Шклоўская газетная папера з’явіцца ў найблiжэйшым месяцы
Шклоўская газетная папера з’явіцца ў найблiжэйшым месяцы
У Шклове ў маi запрацаваў завод па вырабе газетнай паперы, аднак пакуль беларускiя газеты не друкуюцца на шклоўскай паперы. Калi нарэшце спраўдзяцца планы? Цi хутка шклоўскае прадпрыемства запрацуе на поўную магутнасць? Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыi старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура. Ён найперш нагадаў, што гэты завод мае не толькi машыну па вырабе газетнай паперы, але i дадатковыя складаныя вытворчасцi. Там ёсць яшчэ лесапiльня i вытворчасць драўляных домiкаў. Фактычна: тры заводы ў адным. Тэхналогiя вырабу газетнай паперы — унiкальная i складаная, таму што ўпершыню ў краiнах СНД папера будзе вырабляцца не з цэлюлозы, а з тэрмамеханiчнай масы, якая ўтрымлiвае толькi 10—15 працэнтаў цэлюлозы. — Завод газетнай паперы ў стадыi наладкi, — паведамiў кiраўнiк Магiлёўскай вобласцi. — Фiрмы, якiя пастаўлялi абсталяванне, сцвярджаюць, што патрэбен год для выхаду на праектную магутнасць у 40 тысяч тон паперы. Цяпер практычна ўсе пытаннi зняты. Каб нарэшце атрымаць газетную паперу, павiнен быць завершаны поўны цыкл адбельвання. Там ёсць складанасцi ў тэхнiцы бяспекi, бо падача хiмiкатаў — гэта выбухованебяспечны тэхналагiчны працэс. І таму ёсць некаторая затрымка ў падрыхтоўцы кадраў. Барыс Батура сказаў, што сама машына па вырабе газетнай паперы без адбельвання працуе ў нармальным рэжыме i на тых хуткасцях, якiя даюць магчымасць рабiць газетную паперу. "Я мяркую, што ў найблiжэйшым месяцы з’явiцца адбеленая газетная папера, на якой вы будзеце друкаваць свае газеты", — запэўнiў ён журналiстаў. Шклоўскi завод газетнай паперы даў гораду новыя працоўныя месцы — ужо цяпер там працуе 480 чалавек, развiваецца сацыяльная сфера — здадзены два новыя дамы i будуць будавацца наступныя. Калi завод выйдзе на праектныя магутнасцi, ён будзе рабiць значныя падатковыя адлiчэннi ў бюджэт. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шклове ў маi запрацаваў завод па вырабе газетнай паперы, аднак пакуль беларускiя газеты не друкуюцца на шклоўскай паперы. Калi нарэшце спраўдзяцца п
|
|