21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як аўтарская "Купалінка" стала народнай песняй?

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як аўтарская "Купалінка" стала народнай песняй? Адказ на гэтае пытанне прапанаваў студэнт Беларускай акадэмii музыкi Максiм Iўкiн. Яго даследаванне стала адкрыццём нават для музыказнаўцаў i прагучала як сенсацыя.

Гэтая песня суправаджае нас усюды: з дзяцiнства мы чуем яе па радыё, тэлебачаннi, у тэатры (першыя такты "Купалiнкi" i цяпер гучаць у Купалаўскiм тэатры замiж тэатральных званкоў), яе спяваюць людзi падчас святаў i застолляў. Яна даўно ўжо стала адной з самых вядомых i любiмых песень, нават прадстаўляе сёння твар беларускага фальклору. I сапраўды, здаецца, што гэтая напеўная, выразная мелодыя наскрозь прасякнутая беларускiм народным духам, сплеценая з беларускiх народных iнтанацый i праўдзiва выказвае самую сутнасць душы народа. Безумоўна, так яно i ёсць, за выключэннем аднаго: сёння ўжо з упэўненасцю можна сказаць, што ў гэтай песнi, як i ў некаторых iншых, якiя яшчэ нядаўна лiчылiся народнымi, напрыклад, "Люблю наш край" М. Равенскага i "Зорка Венера" С. Рака-Мiхайлоўскага, ёсць рэальныя прафесiйныя аўтары. Iх iмя на доўгi час было выкрасленае з гiсторыi беларускай культуры. Такi ж лёс напаткаў аўтара "Купалiнкi". Але немагчыма было забаранiць яго песню, якая пайшла ў народ...

Адным з найбольш папулярных i па сёння зборнiкаў беларускiх песень з’яўляецца "Анталогiя беларускай народнай песнi", складзеная Генадзем Цiтовiчам, выдадзеная ў 1968 годзе. У падраздзеле "Каляндарна-абрадавыя песнi" раздзела "Песнi дасавецкага перыяду" пад № 39 змешчаная славутая беларуская "Купалiнка". "Напеў навейшага паходжання, аб чым гаворыць яго iнтанацыйная пабудова, якая адрознiваецца ад традыцыйнай мелодыкi купальскiх песень, i многагалоссе", — сцвярджаецца ў каментарыях складальнiка. Пазначаная i крынiца публiкацыi: "Песнi беларускага народа". I ў "Анталогii", i ў зборнiку "Выбранае" 1959 года выдання, дзе ёсць каментарыi самога Генадзя Цiтовiча, змешчаны мiнiмум пашпартных звестак аб напеве. Адзначана толькi, што песня запiсаная Уладзiмiрам Тэраўскiм у Чэрвеньскiм раёне Мiнскай вобласцi.

Цiкава параўнаць гэтыя звесткi са звесткамi "Зборнiка купальскiх i жнiўных беларускiх песняў", якi быў выдадзены кампазiтарам Мiколам Шчагловым. Сярод трыццацi нумароў зборнiка змешчаныя 26 апрацовак укладальнiка, дзве — Туранкова i адна апрацоўка Прохарава. Дзевятым жа нумарам пазначаная "Купалiнка" — вядомы ўсiм напеў, але з невялiчкiм адрозненнем у тэксце — з музыкай... Уладзiмiра Тэраўскага!

Уладзiмiр Тэраўскi адзiн з тых асобаў, якiя стаялi ля вытокаў стварэння нацыянальнай оперы i нацыянальнай музычнай школы. Тэраўскi — колiшнi ўдзельнiк славутага хору Агрэнёва-Славянскага. Але ён стаў стваральнiкам першых нацыянальных хароў. Сам дырыжыраваць харамi Тэраўскi пачаў яшчэ ў 16—17-гадовым узросце. Iм быў арганiзаваны першы беларускi хор яшчэ перад Першай Сусветнай вайной, у лiпенi 1914 г. Славуты беларускi хор пад кiраўнiцтвам Уладзiмiра Тэраўскага ўваходзiў у склад Першага таварыства беларускай драмы i камедыi, Дзяржаўнага тэатра БНР, Беларускага Савецкага тэатра, а таксама выступаў самастойна. "Можна адзначыць, зусiм не хвалячыся, што гэткiм знамянiтым хорам магла б гардзiцца любая нацыя, — адзначаў Змiтрок Бядуля яшчэ ў 1920 г. — Пан Тэраўскi — мастак, самародак. Чары i гармонiя беларускiх народных песняў захапiлi яго душу. Добра ведаючы дух нашых мелодыяў, ён iх стылiзуе так, як лепей не трэба. Апроч таго, ён сам вельмi ўдачна пiша новыя песнi ў беларускiм характары".

Частка гэтых стылiзацый i "новых песень у беларускiм характары" , якiя стварыў Тэраўскi, былi надрукаваныя iм у зборнiках "Беларускi сьпеўнiк" 1921 года, у "Беларускiм лiрнiку", якi быў выдадзены ў Берлiне ў 1922 годзе, i ў "Вайсковым зборнiку", якi выйшаў у Мiнску ў 1926 годзе. Уладзiмiр Тэраўскi ствараў свае "новыя песнi" не толькi на словы вядомых паэтаў i драматургаў, такiх, як Купала, Дунiн-Марцiнкевiч, але i на традыцыйна народныя тэксты. Але важнасць i колькасць зробленага Ўладзiмiрам Тэраўскiм на нiве стварэння нацыянальнага музычнага рэпертуару не ўратавалi яго ад пераследаў i рэпрэсiй. Выхад у свет другога з адзначаных спеўнiкаў Тэраўскi сустрэў ужо за кратамi смаленскай турмы. На такое пакаранне быў зменены папярэдне вынесены яму "за антысавецкую дзейнасць" прысуд да расстрэлу.

Пад рэпрэсii трапiлi тады не толькi асоба, але i некаторыя творы кампазiтара, найперш ягоны "Ваяцкi марш".

Дарэчы, у 1922 годзе была створана арганiзацыя, якая аб’яднала ў сваiх руках усе вiды савецкай цэнзуры — Галоўнае ўпраўленне па справах лiтаратуры i выдавецтваў, у Беларусi — Галоўлiтбел. Паказальным для дзейнасцi гэтай арганiзацыi з’яўляецца, да прыкладу, рашэнне Галоўлiтбела ад 29.11.1932 г. "об изъятии из продажи и музыкальных библиотек народных песен с нотами "А ў бары, бары", "А ў лесе, лесе", "Мужык жыта прадае", а также песен на слова Янкi Купалы "Лiсты валяцца", "У iмгле" и Максима Богдановича "Як прыйшла я на ток малацiць".

Калi так палохалi ўладу песнi, то, напэўна, баялася яна i асобаў, якiя гэтыя песнi стваралi, любiлi, збiралi. I ўсё было зроблена для таго, каб была знiшчана памяць аб многiх значных аўтарах. У тым лiку — памяць пра Тэраўскага. Яго iмя перасталi звязваць з "Купалiнкай". Песня рэпрэсаванага аўтара стала лiчыцца народнай.

Пасля афiцыйнай рэабiлiтацыi Ўладзiмiра Тэраўскага прайшло ўжо больш за паўстагоддзя. Але аўтарства вядомага напеву вярталася нашмат цяжэй. Напэўна, з-за таго, што насамрэч традыцыйны, фальклорны тэкст песнi быў вельмi ўдала стылiзаваны яшчэ адным рэпрэсаваным дзеячам нашай культуры — Мiхасём Чаротам. Адной з найбольш вядомых яго творчых прац была блiскуча пастаўленая Еўсцiгнеем Мiровiчам у 1921 годзе музычная драма "На Купалле". Тэкст яе доўгi час лiчыўся страчаным i толькi ў 1982 годзе быў адноўлены па памяцi колiшнiмi ўдзельнiкамi пастаноўкi К. Кулаковым i К. Пуроўскiм, ён быў надрукаваны ў часопiсе "Полымя". Менавiта там мы знойдзем арыгiнальны варыянт тэксту "Купалiнкi".

Бо "Купалiнка" была ўсяго толькi адным з нумароў гэтае сапраўды народнае драмы, аўтарамi якой сталi Мiхась Чарот i Ўладзiмiр Тэраўскi. Па падлiках таго ж Пуроўскага, спектакль "На Купалле" адно толькi ў 1920-я гады вытрымаў ажно 432 паказы!..

На сёння музычная драма Чарота — Тэраўскага заслужана прызнаецца за вяршыню музычнай творчасцi кампазiтара.

Аб тым, што "Купалiнка" была створаная Ўладзiмiрам Тэраўскiм спецыяльна да п’есы М. Чарота, адзначалася ў нарысе Юўчанкi "Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў" у 1993 годзе. "Купалiнка" Тэраўскага згадваецца ў артыкуле Святланы Берасцень — у апiсаннi "Зборнiка купальскiх i жнiўных беларускiх песьняў" Шчаглова.

I ўсё-ткi яшчэ i праз 15 гадоў пасля гэтых публiкацый аўтарства "Купалiнкi" застаецца, на жаль, схаваным ад грамадскасцi. Няхай прагучыць нарэшце ўголас iмя аўтара гэтае славутае песнi — Уладзiмiр Тэраўскi.

Максiм IЎКIН.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказ на гэтае пытанне прапанаваў студэнт Беларускай акадэмii музыкi Максiм Iўкiн. Яго даследаванне стала адкрыццём нават для музыказнаўцаў i прагучал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика