Адным — новы корпус, іншым — мультымедыйную бiблiятэку
Адным — новы корпус, іншым — мультымедыйную бiблiятэку
Доўгачаканы падарунак атрымалi больш як паўтары тысячы студэнтаў i выкладчыкаў Дзяржаўнага iнстытута кiравання i сацыяльных тэхналогiй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — напрыканцы тыдня яны ўрачыста пераехалi ў чатырохпавярховы будынак, размешчаны ў гiстарычнай частцы сталiцы, на вулiцы Шпалерная. Пасля рэканструкцыi старога будынка, якая цягнулася два гады, тут размясцiлiся сучасныя вучэбныя аўдыторыi, бiблiятэка, камп’ютарная i спартыўная зала i нават кафэ. Варта нагадаць, што Дзяржаўны iнстытут кiравання i сацыяльных тэхалогiй "вырас" са спецыяльнага факультэта кiравання i сацыяльных тэхналогiй, створанага загадам рэктара ў 1997 годзе. За час iснавання навучальнай установы тут былi сфармiраваныя ўнiверсiтэцкiя навуковыя школы ў галiне менеджменту, дызайну i сацыяльнай работы. На шасцi яго кафедрах сёння працуюць 128 выкладчыкаў, у тым лiку 10 дактароў i 59 кандыдатаў навук. Калектыў студэнтаў, магiстрантаў i слухачоў налiчвае каля 3 тысяч чалавек. Дарэчы, многiя са студэнтаў таксама ўнеслi свой уклад у будаўнiцтва, прымаючы ўдзел у працоўных суботнiках. На гэтым тыднi Белдзяржунiверсiтэт чакае яшчэ адна прыемная падзея: у вучэбным корпусе БДУ, што на вулiцы Кальварыйская, урачыста адкрыецца мультымедыйная бiблiятэка Інстытута журналiстыкi i факультэта фiласофii i сацыяльных навук. Сапраўднай "жамчужынай" мультымедыйнай бiблiятэкi, бясспрэчна, можна лiчыць чытальную залу, у якой была рэалiзавана канцэпцыя бiблiятэкi адкрытай прасторы — гэта значыць, забяспечаны свабодны доступ да iнфармацыi на розных носьбiтах. Акрамя друкаванага фонду, якi налiчвае 20 тысяч экзэмпляраў дакументаў, наведвальнiкi бiблiятэкi змогуць працаваць з паўнатэкставай iнфармацыйна-пошукавай базай даных па заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь "Эталон", дакументамi "КансультантПлюс", базамi даных кампанii "ЕBSСО" i iншымi. Агульная плошча чытальнай залы складае 490 квадратных метраў. Тут 120 пасадачных месцаў, 35 з якiх абсталяваны персанальнымi камп’ютарамi. Да паслуг наведвальнiкаў бiблiятэкi таксама i шматфункцыянальны капiравальны апарат. У зале перыёдыкi мультымедыйнай бiблiятэкi чытачы змогуць знайсцi 130 найменняў газет i часопiсў. I, нарэшце, бiблiятэчны фонд залы абанемента — каля 200 тысяч кнiг. Як ужо, напэўна, заўважылi нашы чытачы, размова вядзецца не пра журфак, а пра Iнстытут журналiстыкi. Загад аб пераўтварэннi факультэта журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта ў Iнстытут журналiстыкi падпiсаў рэктар БДУ Васiль Стражаў. Новая структура, як гаворыцца ў загадзе, створана у мэтах павышэння эфектыўнасцi журналiсцкай адукацыi ў нашай краiне i надання ёй сiстэмнага планамернага характару, а таксама для забеспячэння дзяржаўных СМI высокаквалiфiкаванымi кадрамi. У iнстытуце будуць дзейнiчаць два факультэты: журналiстыкi i павышэння квалiфiкацыi журналiсцкiх кадраў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгачаканы падарунак атрымалi больш як паўтары тысячы студэнтаў i выкладчыкаў Дзяржаўнага iнстытута кiравання i сацыяльных тэхналогiй Беларускага дзя
|
|