Усмiхалася дзядулю BМW...
Усмiхалася дзядулю BМW...
Падрабязнасці
— Во як абвялi мяне вакол пальца, нiбы хлапчука нейкага. Во абдурылi. На ўсё астатняе жыццё запомню, — казаў у гутарцы са мной па тэлефоне 80-гадовы жыхар вёскi Габрылееўка Нараўлянскага раёна Бернард Андрэевiч. А яго жонка, 72-гадовая Надзея Валянцiнаўна, толькi гаротна ўздыхала. Старыя ўсё жыццё, як кажуць, гарбацiлi. Ён удзельнiчаў у аднаўленнi Данбаса, затым працаваў у сваiм Нараўлянскiм раёне на машынах розных марак i на аўтобусе, а яна — прыбiральшчыцай. Пяцярых дзяцей нарадзiлi. Адна дачка ў Мiнску жыве, тры — у Кiеве, а сын — у Ельску. Абодва яны засталiся ў вёсцы. Як на тое гора, сёлета ў студзенi згарэла iхняя хата i iм выплацiлi страхоўку. Зберажэннi старым людзям, вядома ж, спатрэбiлiся б. Але тут адбылося вось што. У жнiўнi ў iх гасцявалi ўнукi, i малодшы, з Кiева каторы, прачытаў на дзядулевым мабiльнiку (дзецi, вiдаць, падарылi) SMS-паведамленне: уладальнiк сотавага тэлефона з указаным нумарам выйграў iншамарку — БМВ Х-5. Самай новай мадэлi. Прыз гэты — самы галоўны ў розыгрышы расiйскай радыёстанцыi "Аўтарадыё". — Бернард Андрэевiч, — працягвае яго расказ следчы аддзела папярэдняга расследавання Нараўлянскага РАУС Аляксандр Полаз, — вядома ж, нiчога не падазраваў спачатку, што гэта можа быць падман, махлярства, але ўнук, як больш "цывiлiзаваны" (скажам так) чалавек, падказаў, што неабходна навесцi патрэбныя звесткi. Патэлефанавалi па ўказаным на мабiльнiку нумары, i невядомы цёпла i ўрачыста павiншаваў iх з удачай i паведамiў наступнае. Легкавушка знаходзiцца ў Тальяцi. Ёсць чатыры варыянты яе дастаўкi да ўладальнiка. Калi ласка, выбiрайце самi. Калi захочаце, каб яе даставiлi аўтатранспартам, патрабуецца заплацiць 2400 долараў, калi па чыгунцы — 2600, калi прыгонiць яе прадстаўнiк фiрмы — 1600, а калi захоча гэта зрабiць сам гаспадар, то ўказанае будзе каштаваць яму разам з растаможкай 2450 "баксаў". Усе грошы — пераводам фiрме, на яе рахунак, значыць. Вось тут узнiклi некаторыя сумненнi. Аднак iнтэрнэт развеяў iх. Бо ўнук знайшоў у iм iнфармацыю аб тым, што такую ж самую акцыю ў 2006 годзе праводзiла "Аўтарадыё" з той толькi рознiцай, што тады галоўным прызам была iншамарка карэйскага выпуску. На сямейным савеце вырашылi: пераводзiм грошы. А неўзабаве Бернарду Андрэевiчу патэлефанавалi i падзякавалi — 1600 долараў атрымалi. Малайцы, аператыўна ўсё зрабiлi. Сталi чакаць пажылыя людзi, калi ж прыгоняць у вёску iхнюю легкавушку, iхняе шчасце. Ды так i не дачакалiся. Мабiльнiк невядомых маўчаў нiбы рыба. Таму i звярнулiся ў мiлiцыю. Была ўзбуджана крымiнальная справа, але ўпэўненасцi, што прайдзiсветы будуць выяўлены, хутчэй за ўсё, няма. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Во як абвялi мяне вакол пальца, нiбы хлапчука нейкага. Во абдурылi. На ўсё астатняе жыццё запомню, — казаў у гутарцы са мной па тэлефоне 80-гадовы ж
|
|