21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Вілка" для ўрача. Сумяшчальнiцтва ў медыцыне павiнна страцiць прывабнасць

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Вілка" для ўрача. Сумяшчальнiцтва ў медыцыне павiнна страцiць прывабнасць

У Беларусi распрацоўваецца новая сiстэма аплаты працы работнiкаў аховы здароўя. Пры гэтым новаўвядзенне мае адразу некалькi мэтаў — "прывязаць" заробкi да вынiкаў работы, вярнуць у галiну высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, пазбавiцца цяперашняй практыкi залiшнiх перапрацовак, i ў рэшце рэшт, павысiць саму якасць медыцынскiх паслуг. Зрэшты, падрабязней аб гэтым — наша гутарка з дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святланай Васiльеўнай ШАЎЧЭНКА.

— Сярод медыкаў папулярны такi жарт: калi працуеш на стаўку, то есцi няма чаго, а калi працуеш на паўтары стаўкi, то есцi няма калi. Наколькi ён адпавядае рэчаiснасцi?

— На жаль, у гэтым жарце ёсць вялiкая доля праўды. Статыстыка сведчыць, што ў красавiку сярэдняя зарплата беларускага ўрача складала каля 1128 тыс., а работнiка сярэдняга медыцынскага персаналу — 655 тыс. рублёў. На першы погляд, лiчбы падаюцца не самымi кепскiмi, асаблiва калi ўзяць пад увагу рашэнне аб павышэннi заробкаў работнiкам галiны ў лiпенi. Аднак трэба адзначыць — не ў апошнюю чаргу падобныя вынiкi атрымлiваюцца за кошт павелiчэння iнтэнсiўнасцi працы. Iнакш кажучы, цяперашнiя паказчыкi зарплаты ў вялiкай ступенi фармiруюцца за кошт дадатковых ставак, "лiшнiх" дзяжурстваў, перапрацовак.

Заканадаўства вызначае, што з-за спецыфiкi i складанасцi работы медыкi маюць права на скарочаны працоўны тыдзень. Але мы зрабiлi аналiз i прыйшлi да несуцяшальнай высновы, што на справе працягласць работы тут значна перавышае норму. Скажу нават больш: па колькасцi адпрацаваных гадзiн кожным "сярэднiм" работнiкам медыцына саступае толькi адной галiне — сельскай гаспадарцы.

I прычына тут вiдавочная. У сiтуацыi, калi праца ўрача пры нармальнай загрузцы "каштуе" менш, чым праца нiзкаквалiфiкаванага рабочага ў прамысловасцi, большасць медыкаў iмкнецца "набраць" зарплату за кошт павелiчэння аб’ёмаў работы. А ў сваю чаргу гэта адбiваецца на якасцi медыцынскага абслугоўвання.

— Адразу ўзнiкае пытанне: цi ёсць тут выйсце?

— Выйсце ў змяненнi самой сiстэмы аплаты працы медыцынскiх работнiкаў, i асноўным у гэтай сiстэме павiнен стаць прынцып — больш высокая зарплата за больш складаную працу.

Мы ўважлiва вывучылi замежны вопыт i канстатавалi, што ў Еўропе апошнiя паўстагоддзя пры пабудове сiстэмы аплаты абавязкова праводзiцца папярэдняя ацэнка складанасцi працы работнiкаў. Падобную работу ў рамках iнавацыйнага праекта распачаў i наш iнстытут. Па-першае, пры ацэнцы складанасцi плануецца ўлiчваць такiя фактары, як квалiфiкацыя, узровень адукацыi, стаж, адказнасць за прыняцце рашэнняў адносна пацыента, матэрыяльная адказнасць, складанасць вырашаемых праблем, ступень камунiкацыйнасцi, санiтарна-гiгiенiчныя ўмовы працы, цяжкасць працы. А па-другое, неабходна ўзяць пад увагу: работа на адной i той жа пасадзе iстотна адрознiваецца ў розных тыпах медыцынскiх устаноў.

Далей жа схема выглядае прыкладна так. На падставе гэтай ацэнкi ўсе пасады медыцынскiх работнiкаў ёсць намер аб’яднаць у групы з прыкладна аднолькавым узроўнем аплаты працы. У цэлым такiх груп можа быць 12—13, i ў тым лiку 8—9 — для ўрачоў. Калi ўзгадаць, што зараз тыя ж урачы "адрознiваюцца" ўсяго на 1—2 тарыфныя разрады, мы забяспечваем большую дыферэнцыяцыю ў заробках у залежнасцi менавiта ад складанасцi працы.

Але галоўнае нават не гэта. Прапануецца, што кожная з груп па аплаце працы павiнна адпавядаць не якому-небудзь аднаму канкрэтнаму значэнню тарыфнага каэфiцыента — для кожнай групы патрэбна закласцi "вілку", iнтэрвал заробку з пэўнай нiжняй i верхняй кропкай. Прычым медыкi на адной i той жа пасадзе павiнны размяркоўвацца па гэтым iнтэрвале ў залежнасцi ад якасцi сваёй работы.

У вынiку ўвядзення iнтэрвалаў знiкне неабходнасць шукаць дадатковую нагрузку. Кожны прадстаўнiк аховы здароўя павiнен убачыць: цяперашнiя цi нават большыя грошы можна атрымлiваць без сумяшчальнiцтва i перапрацовак, а на адным месцы i ў нармальным рэжыме работы. Словам, стане выгадна зарабляць не аб’ёмамi, а зноў-такi якасцю. Пры гэтым у выйгрышы тут павiнны аказацца не толькi медыкi, а ўсе грамадзяне Беларусi — у рэшце рэшт, узровень дапамогi ў палiклiнiках цi бальнiцах вызначае i працягласць жыцця, i паказчыкi смяротнасцi, i дэмаграфiчную бяспеку краiны ў цэлым.

— Якой будзе рознiца ў аплаце ў межах аднаго iнтэрвалу?

— Пакуль называць канкрэтную рознiцу ў аплаце яшчэ рана, гэта пытанне вывучаецца, да таго ж кожная група медработнiкаў будзе мець свой дыяпазон. Мы лiчым, што разбежка памiж нiжняй i верхняй планкай павiнна быць не менш за 30 працэнтаў.

— Дарэчы, наконт мiнiмальнай планкi. Цi можна казаць, што аплата працы па ёй будзе не меншай за цяперашнiя паказчыкi?

— Адназначна. Нiводны з медработнiкаў (незалежна ад таго, у якую групу ён патрапiць) не павiнен атрымлiваць менш, чым цяпер i да таго ж — пры нармальнай нагрузцы.

— Удакладнiм: атрымлiваць не менш з улiкам сённяшнiх даплат, павышэнняў i надбавак?

— У новай сiстэме мы прапануем асобна пакiнуць толькi даплаты, вызначаныя Працоўным кодэксам (за работу ў выхадныя днi, у сельскай мясцовасцi, у начны час i г.д.) i iншыя кампенсацыйныя выплаты — скажам, за работу ў зоне радыяцыйнага забруджвання. Адпаведна, усе астатнiя даплаты за спецыфiку i асаблiвасць працы (паўтаруся: без знiжэння агульнага памеру заробкаў) увойдуць у тарыфную частку. Гэта зробiць структуру зарплаты больш празрыстай. I, апроч таго, дасць яшчэ адзiн плюс, бо не будзем забывацца, што тарыфная частка зарплаты — гэта частка гарантаваная. А яна ў медработнiкаў стане больш важкай.

— Цi не самы цiкавы нюанс. Хто будзе вызначаць, аднесцi работнiка да верхняй або да нiжняй планкi iнтэрвалу заробкаў?

— Гэта павiнна вызначацца камiсiяй па месцы працы. Прычым каб выключыць верагоднасць суб’ектыўнасцi, мы распрацуем пэўную сiстэму ацэначных паказчыкаў для кожнай пасады i кожнага тыпу медыцынскiх устаноў, а ў сваю чаргу ў медустанове будзе весцiся ўлiк вынiковасцi работнiка.

— Вядома, што адна з праблем цяперашняй медыцыны — недахоп кадраў. Часта гэта праблема вырашаецца дзякуючы сумяшчальнiкам. Цi не прывядзе новая сiстэма аплаты, калi сумяшчальнiцтва страцiць прывабнасць, да ўскладнення сiтуацыi?

— Мы разлiчваем, што новая сiстэма аплаты дазволiць утрымаць на сваiх месцах цяперашнiх работнiкаў, прыцягнуць новых людзей, а таксама вярнуць у галiну спецыялiстаў, якiя пакiнулi яе раней. I, спадзяёмся, менавiта такiм чынам будзе вырашана пытанне "незакрытых вакансiй".

— Тым часам, калi ў медыцыне можа запрацаваць новая мадэль зарплаты?

— Наш iнстытут распрацуе новую мадэль сёлета, надалей, у першым паўгоддзi наступнага года яна абавязкова павiнна прайсцi апрабацыю ў медыцынскiх установах, трэба, каб новаўвядзеннi падтрымала Мiнiстэрства аховы здароўя, неабходна распрацаваць адпаведную дакументацыю. Таму назваць канкрэтную дату можна ўмоўна — магчыма, гэта будзе 2010 год.

— I апошняе. Якая верагоднасць таго, што практыка аплаты ў звязцы са складанасцю працы будзе ўведзена i ў iншых бюджэтных галiнах?

— Такая верагоднасць iснуе. Аднак для гэтага неабходна распрацаваць сваю методыку ацэнкi складанасцi працы, скажам, асобна для той жа адукацыi, культуры i iншых галiн.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi распрацоўваецца новая сiстэма аплаты працы работнiкаў аховы здароўя. Пры гэтым новаўвядзенне мае адразу некалькi мэтаў — "прывязаць&qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика