Размінуцца не змаглi...
Размінуцца не змаглi...
А ў вынiку — трое хлопцаў загiнулi на месцы. Дзяўчыну, якую выслабанялi, разразаючы метал, з цяжкiмi траўмамi даставiлi ў бальнiцу. Трагедыя адбылася сярод белага дня на аўтамагiстралi Гомель — Рэчыца, калi iншамарка выскачыла на сустрэчную паласу i ўрэзалася ў грузавiк з расiйскiмi нумарамi, якi, згодна з паведамленнем кiраўнiка прэс-цэнтра абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях Руслана Габрылёва, перавозiў у цыстэрне двухвокiс вугляроду. Вадзiцель грузавiка не пацярпеў. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. За службовую халатнасць — да адказнасцi У адпаведнасцi з такiм артыкулам Крымiнальнага кодэкса пракуратура Гомельскай вобласцi ўзбудзiла крымiнальную справу ў сувязi з пажарам, якi адбыўся ў вёсцы Тумарын Веткаўскага раёна i аб якiм на мiнулым тыднi расказвала наша газета. Нагадаем, што тады "чырвоны певень" праглынуў сем хат, восем гаспадарчых пабудоў i 112 гектараў лесу. Пракуратура прыйшла да высновы, што райаддзел па надзвычайных сiтуацыях не праявiў аператыўнасцi ў тушэннi пажару i будзе выяўляць, хто ў гэтым вiнаваты. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Беражыце кiшэнi! Кожны тыдзень у сталiцы рэгiструецца ў сярэднiм 50 кiшэнных крадзяжоў. Як паведамiў намеснiк начальнiка аператыўна-вышуковага аддзела ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Бiзюк, больш чым у 60 працэнтаў выпадкаў крадуць мабiльныя тэлефоны, у астатнiх — кашалькi, партаманеты. Найчасцей крадуць у грамадскiм транспарце, магазiнах, на рынках. Самыя "крымiнальныя" гарадскiя маршруты грамадскага транспарту тыя, што праходзяць каля найбуйнейшых магазiнаў, гандлёвых цэнтраў. Таццяна КАРАЛЁВА, "Мiнск—Навiны". Моцна спяць вартаўнiкi... Якую работу яны павiнны выконваць, гаварыць нiкому не трэба. Гэта — i па iнструкцыi, i па абавязку службы. Толькi ўсё далёка не так, у чым пераканалiся супрацоўнiкi ўпраўлення прафiлактыкi УУС Гомельскага аблвыканкама. Яны, як толькi пачалася ўборачная кампанiя, пабывалi ў начны час на 256 аб’ектах КСУПаў i СВК з праверкамi захавання ўраджаю збожжавых, ядахiмiкатаў, гаруча-змазачных матэрыялаў i г.д. I што ж засведчылi? Дзевяць вартаўнiкоў, каб не сумаваць у адзiноце, "сябравалi" з бутэлькай. Частка iх такога храпу давала, быццам хто анучу раздзiраў. Iншых жа на аб’ектах наогул не было: спалi пад крылом сваiх жонак. Адсюль у некаторых гаспадарках — крадзяжы. У ходзе праверак да адказнасцi было прыцягнута 140 чалавек. I не толькi вартаўнiкоў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А ў вынiку — трое хлопцаў загiнулi на месцы. Дзяўчыну, якую выслабанялi, разразаючы метал, з цяжкiмi траўмамi даставiлi ў бальнiцу. Трагедыя адбылася
|
|