21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: васiлёк "Славянскага базару" набыў мiжнароднае прызнанне

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: васiлёк "Славянскага базару" набыў мiжнароднае прызнанне Фестываль "Славянскi базар у Вiцебску" i яго знакамiты сiмвал — беларускi васiлёк набылi мiжнароднае прызнанне. Аб гэтым сказаў 11 лiпеня на ўрачыстым адкрыццi фестывалю Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.   "Гэты фестываль — амаль равеснiк нашай маладой дзяржавы, любiмае дзецiшча ўсёй Беларусi, у якое мы ўкладваем нашу душу, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Са сцiплай сустрэчы артыстаў славянскiх краiн ён ператварыўся ў форум сусветнага маштабу". На думку Аляксандра Лукашэнкi, сакрэт надзвычай прыцягальнай сiлы i папулярнасцi "Славянскага базару" ў тым, што гэта свята мастацтваў заняло сваё месца на сусветным творчым алiмпе ў вельмi жорсткай канкурэнцыi з iншымi мiжнароднымi фестывалямi. "Яно не ператварылася ў шаблоннае, аднастайнае мерапрыемства, а набыло непаўторнае аблiчча. Гэта спалучэнне добрых традыцый i новых творчых знаходак", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што колькасць сяброў i паклоннiкаў фестывалю пастаянна расце. Так, у гэтым годзе вiцебскi форум збярэ больш як 5 тыс. пасланцоў мастацтва i дружбы з розных краiн i кантынентаў. У 2008 годзе да нас упершыню прыехалi артысты з Венесуэлы, ПАР, Егiпта, Інданезii. "Мы заўсёды рады новым сябрам!" — запэўнiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што яшчэ больш прыемна — не расставацца са старымi сябрамi. "Я хачу вiтаць самую прадстаўнiчую дэлегацыю — нашых братоў расiян. Беларусы i расiяне заўсёды адчувалi i адчуваюць сябе адзiным народам", — сказаў Прэзiдэнт.

"Славянскi базар у Вiцебску" дорыць нам яркае, непаўторнае свята жыцця, дае шырокую прастору для ўсiх талентаў, запальвае новыя зоркi, якiя становяцца любiмцамi мiльёнаў i мiльёнаў", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Фестываль заваёўвае сэрцы сваёй адкрытасцю, дэмакратычнасцю i сапраўды алiмпiйскiм духам яднання майстроў мастацтваў. "Тут утульна, як дома, адчуваюць сябе i праслаўленыя мэтры, i маладыя артысты", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прывiтальныя словы да гасцей i ўдзельнiкаў "Славянскага базару" даслалi прэзiдэнты Расiйскай Федэрацыi i Ўкраiны Дзмiтрый Мядзведзеў i Вiктар Юшчанка.

Насычаная фестывальная праграма, жывыя зносiны ствараюць трывалую аснову для зблiжэння культур, духоўнага яднання народаў, перакананы Дзмiтрый Мядзведзеў.

Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" заняў дастойнае месца сярод еўрапейскiх культурных падзей, сказана ў вiншаваннi прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанкi. Фестываль становiцца незабыўнай падзеяй для гасцей, удзельнiкаў i гледачоў з многiх краiн. Ён прадстаўляе лепшыя традыцыi нацыянальных культур i садзейнiчае дыялогу народаў.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль "Славянскi базар у Вiцебску" i яго знакамiты сiмвал — беларускi васiлёк набылi мiжнароднае прызнанне. Аб гэтым сказаў 11 лiпеня на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика