Сусветны велапрабег за мiр
Сусветны велапрабег за мiр
У межах мiжнароднага руху за мiр i ўзаемадзеянне памiж народамi Еўрапейская арганiзацыя "Веласiпед за мiр i новыя энергii" праводзiць гэтым летам трэцi велапрабег па маршруце Парыж — Масква — Пекiн. На тэрыторыю Беларусi велапрабег завiтае 11 лiпеня з Польшчы, праз кантрольна-прапускны пункт Варшаўскi мост i пройдзе праз гарады Брэст, Камянюкi, Пружаны, Ружаны, Слонiм, Баранавiчы, Нясвiж, Стоўбцы, Дзяржынск, Мiнск, Жодзiна, Барысаў, Крупкi, Талачын, Барань, Орша, Дуброўна, праз пагранпераход Ляды ў Расiйскую Федэрацыю. У час знаходжання на тэрыторыi нашай краiны — з 11 па 20 лiпеня — удзельнiкi велапрабегу наведаюць памятныя i культурна-гiстарычныя мясцiны, сустрэнуцца з прадстаўнiкамi дзяржаўных, грамадскiх, спартыўных арганiзацый, ветэранамi Вялiкай Айчыннай. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах мiжнароднага руху за мiр i ўзаемадзеянне памiж народамi Еўрапейская арганiзацыя "Веласiпед за мiр i новыя энергii" праводзiць гэтым
|
|