Фотафакт. За цвярозасць у Віцебску давалі адгулы
На святкаванне Дня цвярозасці ў Віцебску людзей сабралося не так ужо і мала. Таямніца гэтага не толькі ў прапагандзе, якую вялі напярэдадні міліцыя ды БРСМ.
Вось што даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская: "Проста некаторыя прадпрыемствы паабяцалі сваім супрацоўнікам па адгуле, калі яны прыдуць на “цвярозыя” мерапрыемствы. Цвярозасць адзначалі стандартна: з паказальнымі выступленнямі дэсантнікаў, парашутыстаў, байкераў, мастацкай самадзейнасці. Але тэма свята вымагала чагосці арыгінальнага. Таму мінакам раздавалі значкі, на якіх сцвярджалася, што ў барацьбе супраць п’янства аб’ядналіся Чыгуначны РАУС ды лікёра-гарэлачы завод". Первоисточник: ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На святкаванне Дня цвярозасці ў Віцебску людзей сабралося не так ужо і мала.
|
|