21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уласны дом? Ва ўласнасць i кватэры

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уласны дом? Ва ўласнасць i кватэры

Прыватны дом нашых бацькоў сёлета плануюць зносiць. I мы ўжо ведаем, дзе яны атрымаюць кватэру. Адно — бацьку i мацi яе як быццам даюць ва ўласнасць, а сям’i брата — паводле дагавора найму. Цi законна гэта?

Г. Сазонiк.

У адпаведнасцi з арт. 104 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ў выпадку зносу аднакватэрнага блочнага жылога дома, пабудоў i збудаванняў пры iм, якiя належаць на момант зносу грамадзянiну на праве ўласнасцi, у сувязi з канфiскацыяй зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб, указанаму грамадзянiну сумесна з членамi яго сям’i даецца за кошт адпаведных прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, якiм адводзiцца зямельны ўчастак, па выбары грамадзянiна права на:

атрыманне ва ўласнасць добраўпарадкаванай кватэры, якая адпавядае патрабаванням Жыллёвага кодэкса (жылое памяшканне выдзяляецца ў межах ад 15 да 20 кв. метраў агульнай плошчы на аднаго чалавека. Жылое памяшканне можа быць выдзелена з перавышэннем максiмальнай нормы выдзялення агульнай плошчы, калi яно складае аднапакаёвую кватэру або прызначана для пражывання грамадзян рознага полу, акрамя мужа i жонкi, а таксама ў выпадку выдзялення дадатковай плошчы. Грамадзянам, якiя пакутуюць на цяжкiя формы хранiчных захворванняў, звыш мiнiмальнай нормы выдзялення агульнай плошчы жылога памяшкання выдзяляецца дадатковая плошча ў выглядзе пакоя або ў памеры пятнаццацi квадратных метраў агульнай плошчы. Пералiк захворванняў, якiя даюць права на атрыманне дадатковай плошчы, устанаўлiваецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання па ахове здароўя);

будаўнiцтва i (або) атрыманне ва ўласнасць жылога дома, пабудоў i збудаванняў пры iм, раўнацэнных тым, што зносяцца, па добраўпарадкаваннi i агульнай плошчы;

перанос i аднаўленне пры наяўнасцi тэхнiчнай магчымасцi дома, якi зносiцца, пабудоў, збудаванняў i насаджэнняў пры iм;

атрыманне грашовай кампенсацыi за дом, якi зносiцца, пабудовы, збудаваннi i насаджэннi пры iм, што вызначаецца на падставе заключэння экспертызы аб кошце жылога дома, пабудоў, збудаванняў i насаджэнняў пры iм.

Выдзяленне членам сям’i ўласнiка дома, што зносiцца, жылых памяшканняў паводле дагавора найму жыллёвым заканадаўствам, якое дзейнiчае, не прадугледжана.

Спрэчкi, звязаныя з прызнаннем права ўласнасцi на жылое памяшканне, атрыманае ў сувязi са зносам дома, якi належыць грамадзянiну на праве ўласнасцi, разглядаюцца ў судовым парадку.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыватны дом нашых бацькоў сёлета плануюць зносiць. I мы ўжо ведаем, дзе яны атрымаюць кватэру. Адно — бацьку i мацi яе як быццам даюць ва ўласнасць,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика