КанфІскат коштам 275 млн
КанфІскат коштам 275 млн
У адзін момант — пасля візіту праваахоўнікаў і інспектараў Міністэрства па падатках і зборах — "засекі" аднаго з прыватных гандлёвых унітарных прадпрыемстваў сталіцы страцілі прадукцыі коштам больш як на 275 мільёнаў рублёў. Справа ў тым, што, паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, на аўдыё- і відэакампактныя дыскі, што знаходзіліся ў памяшканні прадпрыемства па праспекце Незалежнасці, адсутнічалі дакументы, якія пацвярджалі б легальнасць іх набыцця. Зразумела, што ўся "шэрая" прадукцыя — больш як 26 тысяч дыскаў — была канфіскавана. У адносінах жа да 46-гадовага дырэктара прадпрыемства складзены адміністрацыйны пратакол аб парушэнні. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзін момант — пасля візіту праваахоўнікаў і інспектараў Міністэрства па падатках і зборах — "засекі" аднаго з прыватных гандлёвых унітарн
|
|