Барысаўскі след на iсландскай зямлi становiцца больш прыкметным
Барысаўскі след на iсландскай зямлi становiцца больш прыкметным
Дзеючы чэмпiён Беларусi па футболе свой другi матч 1-га квалiфiкацыйнага раўнда розыгрышу Лiгi чэмпiёнаў па футболе ўзору 2008 года праводзiў гэтымi днямi ў Рэйк’явiку супраць мясцовага "Валюра" i выйграў — 1:0. Запас у два галы, створаны тыднем раней у родных сценах, калi падначаленыя Вiктара Ганчарэнкi перамаглi вiкiнгаў з лiкам 2:0, дазваляў беларусам адчуваць сябе камфортна. Ды i станоўчая аўра, якая склалася апошнiм часам вакол 4-разовага ўладальнiка залатых медалёў айчыннага футбольнага першынства, дазваляла меркаваць, што барысаўчане павiнны паўтарыць мiнулагоднi варыянт, калi на першым лiгачэмпiёнскiм этапе яны двойчы перайгралi iсландскi "Хабнаф’ёрдзюр". Чартарны рэйс на "Боiнгу-737" па маршруце Мiнск — Кефлавiк заняў менш за пяць гадзiн, прычым без дазапраўкi, што скарацiла працягласць палёту, дарэчы супраць ветру, да чатырох з паловай гадзiн замест пяцi з "хвосцiкам". Яшчэ на борце самалёта камандзiр карабля не пераставаў пасажырам нагадваць, што ў iсландскай сталiцы, якая знаходзiцца за 40 кiламетраў ад мiжнароднага аэрапорта, штодня iдуць дажджы, прычым тэмпературны рэжым вагаецца ў межах 10—15 градусаў цяпла. Што i казаць — не спякотна. Але ж нашы людзi ўжо даўно ведаюць, што пар касцей не ломiць, таму прыхапiлi з сабой неабходную "амунiцыю", каб быць гатовымi да мясцовых сюрпрызаў надвор’я. А яно, як гаворыць статыстыка, рэдка бывае iншым. Густа зацягнутае дажджавымi хмарамi неба, моцны, часам пранiзлiвы вецер i дробны шэрань. Магчыма, такое "нялётнае" надвор’е i спужала iсландскiх журналiстаў, якiя традыцыйна пачынаюць "шпiёнiць" за гасцямi яшчэ ў варотах аэрапорта. Падумалася: наўрад цi збудуцца словы галоўнага трэнера "Валюра" Вiлюма-Тор Торсана аб тым, што на матч у адказ у Рэйк’явiку збярэцца некалькi тысяч мясцовых фанаў, каб падтрымаць любiмую каманду. Хоць чаго здзiўляцца: з таго часу, як Ісландыю пакiнуў апошнi амерыканскi салдат — два гады таму тут яшчэ дыслакаваўся амерыканскi ваенны кантынгент — разнастайнасцi ў жыццi астравiцян значна зменшылася. Адзiная аддушына i сувязь з вялiкай зямлёй — прыезджыя турысты цi спартсмены. Таму варыянт з ажыятажным попытам на матч таксама нельга было адкiдваць. А раптам народ бясконцым ланцугом пацягнецца на 3-тысячнiк "Вадафон-велюрын", каб паглядзець на славян. А калi здарыцца так, што гарадская арэна ўвогуле не зможа ўмясцiць усiх ахвотнiкаў?! Усе апасеннi наконт суперфанатычнасцi iсландцаў былi развеяны дзесьцi за паўгадзiны да пачатку сустрэчы. Цэнтральная трыбуна, якая i была разлiчана на 3-тысячны кантынгент балельшчыкаў, зеўрала пустотамi. Толькі гарачая падтрымка двух дзесяткаў беларускiх балельшчыкаў i невялiкай суполкi расiян настроiлi на станоўчы лад футбалiстаў БАТЭ. На наша шчасце i на няшчасце гаспадароў, развязка ў матчы наступiла ўжо на яго 1-й хвiлiне, калi намаганнямi сваiх калег на ўдарную пазiцыю з левага вугла штрафной выйшаў Iгар Стасевiч i як запраўскi бiльярдыст забiвае шар у лузу, увагнаў мяч у дальнi ад варотаў вугал. Праўда, яшчэ да пачатку матча старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскi папярэдзiў, што футбол — гульня непрадказальная. I тое, што матч "Валюр" — БАТЭ абслугоўвае эстонская брыгада арбiтраў на чале са спадаром Каасiкам, якi паспеў сапсаваць барысаўчанам кроў на зiмовым Кубку Садружнасцi, прымушае з вялiкай асцярогай паставiцца да магчымага судзейскага фактара. Як высветлiлася, Анатоль Анатольевiч дарэмна хваляваўся. Свавольства судзейскае хоць i дапускалася, але ў невялiкай колькасцi. Пасля забiтага гола госцi ўпэўнена трымалi руку на пульсе. А беларускiя i расiйскiя балельшчыкi без залiшнiх намаганняў сваiмi гучнымi "БАТЭ" ўпэўнена перакрывалi гукi мясцовых барабаншчыкаў. Усе намаганнi iсландцаў хоць бы зраўняць лiчбы на табло аказалiся беспаспяховымi. Нават у адсутнасцi свайго галеадора Генадзя Блiзнюка барысаўчане мелi яшчэ некалькi рэальных момантаў, якiя павiнны былi пераўтварацца ў галы. Судзейскi свiсток абвясцiў аб чарговай гiстарычнай перамозе беларусаў на iсландскай зямлi, якiя паспелi ўжо тут пакiнуць даволi прыкметны след. Як нiяк, а дзве перамогi на выездзе — гэта нешта значыць. Цяпер футбалiстаў БАТЭ чакае гульня з бельгiйскiм "Андэрлехтам". Першая сустрэча пройдзе на выездзе 29 лiпеня. Мiж тым кiраўнiк БАТЭ Анатоль Капскi адзначыў, што бельгiйцы ўжо адразу пасля жараб’ёўкi тройчы зрабiлi разведку боем, наведаўшы матчы з удзелам барысаўчан у беларускiм чэмпiянаце i хатнi супраць "Валюра". Значыць, "Андэрлехту" ёсць чаго баяцца. Таму чэмпiёну Беларусi застаецца, закасаўшы рукавы, смела iсцi на абарончы рэдут масцiтага ў Еўропе сапернiка. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Мiнск — Рэйк’явiк — Мiнск Р.S. Рэдакцыя "Звязды" выказвае ўдзячнасць ФК БАТЭ ў асобе яго кiраўнiка Анатоля Капскага за садзейнiчанне журналiсту газеты ў падрыхтоўцы футбольнага рэпартажу з Рэйк’- явiка. Мiнск — Рэйк’явiк — Мiнск
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеючы чэмпiён Беларусi па футболе свой другi матч 1-га квалiфiкацыйнага раўнда розыгрышу Лiгi чэмпiёнаў па футболе ўзору 2008 года праводзiў гэтымi д
|
|