Зорыча шклоўская зорка
Зорыча шклоўская зорка
"Шклоў — горад агуркоў", — зрыфмавалi мясцовыя жыхары, а ў маi мiнулага года нават паставiлi помнiк гэтай пухiрыстай агароднiне. Праз тры месяцы пасля яго адкрыцця калекцыя шклоўскiх мемарыялаў папоўнiлася яшчэ адным — выявай у поўны рост рускага генерала Зорыча, фаварыта Кацярыны ІI, якi атрымаў ад яе гэтыя мясцiны ў падарунак. Можа, ён i не прынёс гораду столькi прыбытку, колькi гандаль зелянiнай, але менавiта пры iм назва "Шклоў" прагрымела па ўсёй Еўропе. Прысвяцiўшы Сямёну Зорычу дакументальны фiльм "Шклоўскi афорт", якi сталiчныя журналiсты змаглi пабачыць днямi ў Доме кiно, рэжысёр Юрый Цвяткоў i аўтар сцэнарыя пiсьменнiк Уладзiмiр Мехаў пастаралiся не iдэалiзаваць генерала, а паказаць яго такiм, якiм ён быў. А быў ён асобай супярэчлiвай. Нават сама Кацярына II так характарызавала свайго фаварыта: "Можна сказаць, што дзве душы меў: любiў добрае — рабiў благое". Вядома, што Сямён Зорыч быў заўзятым карцёжнiкам i нават стаў прататыпам аднаго з герояў пушкiнскай "Пiкавай дамы". Пераехаўшы ў Шклоў, ён у першую чаргу заснаваў там картачную акадэмiю, дзе прамантачвалiся вялiкiя грошы. Шукаючы сваiх беглых прыдворных, Кацярына II часта давала распараджэнне: "Паглядзiце, цi не ў Шклове яны?" Але картачная акадэмiя — не адзiная ўстанова, заснаваная Зорычам. Яго гонарам стала Шклоўскае шляхетнае вучылiшча. Цiкава, што кожнаму выпускнiку, а iх за 19 гадоў набралася 265, Зорыч даваў "ад сябе мундзiр, увесь афiцэрскi экiпаж, грошы на праезд — каму колькi належала, i кожнаму па сто рублёў на расходы". Калi ж фiнансавае становiшча генерала пагоршылася, ён скарацiў грошы на ўласныя патрэбы, але колькасць вучняў i суму iм на падарункi не зменшыў. А колькi грошай яму даводзiлася трацiць на ўтрыманне прыгоннага тэатра! Там усё было па-сапраўднаму: калi па сцэнарыi iшла бiтва — на сцэну заязджалi воiны на конях; калi гэта была водная баталiя — дзеянне перамяшчалася ў велiзарны басейн. Усяго за спектакль адбывалася да 70 змен дэкарацый! Аднак гледачоў прываблiвала не столькi багацце пастановак, колькi майстэрства шклоўскiх артыстаў: на спектаклi балетнай трупы з’язджалiся аматары з Вены, Варшавы, Масквы. "Прыгонны тэатр Зорыча стаў роданачальнiкам сучасных балетных традыцый, — зазначае вядомы беларускi балетмайстар Валянцiн Елiзар’еў, якi на працягу ўсяго фiльма каментуе дзейнасць шклоўскага тэатра. — Нездарма 14 артыстаў балета былi прынятыя ў Iмператарскi тэатр у Пецярбургу". Працуючы над фiльмам, Уладзiмiр Мехаў i Юрый Цвяткоў, для якiх гэта, дарэчы, ужо 14-я сумесная работа, прасачылi лёсы не толькi многiх акцёраў, але i iх нашчадкаў. Так, Марыя Азарэвiчава, сваячка шклоў-скай артысткi Кацярыны Азарэвiчавай, праславiлася як першая ў гiсторыi выканаўца ролi Лiзы ў камедыi Грыбаедава "Гора ад розуму". А вывучаючы радавод самога Зорыча, аўтары "Шклоўскага афорта" цудам натрапiлi на ўнука Сямёна Гаўрылавiча ў шостым калене — 92-гадовага амерыканца Джорджа — вядомага артыста балета i аўтара кнiгi пра свайго славутага продка. Фрагменты тэлефоннай размовы з Джорджам гарманiчна ўпiсалiся ў фiльм, якi, паводле абяцанняў дырэктара беларускага вiдэацэнтра Андрэя Бычкова, у самым хуткiм часе будзе дэманстравацца ў сталiчным кiнатэатры "Цэнтральны". Самога афорта — гравюры на меднай цi цынкавай пласцiне з малюнкам, пратраўленым кiслатой, — на якiм быў бы выяўлены Зорчыч цi артысты яго балета, не захавалася. Але аўтары фiльма ўпэўненыя, што ён усё ж такi iснуе. Проста Зорыч пакiнуў свой след не на метале, а ў людской памяцi, што куды больш даўгавечна. Вiкторыя Крупянькова. Сямён Гаўрылавiч ЗОРЫЧ (1743//5 — 1799), серб паводле паходжання, быў прывезены ў Расiю ўсынавiўшым яго афiцэрам Максiмам Зорычам i ў дзевяцiгадовым узросце залiчаны ў гусарскi полк. Да 15 гадоў паспеў атрымаць некалькi раненняў i чын вахмiстра. У 1769—1770 гг. камандаваў перадавой часткай расiйскай армii ў руска-турэцкай вайне, трапiў у палон, дзе правёў пяць гадоў. Вярнуўшыся ў Расiю, стаў ад’ютантам Пацёмкiна i па яго пратэкцыi быў прадстаўлены Кацярыне II. У жнiўнi 1777 г. Зорыча пажалавалi ў флiгель-ад’ютанты да iмператрыцы, а месяцам пазней узвялi ў генералы. Быў фаварытам Кацярыны II да 1778 г., пакуль не выклiкаў у яе незадавальненне празмерным захапленнем картачнымi гульнямi. Пасля адстаўкi пераехаў у падоранае яму правiцелькай мястэчка Шклоў, дзе заснаваў некалькi фабрык: канатную, ветразевую, шаўковую, гарбарную, броварную, — а таксама нябачаную тут раней гадзiннiкавую майстэрню, шляхетнае вучылiшча i прыгонны тэатр. Кацярына II некалькi разоў гасцявала ў Зорыча ў Шклове. Пасля смерцi iмператрыцы вярнуўся на службу — стаў камандаваць Iзюмскiм палком. Але не здолеўшы правiльна размяркоўваць фiнансы палка, у 1797 г. зноў быў адхiлены ад спраў. У апошнiя гады жыцця зведаў пагаршэнне матэрыяльнага становiшча i пажар у Шклове. Пасля яго смерцi шляхетнае вучылiшча было пераведзена ў Маскву i стала лiчыцца першым маскоўскiм кадэцкiм корпусам. (1743//5 — 1799), серб паводле паходжання, быў прывезены ў Расiю ўсынавiўшым яго афiцэрам Максiмам Зорычам i ў дзевяцiгадовым узросце залiчаны ў гусарскi полк. Да 15 гадоў паспеў атрымаць некалькi раненняў i чын вахмiстра. У 1769—1770 гг. камандаваў перадавой часткай расiйскай армii ў руска-турэцкай вайне, трапiў у палон, дзе правёў пяць гадоў.Вярнуўшыся ў Расiю, стаў ад’ютантам Пацёмкiна i па яго пратэкцыi быў прадстаўлены Кацярыне II. У жнiўнi 1777 г. Зорыча пажалавалi ў флiгель-ад’ютанты да iмператрыцы, а месяцам пазней узвялi ў генералы. Быў фаварытам Кацярыны II да 1778 г., пакуль не выклiкаў у яе незадавальненне празмерным захапленнем картачнымi гульнямi. Пасля адстаўкi пераехаў у падоранае яму правiцелькай мястэчка Шклоў, дзе заснаваў некалькi фабрык: канатную, ветразевую, шаўковую, гарбарную, броварную, — а таксама нябачаную тут раней гадзiннiкавую майстэрню, шляхетнае вучылiшча i прыгонны тэатр. Кацярына II некалькi разоў гасцявала ў Зорыча ў Шклове. Пасля смерцi iмператрыцы вярнуўся на службу — стаў камандаваць Iзюмскiм палком. Але не здолеўшы правiльна размяркоўваць фiнансы палка, у 1797 г. зноў быў адхiлены ад спраў. У апошнiя гады жыцця зведаў пагаршэнне матэрыяльнага становiшча i пажар у Шклове. Пасля яго смерцi шляхетнае вучылiшча было пераведзена ў Маскву i стала лiчыцца першым маскоўскiм кадэцкiм корпусам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прысвяцiўшы Сямёну Зорычу дакументальны фiльм "Шклоўскi афорт", якi сталiчныя журналiсты змаглi пабачыць днямi ў Доме кiно, рэжысёр Юрый Цвя
|
|