Віртуальныя танцы пад рэальныя хiты
Віртуальныя танцы пад рэальныя хiты
У восьмы раз у сусветным павуцiннi праходзiць фестываль танцавальнай музыкi Еўропы i Мiжземнамор’я Еurоdаnсеwеb. Беларусь на iм сёлета прадстаўляе спявачка Берта з кампазiцыяй "Suреrраrtу". З верасня па студзень на сайце www.еurоdаnсеwеb.nеt будзе доўжыцца галасаванне iнтэрнэт-карыстальнiкаў. Лепшую кампазiцыю, са свайго пункту гледжання, паралельна выбiраюць прафесiйныя дыджэi i музычныя крытыкi. Па вынiках галасавання, адпаведна, публiкуюцца два спiсы лiдараў. Сёлета ў спаборнiцтве ўдзельнiчаюць танцавальныя хiты з 40 краiн свету. Эксперты адзначаюць такую дэталь, як рэгiянальная моўная разнастайнасць кампазiцый: скажам, Швейцарыю прадстаўляе хiт, напiсаны на дыялекце, якi выкарыстоўваюць у "нямецкай Швейцарыi", а Іспанiю — песня на дыялекце мясцовасцi Галiсiя. Другая адметнасць — сярод завочных канкурсантаў дастаткова многа вельмi вядомых iмёнаў. Напрыклад, Малдову прадстаўляе колiшнi ўдзельнiк гурта "О-Zоnе" Дан Балан, Германiю — папулярны дыджэй Алекс С, Кiпр — спявачка Эўрыдзiкi, а Румынiю — тамтэйшая "зорка" спявак Мiхай Трайстарыу. Мiж iншым, менавiта ён цяпер знаходзiцца на першым месцы ў галасаваннi слухачоў. Удзельнiца ад Беларусi Берта замыкае дзясятку лiдараў. Дарэчы, наша краiна ўжо заваёўвала першае месца ў фестывалi "Еurоdаnсеwеb" — у 2005 годзе, прадставiўшы рэмiкс на песню Наталлi Падольскай "Позна". Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У восьмы раз у сусветным павуцiннi праходзiць фестываль танцавальнай музыкi Еўропы i Мiжземнамор’я Еurоdаnсеwеb. Беларусь на iм сёлета прадстаўляе спя
|
|