21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Любіш вучыцца — любi i грошы плацiць. да Br5,7 млн.

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любіш вучыцца — любi i грошы плацiць. да Br5,7 млн.

Сярэднi кошт за навучанне на першым курсе ў залежнасцi ад спецыяльнасцi i самой ВНУ ў гэтым годзе складае для студэнта-платнiка ад 1 да 5 мiльёнаў беларускiх рублёў. Пры гэтым, больш за ўсё — 5 700 000 беларускiх рублёў — давядзецца заплацiць за навучанне будучым стаматолагам, якiя падалi дакументы ў Беларускi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт.

Залiчэнне на ўсе формы атрымання адукацыi на ўмовах аплаты завяршылася 4 жнiўня. Прыёмныя камiсii навучальных устаноў падводзяць вынiкi чарговага этапа ўступнай кампанii.

— Белдзяржунiверсiтэт поўнасцю выканаў план прыёму студэнтаў-платнiкаў, — сказаў намеснiк адказнага сакратара прыёмнай камiсii БДУ Вячаслаў Малафееў. — На дзённае платнае аддзяленне залiчана 2419 абiтурыентаў, на завочнае платнае — 972 чалавекi. Акрамя таго, 231 абiтурыент будзе атрымлiваць другую вышэйшую адукацыю, 28 чалавек — паралельную адукацыю. Усяго ў гэтым годзе вядучая ВНУ краiны папоўнiла свае шэрагi на 6100 чалавек: з iх 2293 студэнты бюджэтнай формы навучання (37,5 працэнта), астатнiя — 3807 (62,5 працэнта) будуць аплачваць навучанне з бацькоўскай кiшэнi. Самыя высокiя конкурсы сярод абiтурыентаў, якiя падавалi дакументы на платную форму навучання, зафiксаваны на спецыяльнасцях "Тэалогiя" — 2,8 чалавека на месца, "Менеджмент (Сацыяльны менеджмент)" гуманiтарнага факультэта — 1,9, на бiялагiчны факультэт i факультэт мiжнародных адносiнаў — 2 чалавекi на месца. Трэба адзначыць, што на прыродазнаўчанавуковыя факультэты (акрамя бiялагiчнага) план прыёму студэнтаў-платнiкаў не быў выкананы, таму незапатрабаваныя абiтурыентамi месцы былi перададзеныя на iншыя факультэты i спецыяльнасцi, дзе склаўся адносна вялiкi конкурс.

Вялiкая колькасць студэнтаў падавала дакументы адразу ж свядома на платную форму навучання. Гэта ў першую чаргу звязана з тым, што iнфармацыя аб размеркаваннi балаў абнаўлялася на сайце ўнiверсiтэта праз кожныя 10—15 хвiлiн. Таму патэнцыяльны студэнт меў магчымасць прагназаваць свае шанцы на паступленне на той цi iншы факультэт. Напрыклад, на спецыяльнасць "Прыкладная матэматыка i iнфарматыка" (факультэт прыкладной матэматыкi) амаль з першых дзён работы прыёмнай камiсii сфармiраваўся высокi конкурс (прахадны бал быў большы за 300). Вось i атрымлiвалася, што той абiтурыент, якi не дацягваў да пастаўленай планкi, але хацеў вучыцца толькi на выбранай спецыяльнасцi, адразу ж пiсаў заяву на платную форму навучання.

Лiчбы лiчбамi — iх, як нi круцi, ужо не памяняеш. А вось кошт аплаты за пяць гадоў навучання, паверце, некаторыя студэнты ўмудраюцца не толькi знiзiць, але i поўнасцю перавесцiся на бюджэтную форму навучання... Аб тым (i не толькi), якiм чынам можна палегчыць мiсiю бацькоў, якiя штогод вымушаны аддаваць на навучанне свайго дзiцяці немалую частку прыбыткаў, расказала адказны сакратар прыёмнай камiсii БДУ Людмiла Хухлындзiна.

<І>— Якiм чынам усталёўваецца памер платы за навучанне?

— У кожнай навучальнай установе фармiруецца свой кошт за навучанне. Плата за вучобу ў БДУ прыведзена ў адпаведнасць з рэальнымi выдаткамi на яе, а памер аплаты зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi. Разам з тым, дзяржава iстотна падтрымлiвае студэнтаў-платнiкаў — яны далёка не поўнасцю аплачваюць сваю адукацыю (студэнт-платнiк пакрывае толькi 51 працэнт усiх затрачаных дзяржавай сродкаў на сваё навучанне). Рэальны ж яго кошт адпавядае той суме, якую плацяць за навучанне ў БДУ замежныя студэнты. Беларускiя ж студэнты-платнiкi толькi пакрываюць выдаткi на заработную плату выкладчыкам, накладныя выдаткi i невялiкi працэнт рэнтабельнасцi. Максiмальны кошт, усталяваны ў гэтым годзе БДУ, складае 4,2 млн беларускiх рублёў на спецыяльнасць "Бiзнэс-адмiнiстрыраванне" (Iнстытут бiзнэсу i менеджменту тэхналогiй).

— У якiм выпадку кошт за навучанне можа павышацца на працягу навучальнага года?

— Кожны студэнт, якi мае жаданне прадоўжыць навучанне ў БДУ на платнай форме, заключае дадатковае пагадненне да дагавору. У адпаведнасцi з iм, у тым выпадку, калi памяняецца тарыфная стаўка першага разраду для работнiкаў бюджэтнай сферы, у кошт навучання могуць на працягу тэрмiну навучання ўносiцца карэктывы.

— А студэнт-платнiк, якi добра вучыўся, можа знiзiць аплату за навучанне цi быць пераведзены на бюджэт. Што для гэтага патрэбна?

— Студэнты-платнiкi, пачынаючы з другога курса, могуць атрымаць скiдку ад 20 да 60 працэнтаў. Для гэтага патрэбна дасягнуць "высокiх паказчыкаў у вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце". Каб адпавядаць гэтым патрабаванням, студэнт павiнен мець па вынiках вучэбнага года палову "дзесятак" i "дзевятак", астатнiя ж адзнакi павiнны быць не меншымi за 6 балаў. Студэнты-выдатнiкi, 75 працэнтаў усiх адзнак якiх складаюць "10" i "9", а астатнiя — не нiжэйшыя за 7 балаў, могуць быць пераведзены на бюджэтнае аддзяленне пры наяўнасцi вольных месцаў.

— Як ні круцi, але ў свядомасцi студэнтаў платнай формы навучання iснуюць два стэрэатыпы: "да студэнтаў—платнiкаў прадузята ставяцца выкладчыкi" i "студэнтаў-платнiкаў не адлiчваюць з унiверсiтэта".

— Гэта памылковыя думкi. Пры навучаннi студэнтаў у нас няма дзялення на групы "платнiкаў" i "бюджэтнiкаў". Вучацца ўсе разам, па адных i тых жа праграмах, да ўсiх маецца аднолькавы падыход, прад’яўляюцца аднолькавыя патрабаваннi як у вучэбным працэсе, так i пры стварэннi ўмоў побыту. I дыпломы яны таксама атрымлiваюць аднолькавыя. Акрамя таго, выкладчык не заўсёды ведае, на якой форме вучыцца студэнт — нi ў залiкоўках, нi ў студэнцкiх бiлетах, нi ў ведамасцях гэта iнфармацыя не значыцца. Што ж тычыцца другога мiфа, то на платныя месцы праходзяць тыя абiтурыенты, якiя набралi меншую колькасць балаў, чым студэнты-бюджэтнiкi. Але, з другога боку, iспыт — гэта ў нейкай ступенi латарэя (як паказвае практыка, часта студэнт, якi навучаецца за кошт бацькоў, дэманструе больш высокi ўзровень ведаў, чым яго калегi-бюджэтнiкi). Тым не менш студэнт студэнту рознiца, i штогод за акадэмiчную непаспяховасць мы адлiчваем цi пераводзiм на завочную форму навучання немалую колькасць студэнтаў-платнiкаў.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднi кошт за навучанне на першым курсе ў залежнасцi ад спецыяльнасцi i самой ВНУ ў гэтым годзе складае для студэнта-платнiка ад 1 да 5 мiльёнаў бел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика