21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Плануй тут i зараз

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Плануй тут i зараз

Тэмай сёлетняга Сусветнага дня народанасельнiцтва стала планаванне сям’i, якое мае на мэце захаваць здароўе жанчын i будучых дзяцей.

Паводле слоў каардынатара праграм ЮНФПА ў Беларусi Таццяны ГАПЛІЧНIК, планаванне сям’i — не проста прымяненне метадаў кантрацэпцыi для папярэджвання цяжарнасцi, гэта магчымасць планаваць сваю будучыню i будучыню сваiх дзяцей, магчымасць захаваць здароўе да таго моманту, калi мужчына i жанчына гатовыя да нараджэння дзiцяцi i жадаюць гэтага, нарэшце, магчымасць атрымаць задавальненне ад бацькоўства, каб пажадаць паўтарыць гэты дзiўны вопыт яшчэ раз.

Пад вокнамi любога раддома можна ўбачыць жанчын, якiя кураць... Большасць дзяцей па-ранейшаму з’яўляюцца на свет "знянацку"... Не губляюць актуальнасцi праблемы высокай колькасцi выпадкаў невыношвання цяжарнасцi, нараджэння малавагавых дзяцей, бясплоднасцi, абортаў (хоць у апошнiя гады колькасць апошнiх iстотна знiзiлася)... Разам з тым, колькасць самiх родаў сур’ёзна павялiчылася. Гэта абумоўлена шэрагам розных прычын. Але ж тым не менш факт застаецца фактам: за адны з апошнiх сутак толькi ў 2-м мiнскiм гарадскiм радзiльным доме мелi месца 27 родаў!

Як адзначае галоўны акушэр-гiнеколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Святлана ШЫЛАВА, паляпшэнню нараджальнасцi i змяншэнню выпадкаў абортаў заклiканы паспрыяць службы планавання сям’i. Гэтай праблематыкай займаюцца як акушэры-гiнеколагi жаночых кансультацый, так i гарадскiя цэнтры планавання сям’i, створаныя ў сталiцы i ва ўсiх абласных гарадах, а таксама аддзяленне планавання сям’i i дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Мацi i дзiця". Для моладзi да 18 гадоў функцыянуюць цэнтры дружалюбных адносiнаў да падлеткаў. Трапiць у падобныя структуры можна не толькi па накiраваннi, але i па ўласным жаданнi. Сёння спецыялiсты гатовыя дапамагчы спланаваць сям’ю любой пары, мужчыну i жанчыне. Калi толькi яны ўсведамляюць, што поспех справы ў канчатковым вынiку залежыць ад уласных намаганняў, якiя давядзецца прыкласцi.

Планаванне сям’i дазваляе:

1. абаранiць сябе ад iнфекцый, якiя перадаюцца палавым шляхам;

2. атрымаць шанц нарадзiць здаровае дзiця (так, забеспячэнне нармальнага функцыянавання рэпрадуктыўнай сiстэмы з улiкам узросту бацькоў дазваляе скарацiць смяротнасць плода i дзяцей ва ўзросце да 1 тыдня ў два разы);

3. папярэдзiць непажаданую цяжарнасць (45 працэнтаў жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту выкарыстоўваюць розныя метады кантрацэпцыi: паспрабуйце самi адказаць на пытанне, цi дастаткова гэта).

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмай сёлетняга Сусветнага дня народанасельнiцтва стала планаванне сям’i, якое мае на мэце захаваць здароўе жанчын i будучых дзяцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика