Фотафакт. Лявон Вольскі прэзентаваў свой сольны альбом “Куплеты і прыпевы”
24 лiпеня Лявон Вольскi прэзентаваў свой сольны альбом "Куплеты i прыпевы" невялiкiм канцэртам у гандлёвым цэнтры "Рыга". Сам спявак абазваў праект "брутальным трэш-шансонам".
"Альбом атрымаўся брутальны i жорсткi з аднаго боку, тэатральны i гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, i Лявон Вольскi першы пагадзiцца з гэтым. "Так, ён абсурдны. Такi ж абсурдны, як наша жыццё! Толькi на мастацкi лад", - сцвярджае спявак на сваiм сайце. На такую творчасць Вольскага натхнiла сама рэчаiснасць: "Шмат хто задаваў пытанне, як мы дакацiлiся да такога жыцця, да iдэi гэтага альбому Дакацiлiся мы нядоўга. Дастаткова проста паглядзець тэлевiзар, газеты, iнтэрнэт " Размова з гледачамi ў Вольскага атрымалася як i самi "Куплеты i прыпевы", шчыра i з гумарам. Скарыстаўшыся момантам, ён паведамiў сабраным, што граюць музыкi (разам з Лявонам выступаў яшчэ адзiн гiтарыст) i на вяселлях. I заклiкаў прыхiльнiкаў запрашаць iх на свае вяселлi, маўляў, i песню на такi выпадак спецыяльна напiшам.Больш выступаў з "Куплетамi i прыпевамi" музыка не плануе. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 лiпеня Лявон Вольскi прэзентаваў свой сольны альбом "Куплеты i прыпевы" невялiкiм канцэртам у гандлёвым цэнтры "Рыга".
|
|