МУС Беларусі завяршыла расследаванне крымiнальнай справы ў дачыненнi да мытнiкаў i камерсантаў па фа
МУС Беларусі завяршыла расследаванне крымiнальнай справы ў дачыненнi да мытнiкаў i камерсантаў па факце прычынення ўрону на BR13 млрд.
МУС Беларусi завяршыла расследаванне крымiнальнай справы ў дачыненнi да мытнiкаў i камерсантаў па факце прычынення ўрону на BR13 млрд. Аб гэтым на прэс-канферэнцыi паведамiў выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення па расследаваннi злачынстваў у сферы эканомiкi Галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Беларусi Сяргей Лiшко. Паводле яго слоў, па справе праходзяць супрацоўнiкi мытных органаў, у тым лiку ГМК, а таксама прадстаўнiкi камерцыйных структур — усяго 7 чалавек, з якiх трое — мытнiкi. Ім прад’яўлена абвiнавачанне па артыкуле стварэнне i ўдзел у дзейнасцi злачыннай арганiзацыi, ухiленне ад платы мытных плацяжоў i падаткаў, атрыманне хабару. Было ўстаноўлена, што ўладальнiкi сумесных прадпрыемстваў увозiлi на тэрыторыю Беларусi мэблю iтальянскай вытворчасцi па фальшывых дакументах i затым рэалiзоўвалi яе праз прадпрыемствы гандлёвай сеткi Мiнска. У вынiку не было заплачана мытных плацяжоў на суму каля BR4,9 млрд. Акрамя таго, не было заплачана падаткаў у бюджэт на суму BR8 млрд. Падазроным вызначаны розныя меры стрымання. Сем чалавек знаходзяцца пад вартай, 1 — пад хатнiм арыштам i 3 — пад падпiскай аб нявыездзе. Прадстаўнiк МУС таксама паведамiў, што адзiн падазроны хаваўся i быў аб’яўлены ў вышук. У вынiку ён быў затрыманы ў ФРГ i экстрадыраваны па хадайнiцтве Генпракуратуры Беларусi. Падчас правядзення следчых дзеянняў падазроныя вярнулi ўрон у грашовым выражэннi на суму каля BR1,7 млрд, накладзены арышт на маёмасць на суму каля BR1,5 млрд. Падазроныя абвiнавачваюцца ў атрыманнi хабару ў асаблiва буйным памеры BR13 млрд, а менавiта — больш за 10 тыс. долараў ЗША. Плануецца, што справа ў першай iнстанцыi будзе разглядаць Bярхоўны Суд Беларусi. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС Беларусі завяршыла расследаванне крымiнальнай справы ў дачыненнi да мытнiкаў i камерсантаў па фа МУС Беларусi завяршыла расследаванне крымiнальнай справы ў дачыненнi да мытнiкаў i камерсантаў па факце прычынення ўрону на BR13 млрд. Аб гэтым на прэ
|
|