21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калейдаскоп

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калейдаскоп

The Guardіan: абдурыць ПРА ЗША вельмi лёгка, таму што яна не працуе

Польшча — гэта апошняя ахвяра амерыканскай знешняй палiтыкi, прадыктаванай ваенна-прамысловым лобi ў Вашынгтоне. Тады, як Расiя прадэманстравала, што можа адбыцца з яе былымi саюзнiкамi, Польшча пагадзiлася размясцiць у сябе амерыканскую базу ПРА, пiша ў аўторак The Guardian.

Амерыканскi ўрад настойвае на тым, што перахопнiкi, якiя будуць усталяваныя на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, не маюць нiякага дачынення да Расii — iх мэта ў тым, каб абаранiць Еўропу i ЗША ад мiжкантынентальных балiстычных ракет, якiмi не валодаюць Iран i Паўночная Карэя. Вось чаму iх размяшчаюць у Польшчы, якая, як вядома кожнаму студэнту-географу ў Тэхасе, мяжуе з абедзвюма краiнамi-iзгоямi, iранiзуе выданне.

Добрая навiна заключаецца ў тым, што пры цяперашнiх тэмпах прагрэсу надзейныя сiстэмы ПРА з’явяцца праз нейкiя 50 гадоў. Дрэнная навiна ў тым, што да iх з’яўлення заставалася ўсяго 50 гадоў. Сiстэмы распрацоўваюцца з 1946 года, але пакуль вынiк нулявы. Вы б не пазналi гэтага, калi б прачыталi прэс-рэлiз, апублiкаваны агенцтвам супрацьракетнай абароны Пентагона: слова "поспех" сустракаецца часцей, чым любы iншы назоўнiк. Праўда, у тым, што праграме ўдалося збiць дзве з пяцi ракет, выпушчаных падчас выпрабаванняў. Але, на жаль, гэтыя выпрабаваннi не маюць нiчога агульнага з сучасным ядзерным ударам.

Усе праведзеныя дагэтуль выпрабаваннi былi iнсцэнiроўкай. Iх мэта, вiд, траекторыя i кiрункi вядомыя да пачатку выпрабаванняў. На выпрабаваннях выкарыстоўваецца толькi адна варожая ракета, бо ў сiстэмы няма шанцаў на тое, каб збiць дзве i больш, адзначае The Guardian. Як адзначае былы высокапастаўлены прадстаўнiк Пентагона, адказны за супрацьракетную абарону, магчымасцi iншай дзяржавы абдурыць сiстэму бязмежныя. На кожную рэальную выпушчаную ракету можна выпусцiць серыю фальшывак. Вораг можа вывесцi сiстэмы з ладу нават з дапамогай металiчнай фольгi. Такiя тэхналогii, даступныя ў кожнай краме, робяць шматмiльярдную сiстэму нямоглай. А яшчэ вораг можа проста забыцца аб балiстычных ракетах i здзейснiць напад з дапамогай крылатых ракет, супраць якiх гэтая сiстэма не дзейнiчае.

На Марсе жыцця не было?

Касмiчны марсаход "Фенiкс" знайшоў у марсiянскай глебе рэчыва, якое можа з’яўляцца непераадольным бар’ерам для ўзнiкнення жыцця на планеце, перадаюць iнфармагенцтвы.

За мiнулы месяц хiмiчнай лабараторыяй МЕКА, размешчанай на борце аўтаматычнага апарата, быў праведзены хiмiчны аналiз двух узораў грунту, сабраных на месцы прызямлення. У адным з iх быў знойдзены моцны акiсляльнiк — перхларат, якi перашкаджае ўзнiкненню жыцця на планеце. У цяперашнi час праводзяцца дадатковыя даследаваннi, якiя павiнны дапамагчы высветлiць, цi не было гэта рэчыва занесена на паверхню Марса звонку.

Раней вынiкi аналiзаў, праведзеных у лабараторыi МЕКА, дазволiлi вызначыць, што марсiянскi грунт утрымлiвае злучэннi магнiю, натрыю i хлору, гэта значыць рэчываў, неабходных для ўзнiкнення жыцця. Але, як адзначаюць амерыканскiя вучоныя, наяўнасць у марсiянскiм грунце перхларату робiць яго менш "сяброўскiм" для любых формаў жыцця.

Мiсiю касмiчнага апарата "Фенiкс" планавалася закончыць у канцы жнiўня, аднак мноства атрыманай iнфармацыi прымусiла вучоных прадоўжыць яе да верасня.

"Фенiкс" з’яўляецца не адзiным марсаходам, заклiканым раскрыць тайну Чырвонай планеты. На яе паверхнi ўжо больш за чатыры гады працуюць амерыканскiя апараты "Спiрыт" i "Апорцьюнiцi". На 2009 год запланаваны запуск яшчэ аднаго марсахода — "Марс Саенс Лаб", якi павiнен стаць самым прасунутым i дарагiм у гiсторыi. Задачай агрэгата будзе вызначыць, цi iснавалi калi-небудзь на Марсе спрыяльныя ўмовы для ўзнiкнення жывых мiкраарганiзмаў, а таксама цi ёсць на Чырвонай планеце хiмiчныя злучэннi, неабходныя для ўзнiкнення жыцця.

Людзi-велiканы жылi ў Сахары

У Сахары амерыканская навуковая экспедыцыя знайшла пахаванне каменнага веку.

Паводле ацэнак вучоных, гэта самыя вялiкiя са знойдзеных на тэрыторыi афрыканскай пустынi могiлак той эпохi. Пахаванню можа быць ад 8 тыс. да 10 тыс. гадоў.

Цяпер на гэтым месцы — пясчаныя дзюны, а некалькi тысячагоддзяў таму там было возера, на берагах якога жылi прадстаўнiкi дзвюх культур — кiфiйскай i ценерыянскай. Яны вызначалiся высокiм ростам, якi часта перавышаў два метры. Кiфiйцы жылi ў гэтым раёне 8—10 тыс. гадоў таму, на тысячу гадоў пазней там з’явiлiся ценерыянцы. Вучоных здзiвiў той факт, што абедзве культуры хавалi сваiх суродзiчаў у адным i тым жа месцы.

Вучоныя знайшлi акрамя астанкаў людзей мноства шкiлетаў жывёл, якiя ва ўмовах пустынi не жывуць. Гэта прамы доказ таго, што ў каменным веку Сахара была "зялёным" рэгiёнам.

Некаторыя чалавечыя астанкi цудоўна захавалiся. Вучонымi знойдзены амаль некрануты шкiлет жанчыны, яе рукi былi выцягнуты, быццам яна абдымае дваiх дзяцей, пахаваных побач. Узрост астанкаў — прыкладна 5 тыс. гадоў. У лiку iншых знаходак — чалавечая скiвiца з зубамi, якiя амаль цалкам захавалiся, а таксама пахавальны iнвентар, упрыгажэннi з косцi, каменныя прылады. Акрамя таго, палеантолагам удалося раскапаць астанкi вялiзных кракадзiлаў i дыназаўраў, якiя жылi на Зямлi больш як 100 млн гадоў таму.

Конкурс "Мiс свету" абмiне Украiну

Аб магчымасцi такога рашэння аргкамiтэта размова iшла з пачатку грузiна-асецiнскага канфлiкту i ўмяшання ў яго Расii. I вось цяпер стала вядома дакладна, што тэрмiны правядзення фiналу 58-га па лiку конкурсу (ён павiнен быў адбыцца 4 кастрычнiка ў Кiеве) будуць змененыя.

Акрамя таго, як пацвердзiлi прадстаўнiкi адмiнiстрацыi ўкраiнскай сталiцы, арганiзатары разглядаюць магчымасць правядзення фiналу "Мiс свету" ў iншай краiне. У якасцi альтэрнатыўных варыянтаў, напрыклад, разглядаюцца Чэхiя, Паўднёвая Карэя, Кiтай або В’етнам. Зрэшты, апошняя краiна, у якой нядаўна выбiралi "Мiс Сусвет", ужо адмовiлася ад прыёму прыгажунь — у сувязi з хуткiм пачаткам сезона дажджоў.

У афiцыйнай заяве аргкамiтэта конкурсу адзначаецца: "З прычыны абставiнаў, якiя знаходзяцца па-за нашым кантролем, мы з вялiкiм жалем вымушаны перанесцi фiнал конкурсу "Мiс свету-2008". Гэта рашэнне было прынятае ў iнтарэсах удзельнiц, а таксама арганiзацыi "Мiс свету". Ад усякiх iншых каментарыяў старшыня названай арганiзацыi Джулi Морлi адмовiлася. Дакладныя тэрмiны i месца правядзення конкурсу будуць названыя ўжо напрыканцы гэтага тыдня. У любым выпадку, запэўнiваюць арганiзатары, выбары новай каралевы прыгажосцi свету адбудуцца да канца гэтага года. Беларусь у конкурсе, нагадаем, прадставiць пераможца нацыянальнага конкурсу "Мiс Беларусь-2008" Вольга Хiжынкова. Усяго ж да ўдзелу рыхтуюцца дзяўчаты са 120 краiн свету.

Дарэчы, выпадкi "пераезду" конкурсу ў iншае месца здаралiся i раней. Напрыклад, у 2002 годзе з-за бунтаў iсламiстаў, калi загiнула каля 200 чалавек, конкурс лiтаральна ў апошнi момант быў перанесены з Нiгерыi ў сталiцу Вялiкабрытанii.

Амерыканцы любяць пажарных

Самай прэстыжнай у ЗША амерыканцы лiчаць прафесiю пажарнага, паведамляюць iнфармагенцтвы са спасылкай на даныя традыцыйнага апытання кампанii "Харыс Iнтэрэкцiў". Прэстыжнай работу пажарнага назвалi 57 працэнтаў рэспандэнтаў.

У дзесятку найбольш прэстыжных у ЗША ўвайшлi таксама прафесii вучонага, урача, медсястры i настаўнiка, ваеннага i палiцэйскага, фермера, святара i iнжынера. Найменш прэстыжнымi назвалi прафесii агента па нерухомасцi, бiржавога брокера i банкiра.

У рэйтынгу сфер бiзнэсу, якiя лепш за ўсё абслугоўваюць спажыўцоў, першынствавалi супермаркеты (90 працэнтаў апытаных высока ацанiлi iх работу), вытворцы камп’ютарнай тэхнiкi (77 працэнтаў), пошукавыя сiстэмы iнтэрнэта i бальнiцы (па 75 працэнтаў), вытворцы праграмнага забеспячэння (74 працэнты). Пяты радок занялi банкi (72 працэнты), нягледзячы на тое, што прафесiя банкiра не такая прэстыжная. Найгоршай рэпутацыяй карыстаюцца кампанii, якiя займаюцца нафтай i вытворчасцю тытунёвых вырабаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польшча — гэта апошняя ахвяра амерыканскай знешняй палiтыкi, прадыктаванай ваенна-прамысловым лобi ў Вашынгтоне. Тады, як Расiя прадэманстравала, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика