21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галасуючых нагамі будзе няшмат. Ва ўсякiм разе паводле прагнозаў Цэнтрвыбаркама

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галасуючых нагамі будзе няшмат. Ва ўсякiм разе паводле прагнозаў Цэнтрвыбаркама

Выбары — гэта заўсёды свята. Для дзяцей дык дакладна. Гэта сапраўдная ўрачыстасць, ва ўсiх прыўзняты настрой, ты iдзеш разам з бацькамi i адчуваеш сябе ўдзельнiкам чагосьцi вельмi важнага i сур’ёзнага. Асаблiва калi чынна апусцiш давераную табе паперу ў здаравенную скрыню. А пасля чакае самае прыемнае — пачастунак. Што можа быць цудоўней для малога? Прыкладна такiя ж уражаннi ў свой час былi i ў сённяшняй старшынi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзii Ярмошынай:

— Мы хадзiлi на выбары ўсёй сям’ёй. Мне заўсёды даставалася пiрожнае i бутэлька лiманаду! Таму для дзяцей гэта было сапраўднае задавальненне. І я не разумею, чаму бацькi сёння абураюцца, калi настаўнiкi, што працуюць ва ўчастковых камiсiях, праз дзяцей запрашаюць бацькоў на выбары. Iх жа не на паўлiтра завуць, а на выбарчы ўчастак — што ў гэтым крамольнага? Ды i дзяцей тым самым прывучаюць да дэмакратычных стандартаў. Да таго ж гэта выдатная магчымасць для грамадзян сумесна паўдзельнiчаць у дэмакратычнай працэдуры, сустрэцца са знаёмымi, якiх даўно не бачылi. Менавiта такiя моманты яднаюць нацыю.

Тым не менш, актыўнасць сённяшнiх выбаршчыкаў, на думку старшынi Цэнтральнай камiсii, цалкам залежыць ад кандыдатаў:

— Захоча выбаршчык аддаць за некага свой голас або "прагаласуе" нагамi — увогуле не прыйдзе на ўчастак. Акрамя асобаў самiх кандыдатаў, мае значэнне i сезонны фактар. Выбары прыпадаюць на "аксамiтны сезон" — у гэты час турэцкiя i егiпецкiя пляжы перапоўненыя нашымi турыстамi, i нiхто з узбярэжжа не паедзе ў пасольства галасаваць. Таму колькасць выбаршчыкаў вагаецца ў межах сямi мiльёнаў. Упэўнена, што каля 60 працэнтаў з’явяцца. Зразумела, лiчбы будуць рознымi ў той цi iншай мясцовасцi. Мiнчан, мабыць, будзе крыху больш за 50 працэнтаў. Тутэйшы выбаршчык больш патрабавальны i пры гэтым менш адказны i менш актыўны. Затое ў сельскай мясцовасцi выбаршчыкi ў нас залатыя, хоць яны адны i не могуць "выцягнуць" парламенцкiя выбары. Наогул выбаршчыкi сёлета мяне парадавалi яшчэ да абвяшчэння самой кампанii. Паводле сацыялагiчных апытанняў, наш выбаршчык неабыякавы, ён цiкавiцца палiтыкай. Больш як палова апытаных ведае аб тым, што выбары маюць адбыцца. I большая частка з тых, хто ведае, выказалi намер прыйсцi.

Лiдзiя Ярмошына нагадала таксама, што ў выпадку неактыўнасцi выбаршчыкаў давядзецца праводзiць паўторныя выбары — а гэта дадатковыя сродкi, работа выбарчых камiсiй i палiтычнае напружанне ў грамадстве...

Дух спаборнiцтва

— Мы разлiчваем, што сёлетняя выбарчая кампанiя будзе больш яркай, цiкавай, з большай колькасцю ўдзельнiкаў i сапраўдным духам спаборнiцтва, — адзначыла Лiдзiя Ярмошына. — Спадзяёмся, гэта будуць не проста "статысты". Для поспеху трэба быць ужо дастаткова вядомай персонай. Вiдавочна, што нiякi эфiрны час, прадастаўлены Цэнтральнай камiсiяй, i нiякiя плакаты, ёю прафiнансаваныя, не змогуць зрабiць з малавядомай асобы гэткую пiяр-персону.

Пры гэтым старшыня Цэнтрвыбаркама паскардзiлася на тое, што ў выбарах нярэдка ўдзельнiчаюць людзi, не знаёмыя з адпаведным заканадаўствам, якiя не маюць нават уяўлення аб парадку вылучэння i чакаюць, што Цэнтральная камiсiя стане iх палiттэхнолагам. Таму патэнцыйным кандыдатам — на заметку:

— Цэнтральная камiсiя дае адказы на канкрэтныя пытаннi, якiя з’явiлiся ў кандыдатаў пасля азнаямлення з заканадаўствам. Аднак прапiсаць кожны крок перадвыбарнай праграмы мы не ў стане i не абавязаны. Такой дэталёвай асветнiцкай работай мы займаемся выключна з выбарчымi камiсiямi, распрацоўваем для iх метадычныя дапаможнiкi.

Друкаваць лiстоўкi — выключна на радзiме

У выбарчым заканадаўстве з’явiлiся змены, але, як адзначыла Лiдзiя Ярмошына, яны не носяць канцэптуальны характар i выбаршчыкi наўрад цi наогул адчуюць iх:

— Сёе-тое мы спрасцiлi. Скажам, парадак збору подпiсаў у сельскай мясцовасцi. Недзе ўзмацнiлi адказнасць кандыдатаў. Напрыклад, цяпер яны адказныя за дзейнасць сваiх iнiцыятыўных груп. Раней гэта было лазейкай для нядобрасумленных кандыдатаў. Натуральна ж, кандыдат "дырыжуе" выбарчай кампанiяй, у тым лiку i работай iнiцыятыўнай групы, чаму ж яму не несцi за гэта адказнасць? Перадвыбарныя сходы на адкрытых пляцоўках цяпер будуць праводзiцца ў тым парадку, што прадугледжаны законам аб масавых мерапрыемствах. Уведзена забарона на атрыманне замежнай матэрыяльнай дапамогi. Парушальнiкi будуць знятыя з рэгiстрацыi. Уся друкаваная прадукцыя ў падтрымку кандыдата павiнна быць выпушчана на тэрыторыi Беларусi. Таму што калi матэрыялы вырабляюцца за мяжой, нават у суседняй Расii, цяжка высветлiць крынiцы iх фiнансавання i тыраж.   Увогуле ж старшыня Цэнтральнай камiсii адзначыла лiберальнасць беларускага заканадаўства: "яно адкрывае перад кандыдатамi мноства магчымасцяў, паколькi вызначае агульныя прынцыпы, аднак не фiксуе паслядоўнасць дзеянняў".

— Напрыклад, напярэдаднi Дня Рэспублiкi ў Мiнску распаўсюджвалiся вiншавальныя паштоўкi з фотаздымкамi Сяргея Калякiна, Вiнцука Вячоркi. Ёсць лiстоўкi, дзе прапагандуюцца iдэi i прынцыпы дзейнасцi незарэгiстраванай арганiзацыi "Аб’яднаныя дэмакратычныя сiлы". Па сутнасцi, пералiчаныя асобы i арганiзацыi, якiя рэкламуюць сябе ўжо сёння, знаходзяцца ў няроўных умовах з астатнiмi магчымымi кандыдатамi. Тым не менш, гэта законна — у нас не прапiсаны адпаведныя забароны. Тыя, хто кажа пра суровасць айчыннага выбарчага заканадаўства, хiтруюць — у суседнiх краiнах яны б так зрабiць не змаглi.

Як заўжды, патэнцыйным дэпутатам выдзеляць на агiтацыю 50 базавых велiчынь. На сёння гэта 1 млн 750 тыс. рублёў — нямногiм больш чым два сярэднямесячныя заробкi.

— Так, няшмат, — рэзюмуе Лiдзiя Ярмошына, — аднак для таго, каб зрабiць просценькiя лiстоўкi i распаўсюдзiць iх сярод жыхароў сваёй выбарчай акругi, — хопiць. Ды i навошта больш: лiстоўкi — гэта найменш эфектыўны спосаб агiтацыi. Грамадзяне неахвотна iх чытаюць, а большая частка — кiдае ў сметнiцу, не данёсшы да дома. Расiйскiя сацыёлагi ўстанавiлi, што найбольшы эфект — ад сустрэч з выбаршчыкамi, паходаў ад дзвярэй да дзвярэй.

Парламенту — больш жанчын...

Старшыня Цэнтральнай камiсii падзялiлася з намi сваiмi меркаваннямi наконт магчымых зменаў у складзе дэпутатаў:

— Рэчаiснасць змяняецца з кожным днём: калi яшчэ ўвесну было ўражанне, што не больш як 30 працэнтаў цяперашнiх дэпутатаў маюць намер балацiравацца зноў, то на гэтым этапе я бачу ў iх усё больш энтузiязму! Колькасць ахвотнiкаў паўтарыць свой дэпутацкi шлях пастаянна павялiчваецца, таму адназначныя высновы рабiць цяжка. I ўсё ж мне здаецца, што склад Палаты прадстаўнiкоў абновiцца больш чым на 50 працэнтаў. Я разлiчваю таксама i на тое, што павялiчыцца колькасць жанчын. Па-першае, беларускi становяцца ўсё больш актыўнымi, яны ўсё часцей займаюць пасады кiраўнiкоў, у iх з’яўляюцца не толькi адмiнiстрацыйныя, але i эканамiчныя рэсурсы. Па-другое, жанчын больш i сярод выбаршчыкаў. Па-трэцяе, жанчыны часта i лепш адукаваныя. А работа ў парламенце — гэта найперш выдатная адукацыя, якая дазваляе быць навучаемым. Дарэчы, жанчыны даўжэй захоўваюць гэтыя навыкi.

...i права на выезд

Далейшыя адносiны Беларусi з Еўрасаюзам ужо неяк прызвычаiлiся ставiць у залежнасць ад сёлетнiх парламенцкiх выбараў — ад таго, наколькi дэмакратычнымi, адкрытымi i чыстымi яны будуць. Цi застанецца задаволены Еўрасаюз, на думку Лiдзii Ярмошынай?

— Мяркую, што ўсё залежыць не столькi ад правядзення выбараў, колькi ад iх вынiкаў. Калi вынiкi выбараў iх не задаволяць, не пройдуць тыя людзi, якiх яны хацелi б бачыць у парламенце, то нiякiя дэмакратычныя i звышдэмакратычныя працэдуры не атрымаюць пазiтыўную ацэнку. Тым не менш мы будзем старацца, каб выбары задаволiлi i Еўрасаюз. Гэта важна для эканомiкi Беларусi, важна ў плане мiжнародных кантактаў, важна, каб наш парламент быў выязным i змог адстойваць iнтарэсы Беларусi на мiжнароднай арэне.

Старшыня Цэнтральнай камiсii дала станоўчую ацэнку нядаўняй сустрэчы з дэлегацыяй прадстаўнiкоў ЕС. У прыватнасцi, у ёй узялi ўдзел пасол Францыi (краiны, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе) у Беларусi Мiрэй Мюсо i начальнiк палiтычнага аддзела Генеральнага сакратарыята Савета ЕС Хельга Шмiдт.

— Сустрэча прайшла, як пiсалi раней у хронiках, у цёплай i дружалюбнай атмасферы, — падзялiлася ўражаннямi старшыня Цэтрвыбаркама. — Прыемна, калi замежныя госцi размаўляюць на роўных i не дыктуюць умоў. Таму гутарка iшла канструктыўна. Уся тая iнфармацыя аб ходзе падрыхтоўкi да выбараў, якую мы прадаставiлi прадстаўнiкам Еўрасаюза, iх задаволiла.

На гэтым тыднi Мiнiстэрства замежных спраў плануе накiраваць запрашэннi мiжнародным арганiзацыям для ўдзелу iх прадстаўнiкоў у выбарах у якасцi назiральнiкаў. Парламент у сваю чаргу запросiць прадстаўнiкоў парламенцкiх структур iншых краiн, а Цэнтрвыбаркам накiруе запрашэннi сваiм калегам.

— Мы запросiм калег пазней — у жнiўнi, паколькi яны кароткатэрмiновыя назiральнiкi i прыедуць толькi на перыяд самiх выбараў, — удакладнiла Лiдзiя Ярмошына. — Натуральна, гэта будуць прадстаўнiкi тых краiн, якiя запрашаюць нас, — Лiтвы, Латвii i краiн СНД. Ацанiць магчымую колькасць назiральнiкаў даволi цяжка. Кожная структура сама вызначае, колькi прадстаўнiкоў ёй накiраваць. У нас, скажам, не прынята адпраўляць больш за двух прадстаўнiкоў ад арганiзацыi, а вось паўднёвыя краiны часам накiроўваюць дэлегацыi i па пяць чалавек. Магу сказаць толькi аб мiсii АБСЕ: яны паведамiлi нам, што плануюць накiраваць у Беларусь 40 доўгатэрмiновых назiральнiкаў (якiя пачнуць працаваць тут яшчэ ў канцы лiпеня — пачатку жнiўня) i 300 — кароткатэрмiновых. Паколькi звычайна прытрымлiваюцца парытэту, то, мяркую, што СНД накiруе столькi ж сваiх прадстаўнiкоў. На маю думку, у нас будзе каля 700 мiжнародных назiральнiкаў. Гэта вельмi шырокае прадстаўнiцтва. Для параўнання: у велiзарнай Расii падчас выбараў працавала 300 мiжнародных назiральнiкаў, а ў Польшчы ўвогуле 20.

"Калi партыя не ўдзельнiчае ў выбарах, яна безнадзейная"

Сёння прадстаўнiкi палiтычных партый могуць узяць удзел у рабоце Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу. У свой час гэту iдэю прапанавала менавiта Лiдзiя Ярмошына:

— Мы запазычылi гэта з расiйскага выбарчага заканадаўства. Такая практыка пачалася ў нас яшчэ восем гадоў таму. Праўда, тады яна была крыху ўсечанай: канкрэтныя прадстаўнiкi прызначалiся дэкрэтам Прэзiдэнта. Пасля мы прадаставiлi права выбару самiм партыям. Вядома ж, iх удзел — гэта дадатковыя клопаты для Цэнтрвыбаркама, больш канфлiктныя пасяджэннi. Затое гэта сапраўдная дыскусiя i стымул для партый актыўна ўдзельнiчаць у выбарах. А крытыка такой практыкi для многiх — найлепшая абарона ад магчымага пройгрышу. На мiнулых выбарах з 18 тады iснаваўшых партый сваiх кандыдатаў вылучылi толькi 10. Атрымлiваецца, што амаль палова партый — фармальныя, паколькi ўдзел у выбарах — гэта асноўны абавязак партыi, як iнакш змагацца за ўладу? Таму калi партыя не ўдзельнiчае ў выбарах, яна безнадзейная. Мяркую, што большая частка апазiцыйных партый сёлета будзе прадстаўлена — яны, дарэчы, вельмi актыўна бяруць удзел у выбарах. Таксама актыўна заявiлi аб сваiм удзеле Партыя працы i справядлiвасцi, Камунiстычная партыя Беларусi. Мяркую, возьме ўдзел i Аграрная партыя — яны актыўна кансультуюцца ў Цэнтральнай камiсii. Пакуль не бачна перадвыбарнай дзейнасцi Лiберальна-дэмакратычнай партыi, што само па сабе дзiўна, таму што гэта партыя заўжды ўдзельнiчае ў выбарах. Увогуле з 15 iснуючых партый, на маю думку, не менш як дзесяць возьмуць удзел у выбарах.

Рэзюмуючы, Лiдзiя Ярмошына выказалася i аб прыдатнасцi айчыннай выбарчай сiстэмы:

— Мажарытарная сiстэма блiзкая нашым выбаршчыкам. Адказваючы на пытанне "На што вы звяртаеце больш увагi — на палiтычную платформу кандыдата цi на яго асобу?", нашы грамадзяне звычайна выбiраюць другi варыянт.

Нагадаем, што гэты раздзел Канстытуцыi, якi мае дачыненне да выбарчай сiстэмы, можа быць зменены не толькi шляхам рэферэндуму, але i рашэннем парламента.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары — гэта заўсёды свята. Для дзяцей дык дакладна. Гэта сапраўдная ўрачыстасць, ва ўсiх прыўзняты настрой, ты iдзеш разам з бацькамi i адчуваеш сяб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика