21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Інсінуацыi "Навiнара"

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інсінуацыi "Навiнара"

Генадзь Нявыглас абверг чуткi аб змове БАТЭ i "Андэрлехта"

Старшыня Беларускай федэрацыi футбола Генадзь Нявыглас абверг iнфармацыю, якая ўчора з’явiлася ў iнтэрнэце наконт дагаворнага характару матчаў памiж чэмпiёнам Беларусi БАТЭ i бельгiйскiм "Андэрлехтам" у другiм квалiфiкацыйным раўндзе Лiгi чэмпiёнаў.

Балгарская газета "Навiнар" быцам бы валодае iнфармацыяй наконт разбiральнiцтва, якое пачала УЕФА па вынiках першага паядынку памiж названымi клубамi, а на матч у адказ, якi пройдзе сёння ў Барысаве, павiнен прыбыць спецыялiст УЕФА i ацанiць сумленнасць гульнi. Разбiральнiцтва i доказы наконт дагаворнага матчу пагражаюць дысквалiфiкацыяй беларускаму i бельгiйскаму клубам, што дазволiць балгарскаму "Леўскi" выйсцi ў групавы раўнд Лiгi чэмпiёнаў без барацьбы — так мяркуюць журналiсты балгарскай "Навiнар". Як заявiў учора на прэс-канферэнцыi Генадзь Нявыглас, прадстаўнiкi УЕФА ўжо прыбылi ў Беларусь, i сярод iх няма нiякага спецыяльнага прадстаўнiка па Fаir Рlау. "Да iнсiнуацый у балгарскай прэсе мы прызвычаiлiся. У iх пасля кожнага мiжнароднага матчу, якi закранае iнтарэсы таго цi iншага балгарскага клуба, у газетах з’яўляецца скандал. Запрашаю ўсiх прыхiльнiкаў футбола на матч падтрымаць нашу каманду, якая, упэўнены, абвергне падчас гульнi гэтыя чуткi", — сказаў старшыня федэрацыi футбола.

Запрасiў Генадзь Нявыглас балельшчыкаў i на таварыскi матч нацыянальнай зборнай, якi яна правядзе 20 жнiўня супраць каманды Аргенцiны. Гэта самы тытулаваны сапернiк, якi быў у нацыянальнай каманды ў суверэннай гiсторыi Беларусi (да чэмпiянату Еўропы Аргенцiна займала першае месца ў рэйтынгу ФIФА). Рэкордная для нас колькасць тэлекампанiй купiла правы на трансляцыю гэтага паядынку — больш за сто краiн свету пакажуць матч па сваiх каналах. Як падкрэслiў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе Бернд Штанге, каманда Аргенцiны паведамiла, што прыбудзе ў Мiнск у наймацнейшым складзе — усе першыя нумары зборнай выйдуць на поле стадыёна "Дынама".

Самую моцную за час працы з ёй дружыну спадзяецца выставiць на паядынак i Бернд Штанге. Акрамя траўмаваных Цiмафея Калачова i Аляксея Сквернюка, у зборную запрошаны 24 лепшыя на гэты момант футбалiсты краiны. Гэта Юрый Жаўноў, Антон Амельчанка, Васiль Хамутоўскi, Сяргей Верамко, Уладзiмiр Карыцька, Андрэй Чухлей, Ягор Фiлiпенка, Дзмiтрый Верхаўцоў, Дзмiтрый Лянцэвiч, Мiкалай Кашэўскi, Сяргей Амельянчук, Максiм Бардачоў, Аляксандр Паўлаў, Антон Пуцiла, Павел Сiтко, Iгар Стасевiч, Аляксандр Глеб, Алег Страхановiч, Вiталь Булыга, Вячаслаў Глеб, Вiталь Кутузаў, Вiталь Радзiвонаў, Сяргей Карнiленка. Звяртае ўвагу адсутнасць у спiсе Максiма Рамашчанкi, якую растлумачыў Бернд Штанге. "Рамашчанка — адзiн з лепшых нашых футбалiстаў, але апошнiм часам ўзровень яго гульнi стаў падаць. Да таго ж Максiм быў заменены ў гульнi супраць Германii, пасля гэтага ён проста пакiнуў каманду. I як я нi iмкнуўся яго запэўнiць застацца i дапамагчы нашай маладой камандзе ў гульнi з Фiнляндыяй — усё ж такi ён другi капiтан, — ён сабраў чамаданы i з’ехаў. I да гэтага дня я не атрымаў ад яго нi тэлефанавання, нi прабачэнняў, хаця я першы, хто працягнуў бы яму руку..."

Тым не менш, як паведамiў Генадзь Нявыглас, Максiм Рамашчанка застаецца кандыдатам у нацыянальную зборную, як i шэраг iншых iгракоў, а вось усiх футбалiстаў, якiя правялi за каманду больш за 25 матчаў i завяршылi за яе свае выступленнi, 20 жнiўня, перад матчам Беларусь — Аргенцiна, чакаюць урачыстыя провады з вялiкага спорту. Гэта Сяргей Гурэнка, Сяргей Штанюк, Валянцiн Бялькевiч, Андрэй Астроўскi, Аляксандр Хацкевiч, Андрэй Лаўрык, Эрык Яхiмовiч, Генадзь Тумiловiч, Аляксандр Лухвiч, Сяргей Ясковiч, Пётр Качура, Уладзiмiр Макоўскi, Радзiслаў Арлоўскi, Васiль Баранаў. Футбалiсты атрымаюць падарункi ад федэрацыi i памятныя значкi. На прызы могуць разлiчваць i балельшчыкi, якiя набудуць бiлеты на матч — сярод iх падчас акцыi "Дадому з футбола — на аўтамабiлi" будзе разыграна пяць веласiпедаў, матацыкл "Мiнск" i аўтамабiль "Кiа Рыо". Спяшайцеся, бiлетаў на матч з кожным днём застаецца ўсё менш.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Беларускай федэрацыi футбола Генадзь Нявыглас абверг iнфармацыю, якая ўчора з’явiлася ў iнтэрнэце наконт дагаворнага характару матчаў памiж ч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика