Прэзідэнт Беларусi павiншаваў жыхароў Гродна з 880-годдзем з дня заснавання горада
Прэзідэнт Беларусi павiншаваў жыхароў Гродна з 880-годдзем з дня заснавання горада
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 верасня павiншаваў жыхароў Гродна з 880-годдзем з дня заснавання горада. "У старажытнага Гродна насычаны гiстарычнымi падзеямi лёс. Сёння прыгожы i ўтульны горад над Нёманам — буйны адмiнiстрацыйны, прамысловы, навуковы i культурны цэнтр рэспублiкi. Стараннямi многiх пакаленняў стваралася яго непаўторнае аблiчча, дзе гарманiчна суседнiчаюць сярэдневяковыя замкi i сучасныя будынкi, старажытныя памятныя месцы, якiя цудоўна захавалiся, i новыя мiкрараёны", — гаворыцца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Гродне жывуць працавiтыя, энергiчныя i ўлюбёныя ў свой горад людзi, аб чым красамоўна сведчаць значныя поспехi ў важнейшых сферах жыцця. Па вынiках мiнулага года Гродна заняў першае месца ў рэспублiканскiм аглядзе сацыяльна-эканамiчнага развiцця сярод абласных гарадоў. Прадукцыя гродзенскiх прадпрыемстваў добра вядома ў Беларусi i на рынках амаль пяцiдзесяцi краiн далёкага i блiзкага замежжа. Багаты творчы патэнцыял знаходзiць увасабленне ў навуцы i мастацтве, медыцыне i адукацыi, фiзкультуры i спорце. "Выказваю глыбокую ўдзячнасць гродзенцам: ветэранам i моладзi, рабочым i кiраўнiкам, прадстаўнiкам iнтэлiгенцыi i прадпрымальнiкам — усiм, хто ўносiць свой уклад у дынамiчнае развiццё горада i роднай Беларусi, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Моцнага вам здароўя на доўгiя гады, мiрнага неба над галавой, шчасця, дабрабыту i новых поспехаў". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 верасня павiншаваў жыхароў Гродна з 880-годдзем з дня заснавання горада. "У старажытнага Гродна насыча
|
|