21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чытач "Звязды" атрымаў адказы на свае пытаннi ад старшынi Цэнтральнай камiсii

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чытач "Звязды" атрымаў адказы на свае пытаннi ад старшынi Цэнтральнай камiсii

Сваю палiтычную неабыякавасць праяўляюць i нашы чытачы. А мы iх у гэтым з задавальненнем падтрымлiваем. Таму калi ў рэдакцыю прыйшоў допiс, дзе ўзнiмаецца шэраг пытанняў наконт выбарчай сiстэмы, мы вырашылi не толькi апублiкаваць iх, але i атрымаць адказы. З першых крынiц, так бы мовiць. Лiст пенсiянера з Мiнска Рыгора Дайняка мы накiравалi проста старшынi Цэнтрвыбаркама, i Лiдзiя Ярмошына не адмовiла нам у каментарыi. Сёння мы прапануем вашай увазе вытрымкi з тых пытанняў i адказы на iх:

"Па-першае, чаму гэта мы так учапiлiся за шматдзённае галасаванне? Як быццам у нас расiйскiя прасторы, дзе падоўгу трэба адшукваць пастухоў, аленяводаў, рыбакоў, нафтавiкоў i iншых выбаршчыкаў. Хопiць нам i аднаго дня, як ва ўсiх нармальных краiнах. Хто хоча прыйсцi — прыйдзе, i хопiць яму для гэтага i 12 гадзiн".

— Тут няма стандартаў, кожная дзяржава прымяняе ўласныя вопыт i тэхналогii — тыя, што склалiся ў краiне i прымаюцца выбаршчыкамi. Нам недастаткова 12 гадзiн. Многiя людзi могуць элементарна дазволiць сабе паехаць на лецiшча ў гэты дзень. Мы павiнны даваць грамадзянам шырокiя магчымасцi для ўдзелу ў выбарах, а не звужаць iх. Дарэчы, датэрмiновае галасаванне шырока распаўсюджанае ў другiх дзяржавах. У ЗША, напрыклад, у залежнасцi ад штата, яно доўжыцца ад 3 да 45 сутак. У нас — 5 сутак.

"Па-другое, з якой мэтай мы так пiльна ахоўваем доступ у склад акруговых выбарчых камiсiй? Фактычна трымаем iх пад замком. Чаго мы баiмся? Ну калi ёсць добраахвотнiкi, давайце iх уключым, няхай працуюць. Бо дастатковым крытэрыем адпаведнасцi тут можа быць культура адносiнаў да людзей i ўменне лiчыць да адной тысячы, ад сiлы да двух. А калi нават i з апазiцыi папросяцца, то няма чаго пужацца, яны такiя ж людзi, як i ўсе, i Канстытуцыя ў нас адна на ўсiх. Там таксама ёсць адукаваныя хлопцы i дзяўчаты, няхай папрацуюць i яны".

— Мы не закрываем доступ у акруговыя выбарчыя камiсii, баранi Божа! Проста выбарчая камiсiя — гэта вельмi тонкi i нервовы грамадскi арганiзм. Людзi павiнны працаваць, скажам так, у адной звязцы. I калi там з’яўляецца нейкi раздражняльнiк спакою i нармальнай работы, натуральна, членам камiсii становiцца цяжэй працаваць. Таму адбор туды, скажам, прадстаўнiкоў партый, вядзецца вельмi асцярожна. Прычым значэнне маюць нават не iх палiтычныя погляды, а стыль грамадскiх паводзiнаў. Тым не менш, у гэтую выбарчую кампанiю мы рэкамендуем нашым выканаўчым i распарадчым органам максiмальна задавальняць заяўкi палiтычных партый, у тым лiку i апазiцыйных, аб уключэннi ў склад выбаркамаў.

"Па-трэцяе, трэба лiквiдаваць адмiнiстрацыйнае ўздзеянне на акруговыя выбарчыя камiсii. Не павiнны выбарчыя камiсii падпарадкоўвацца выканаўчай уладзе".

— А ў чым, на думку выбаршчыка, выражаецца гэта адмiнiстрацыйнае ўздзеянне? У тым, што выканкамы аказваюць дапамогу выбарчым камiсiям? Дык яны без гэтай дапамогi проста не змогуць функцыянаваць. Гэта ж часовыя грамадскiя органы, якiя не маюць нiчога — нi маёмасцi, нi фiнансаў. А што датычыцца дыктату ў дачыненнi да прыняцця рашэння, камiсiя кiруецца толькi законам.

"Па-чацвёртае, трэба, каб у краiне была празрыстая выбарчая сiстэма, пачынаючы з урнаў для галасавання. Давайце зробiм iх з аргшкла. Няхай усе бачаць, што там робiцца i што туды кiдаюць. Але што мы, бяднейшыя за Ўкраiну цi за Грузiю, якiя ўжо карыстаюцца празрыстымi ўрнамi?... Але празрыстасць павiнна быць не толькi урнаў, але i iнфармацыi аб выбарах. Хоча ведаць назiральнiк цi просты выбаршчык, напрыклад, колькi бюлетэняў выпушчана да выбараў з друкарнi, — калi ласка. Альбо колькi бюлетэняў пасля выбараў засталося не задзейнiчана...".

— Празрыстыя урны не забяспечваюць празрыстасць выбараў. Ды нiчога i не бачна на самай справе — бюлетэнi там ляжаць цi чыстая папера? Упэўнiцца ў гэтым можна толькi ўскрыўшы урну. Празрыстасць выбараў забяспечваецца назiраннем за iх ходам, за падлiкам галасоў. Тым не менш, празрыстыя урны ў нас не забароненыя. Больш за тое, яны прымяняюцца ў тых арганiзацыях, якiя могуць сабе гэта дазволiць. Такiм чынам арганiзуюцца ўчасткi, напрыклад, у ВНУ. Там, дзе няма сродкаў, ствараюцца мiнiмальныя ўмовы, якiя адпавядаюць, дарэчы, i мiжнародным стандартам. Што да Ўкраiны, то па тэлебачаннi дэманструюць выбарчыя ўчасткi ў Кiеве, а не якiм-небудзь маленькiм пасёлку. I хто ведае, як там усё абсталявана? Па ўласным вопыце магу сказаць, што ў Венгрыi для галасавання выкарыстоўваюць звычайныя кардонныя скрынкi. У Польшчы — драўляныя скрынi, такiя ж, як у нас. Наконт iнфармацыi, я лiчу, што яе трэба даваць назiральнiкам. Я яе ўсю даю — i колькi заказана бюлетэняў, i колькi iх засталося. Дарэчы, усё гэта ёсць i ў пратаколах, якiя вывешваюцца для агляду. Адказваць на такiя пытаннi не забараняецца, аднак гэта i не ўстаноўлена спецыяльна. Часта гэта проста ўзаемаадносiны камiсii i назiральнiка.

"Па-пятае, чаму гэта назiральнiкам забараняецца прысутнiчаць на той "кухнi", дзе iдзе падлiк галасоў выбаршчыкаў?... Кожнае "нельга" выклiкае падазрэнне i ў назiральнiкаў, i ў нас, выбаршчыкаў з народа".

— Назiральнiкi прысутнiчаюць на той "кухнi". Мiжнародныя назiральнiкi нават стаяць за спiнамi нашых спецыялiстаў, пакуль тыя падсумоўваюць на камп’ютары атрыманыя вынiкi. А нацыянальныя — прыходзяць да нас у дзень выбараў i выказваюць жаданне прысутнiчаць у Цэнтральнай камiсii. I нiякай сенсацыi не здараецца — нiхто нiчога не фальсiфiкуе, за руку схапiць некага.

"Па-шостае, чаму мы не можам для недаверлiвых даць магчымасць пералiчыць вынiкi выбараў у акрузе i нават увогуле? Няхай лiчаць i пераканаюцца, i той, i другi, што заслужана засталiся ў пройгрышы. Каб не енчылi потым".

— Падчас кожнай выбарчай кампанii ў Беларусi ёсць выпадкi, калi галасы пералiчваюцца. Аднак гэта не азначае, што падлiкамi можа заняцца любы грамадзянiн, што прысутнiчае на ўчастку. Права на гэта мае вышэйстаячая выбарчая камiсiя. Пры наяўнасцi адпаведных падстаў, зразумела. Напрыклад, калi пратакол ва ўчастковай камiсii вывешаны з аднымi лiчбамi, а ў акруговай ён ужо з iншымi. Цi нехта з членаў камiсii напiсаў асаблiвае меркаванне, не пагадзiўся з вынiкамi выбараў. Быў i такi выпадак, калi назiральнiк паведамiў, што бачыў, як укiдвалi бюлетэнь. Пры падазрэннi аб памылцы цi фальсiфiкацыi галасы абавязкова пералiчваюцца.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Чаму гэта мы так учапiлiся за шматдзённае галасаванне? Як быццам у нас расiйскiя прасторы, дзе падоўгу трэба адшукваць пастухоў, аленяводаў, рыб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика