21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вам паставілi дыягназ: СРК

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вам паставілi дыягназ: СРК

"Сiндром" — сёння моднае слоўца. На слыху цэлы шэраг сiндромаў: астэнiчны сiндром, сiндром хранiчнай стомленасцi, перадменструальны сiндром... Адносна нядаўна да iх далучыўся яшчэ адзiн — сiндром раздражнёнага кiшэчнiка (СРК). Большасць людзей, якiя маюць праблемы са страваваннем, не ведаюць, што ў iх развiўся СРК, i не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Пакутуючы ад праяў гэтай немачы, яны пастаянна адчуваюць дыскамфорт — ад простай нязручнасцi да дэпрэсii, баяцца падарожнiчаць, наведваць масавыя мерапрыемствы...

Сiндром раздражнёнага кiшэчнiка — гэта комплекс парушэнняў дзейнасцi кiшэчнiка, не звязаны з непасрэдным пашкоджаннем яго слiзiстай. Лiчыцца, што ў чалавека СРК, калi яго як мiнiмум тры месяцы на год непакояць спастычны боль i дыскамфорт у жываце, метэарызм, паносы, запоры або чаргаванне паносаў з запорамi. Як правiла, боль узмацняецца пасля прыёму ежы, адсутнiчае ў начны час, змяншаецца пасля дэфекацыi або адыходу газаў. Акрамя таго, сiндром праяўляецца частымi позывамi да дэфекацыi, адчуваннем няпоўнага апаражнення кiшэчнiка, адрыжкай паветрам, млоснасцю. Часцей за ўсё ад СРК пакутуюць людзi з няўстойлiвай псiхiкай, схiльныя да дэпрэсii, неўрозаў.

Медыкi сцвярджаюць, што стрэс адыгрывае важную ролю ў развiццi сiндрому раздражнёнага кiшэчнiка: многiя хворыя адзначалi пагаршэнне стану ў час моцнага эмацыянальнага напружання. Да "правакатараў" сiндрому адносяцца таксама эндакрынныя парушэннi (атлусценне, цукровы дыябет i г.д.), кiшачныя iнфекцыi, гiнекалагiчныя захворваннi, няякаснае харчаванне (ужыванне вялiкай колькасцi газаўтваральных прадуктаў, празмерна тлустай ежы, лiшак кафеiну, недахоп клятчаткi ў рацыёне), маларухомы лад жыцця. Пад уплывам вышэйпералiчаных фактараў адбываецца змяненне адчувальнасцi рэцэптараў у сценках кiшэчнiка, што i выклiкае парушэнне яго работы.

Лячыць сiндром раздражнёнага кiшэчнiка лепш за ўсё ў двух спецыялiстаў: псiхатэрапеўт дапаможа нармалiзаваць эмацыянальны стан, а гастраэнтэролаг — справiцца з праявамi хваробы.

Людзям, якiя пакутуюць ад СРК, неабходна захоўваць рэжым харчавання — есцi невялiкiмi порцыямi, 4—5 разоў на дзень. На стале павiнны пераважаць агароднiна i садавiна (у запечаным, тушаным або вараным выглядзе), кiсламалочныя прадукты, а таксама мясныя i рыбныя стравы, прыгатаваныя на пары або вараныя. Рэкамендуецца хлеб з мукi грубага памолу i пшанiчнае вотруб’е; частае пiццё да 1,5—2 л вадкасцi ў суткi.

Пры СРК з перавагай паносаў з рацыёну харчавання выключаюцца прадукты, якiя валодаюць паслабляльным эфектам (мёд, чарнаслiў, буракi); тлустыя, вострыя i вэнджаныя стравы; свежая здоба, неразведзенае малако. Рэкамендаваны кашы (манная, аўсяная, рысавая), макарона, бульбяное пюрэ, кiсялi, какава на вадзе, моцны чорны чай. На невялiкi час прызначаецца прыём вяжучых прэпаратаў, адвараў з траў аналагiчнага дзеяння (рамонку, мяты перцавай, зверабою, альховых шышак, ягад чарнiц, буякоў i чаромхi).

Пры запорах абмяжоўваюцца слiзiстыя супы, працёртыя кашы, стравы i напоi ў гарачым выглядзе. У харчовы рацыён уключаюцца прадукты, якiя змяшчаюць грубую валакнiстую клятчатку (морква, буракi, яблыкi); аднадзённыя малочнакiслыя прадукты (кефiр, сыракваша), смятана, тварог; карысныя чарнаслiў, курага, гарбузы, абрыкосы, марская капуста (свежая або сушаная), а таксама грэцкiя, ячныя крупы. Для паслабляльнага эфекту прымяняюцца прэпараты сены, алоэ, кара крушыны, корань рэвеню.

Пры метэарызме трэба выключыць з рацыёну бабовыя, капусту i газiраваныя напоi, якiя выклiкаюць празмернае газаўтварэнне. Варта абмежаваць ужыванне кавы, пiва, яблычнага i вiнаграднага сокаў, бульбы, зялёнага i чырвонага перцаў, бананаў, арэхаў, разынак. Садзейнiчаць метэарызму могуць сарбiт (дадаецца ў дыетычныя прадукты i лекi) i фруктоза (на яе багатыя ягады).

Медыкi раяць пры СРК весцi "харчовы дзённiк", для таго каб дакладна вызначыць прадукты, якiя выклiкаюць пагаршэнне стану. У дзённiк неабходна запiсваць, якiя прадукты вы ўжывалi на працягу дня i якiя непрыемныя адчуваннi пры гэтым узнiкалi.

Заўсёды памятайце аб тым, што пры стрэсе — а куды ў нашым жыццi без яго! — арганiзму (у тым лiку i для нармальнай работы страўнiкава-кiшачнага тракту) неабходная фiзiчная разрадка. Таму рэгулярна выконвайце фiзiчныя практыкаваннi або проста гуляйце пешшу, прысвяцiце 10—20 хвiлiн свайго часу, каб расслабiцца i зняць напружанне.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сiндром" — сёння моднае слоўца. На слыху цэлы шэраг сiндромаў: астэнiчны сiндром, сiндром хранiчнай стомленасцi, перадменструальны сiндром.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика