Бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2009 годзе будзе павялічаны мiнiмум на 25 працэнтаў
Бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2009 годзе будзе павялічаны мiнiмум на 25 працэнтаў
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi па вынiках праведзенага ў Маскве пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Паводле яго слоў, адпаведныя даручэннi дадзены ўрадам дзвюх краiн. На пасяджэннi саюзнага Саўмiна вялiкая ўвага была ўдзелена сумесным вытворчым праграмам. "Узаемны тавараабарот павiнен быць падмацаваны саюзнымi праграмамi", — сказаў Сяргей Сiдорскi. Паводле яго слоў, на пасяджэннi былi разгледжаны новыя праграмы ў сферы мiкраэлектронiкi, вытворчасцi вялiкiх iнтэгральных схем, кампазiцыйных палiмерных матэрыялаў. Абмяркоўвалiся таксама транспартныя, мытныя i iншыя пытаннi, якiя, паводле слоў беларускага прэм’ера, дадуць новы iмпульс развiццю iнтэграцыйных працэсаў. Беларускi напрамак знешняй палiтыкi заўсёды быў асноўным для Расii, ён застаецца iм i цяпер. Аб гэтым заявiў кiраўнiк расiйскага Кабiнета Мiнiстраў Уладзiмiр Пуцiн у ходзе сустрэчы ў Маскве з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм. Уладзiмiр Пуцiн падкрэслiў, што Беларусь i Расiя прадаўжаюць актыўна працаваць па ўсiх напрамках, перш за ўсё гэта адчуваецца ў гандлёва-эканамiчнай сферы. Калi ў мiнулым годзе беларуска-расiйскi тавараабарот павялiчыўся ў параўнаннi з 2006 годам на 30 працэнтаў, то за 4 месяцы гэтага года прырост склаў 60 працэнтаў. "Гэта сведчыць аб тым, што нашы намаганнi прыносяць рэальныя вынiкi", — перакананы Уладзiмiр Пуцiн. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi па вынiках праведзенага ў Маскве пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Паводле яго сл
|
|