначае старшыня праўлення маладзёжнага грамадскага аб’яднання "Беларускага КВЗ" Андрэй Мукавозчык. Як плануецца, удзел у "вясёлых i знаходлiвых" спаборнiцтвах возьмуць не толькi лепшыя беларускiя каманды, але i госцi з блiзкага замежжа. Сярод конкурсных дысцыплiн перавагу маюць спартыўныя назвы — "Музычны фрыстайл", "Мiнi-хакей", "Бiятлон", "Агучванне". Што датычыцца алiмпiйскiх суддзяў... За 20 гадоў гiсторыi беларускага КВЗ у журы пабывала мноства вядомых беларусаў — палiтыкаў, спартсменаў, артыстаў, пiсьменнiкаў, вядучых. Напрыклад, эстрадны фронт прадстаўлялi Аляксандр Цiхановiч, Анатоль Ярмоленка, Алеся, Пётр Елфiмаў, Дзмiтрый Калдун, Аляксей Хлястоў. У складзе цяперашняга журы, якi пакуль што трымаецца ў сакрэце, — вядомыя i любiмыя публiкай выканаўцы i госцi "Славянскага базару ў Вiцебску". Гледачы, якiм 16 лiпеня, у Дзень культуры Беларусi, не ўдасца трапiць у залу КЗ "Вiцебск", могуць не засмучацца. Па традыцыi гульнi КВЗ, у тым лiку i Алiмпiйскiя, маюць тэлеверсiю. Яе здыме i пазней пакажа ў эфiры (арыенцiровачна ў вераснi) Першы канал. "Прыязджайце на Алiмпiяду ў Вiцебск — i не трэба ехаць у Пекiн", — жартуюць арганiзатары. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Еўралiга КВЗ адзначае 10-гадовы юбiлей. Увесь сезон адной з самых масавых маладзёжных гульняў арганiзатары назвалi адпаведна "Алiмпiйскi&q
|
|