21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чым таблетку праглынуць — лепш прыпеўку зацягнуць

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чым таблетку праглынуць — лепш прыпеўку зацягнуць Чаравiчкi мае, Абцасiкi сцёрла. Каб не пела, не скакала, Дык даўно б памёрла, — дзелiцца сакрэтам бадзёрасцi 72-гадовая Нiна Мiнчукова, самая старэйшая ўдзельнiца раённага конкурсу гарманiстаў i выканаўцаў народных прыпевак, якi прайшоў у Маладзечне падчас святкавання 620-годдзя горада. Следам за жанчынай кожны з удзельнiкаў абавязкова адзначаў "лекавыя" якасцi прыпевак, ад якiх, аказваецца, i цiск нармалiзуецца, i праца хутчэй iдзе, i настрой увесь дзень застаецца добрым.

Калi прыняць гэта на веру, то Нiна Iванаўна павiнна быць самай здаровай i вясёлай з усiх, бо i прыпевак яна ведае больш, чым iншыя — каля сямiсот! Сярод iх — i народныя, якiя спявала яшчэ яе бабуля, i свае, аўтарскiя. Не дзiўна, што студэнты з магнiтафонамi — частыя госцi ў доме Нiны Iванаўны: не адна дыпломная работа была напiсаная з яе дапамогай.

Знаходзяць прымяненне свайму таленту i iншыя ўдзельнiцы свята — дзве Марыi з вёскi Раёўшчына — Лосева i Галюк. Яны прыехалi на мерапрыемства з вяселля, дзе пад дружны смех гасцей давалi маладым жартоўныя парады. Такую ж рэакцыю выклiкала iх апошняя конкурсная прыпеўка, калi дзве вясёлыя бабулькi папрасiлi ва ўсiх прысутных мужчын, каб хутчэй звярнулi на iх увагу, бо "моладасць канчаецца!"

— У гэтай народнай прыпеўкi, як i ў многiх iншых, ёсць яшчэ адзiн варыянт, не надта прыстойны, — прызналася адна з Марый. — Мы вельмi баялiся, каб не збiцца на яго!

Свае цяжкасцi меў i калектыў, якi атрымаў прыз сiмпатый гледачоў, — сямейны дуэт з Турэц-Баяр, Тамара Мiкулiч i Мiкалай Кузняцоў:

— Мой муж — расiянiн, таму некаторыя беларускiя слоўцы запамiналiся яму вельмi цяжка. Напрыклад, замест таго, каб праспяваць "Наша вулiца шырока, у канцы — вялiкi бэз", ён спяваў "бес", бо гэта слова яму больш знаёмае.

Тамара Генадзьеўна i Мiкалай Васiльевiч даўно гастралююць парай. Вось i цяпер: карову навязалi — i на конкурс.

— Цi знойдзем яе, калi прыедзем? — турбуецца прыпевачнiк.

Але ўсё ж такi творчасць для iх важнейшая за хатнiя справы. На шчасце, яшчэ не перавялiся людзi, якiя разумеюць: без гумару i без добрага настрою сёння пражыць куды больш складана, чым без каровы.   Вiкторыя Крупянькова. Фота аўтара. На фота: Тамара Мiкулiч i Мiкалай Кузняцоў усё робяць разам: i гаспадарку вядуць, i прыпеўкi спяваюць; рэцэпт добрага настрою ад Нiны Мiнчуковай — "рукi ў бокi i — у скокi".   Народ спявае... ...пра моладзь. Раней косы запляталі, Цяпер ходзяць з чолкамi. Раней душачкамi звалi, Цяпер проста — цёлкамi. ...пра бацькоў i дзяцей. Гадавала сваiх дзетак, А цяпер жыву адна. Каб дазвацца ў адведкi, Трэба рэзаць кабана. ...пра сябе. Пасадзiла петуха, Пасадзiла курыцу, Палажыла дзеда спаць — А сама на вулiцу.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзелiцца сакрэтам бадзёрасцi 72-гадовая Нiна Мiнчукова, самая старэйшая ўдзельнiца раённага конкурсу гарманiстаў i выканаўцаў народных прыпевак, якi п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика