Беларуская АЭС можа стаць народнай будоўляй
Беларуская АЭС можа стаць народнай будоўляй
Сёння каля 30 працэнтаў сукупнай "атамнай" энергii, што вырабляецца ў свеце, прыпадае на Злучаныя Штаты Амерыкi. Другое месца займае Францыя — 17-18 працэнтаў сусветных аб’ёмаў (унутры краiны гэты паказчык значна большы — на долю айчыннага "мiрнага атама" прыходзiцца звыш 80 працэнтаў усёй энергii, што спажываюць французы). Тройку лiдараў замыкае Японiя. Агульная доля "перадавiкоў" у галiне атамнай энергетыкi перавышае 55 працэнтаў сусветнага аб’ёму энергii, якая вырабляецца на АЭС. Атамная энергетыка была i застаецца, з аднаго боку, крынiцай рызыкi экалагiчнай катастрофы, з другога — самым экалагiчна чыстым i танным спосабам атрымання энергii. Аналiз сiтуацыi паказаў, што прыродна-сыравiнныя палiўныя рэсурсы, якiя мае Беларусь, — абмежаваныя i нават пры максiмальным выкарыстаннi яны не могуць задаволiць агульная ўнутраныя патрэбы больш чым на 30 працэнтаў. Што тычыцца аднаўляемых i нетрадыцыйных крынiц энергii — сонца, ветру, бiямасы, гiдра- i геатэрмальнай энергii — яны могуць быць эфектыўнымi толькi ў лакальных маштабах, як дадатак да асноўных энергетычных крынiц. Акрамя таго, прыходзiцца ўлiчваць дынамiку глабальных працэсаў у галiне энергетыкi, перш за ўсё — няўхiльны рост цэнаў на нафту, газ i вугаль, а таксама непазбежнае вычарпанне планетных запасаў вуглевадародных энерганосьбiтаў. Тым не менш, для многiх нашых грамадзян перспектыва будаўнiцтва на тэрыторыi Беларусi сваёй атамнай станцыi ўсё яшчэ выклiкае страх i апасеннi. Так, паводле рэспублiканскага апытання, праведзенага Інстытутам сацыялогii НАН Беларусi, у 2005 годзе 41 працэнт рэспандэнтаў прызнаваў АЭС перспектыўнай крынiцай энергii, а для 46 працэнтаў атамная энергетыка ў першую чаргу асацыявалася з наступствамi аварыi на Чарнобыльскай атамнай станцыi. Для таго, каб высветлiць, цi адбылiся за апошнiя тры гады змяненнi ў грамадскай свядомасцi ў дачыненнi да АЭС, памянёны iнстытут па заказе Мiнiстэрства энергетыкi ў студзенi 2007 — лютым 2008 года правёў новае апытанне, удзел у якiм узялi 2011 рэспандэнтаў з усiх абласцей краiны. Яго вынiкi паказалi, што сёлета захавалiся даволi высокiя ацэнкi, дадзеныя насельнiцтвам рабоце айчыннай энергетычнай галiны. Анкеты выявiлi агульную высокую задаволенасць якасцю паслуг энергетыкаў, адсутнасць сур’ёзных прэтэнзiй. 45,1 працэнт грамадзян сцвярджае, што энергетычная сiтуацыя ў краiне палепшылася, 32,3 працэнта — не змянiлася, i толькi 12,9 працэнта рэспандэнтаў лiчаць, што яна стала горшай, чым у 2007 годзе. Прычым пазiцыя апошняй групы песiмiстаў напрамую звязана з iх ацэнкай перспектыў iмпарту энергарэсурсаў у Беларусь. На пытанне, у якой меры, на вашу думку, Беларусь у будучым будзе мець цяжкасцi з iмпартам энергарэсурсаў", 32,6 працэнта рэспандэнтаў адказалi "пастаянна" (у 2005-м гэта меркаванне выказвалi толькi 21,7 працэнта). Паводле слоў вядучага навуковага супрацоўнiка Iнстытута сацыялогii НАН Беларусi Мiхаiла Хурса, рацыянальнае ўсведамленне большасцю апытаных аб’ектыўнай складанасцi нарошчвання тэмпаў iмпарту энерганосьбiтаў прывяло да iстотных змяненняў у ацэнцы насельнiцтвам перспектыў выкарыстання розных айчынных крынiц атрымання энергii, у тым лiку i атамнага палiва. За тры гады iндэкс яго перспектыўнасцi, па ацэнцы беларусаў, узрос на 17,6 працэнтнага пункта (з 41 да 58,6 працэнта). Гэта сведчыць аб сур’ёзных пераменах у грамадскай свядомасцi i значным пераадоленнi комплексаў i сiндромаў, якiя склалiся пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Як вынiк — значнае змяненне грамадскай думкi ў цэлым па праблематыцы развiцця ядзернай энергетыкi ў нашай краiне. Калi ў 2005 годзе на пытанне, цi павiнна Беларусь развiваць уласную ядзерную энергетыку", станоўчы адказ далi 28 працэнтаў беларусаў, то ў 2008-м амаль 55 працэнтаў. Адмоўныя адказы адпаведна паменшылiся: з 47,7 да 23 працэнтаў. Сёння 41 працэнт грамадзян лiчыць, што Беларусь не можа забяспечыць сваю энергетычную бяспеку без развiцця атамнай энергетыкi. Важнейшым вынiкам праведзенага апытання стала высвятленне дакладнай тэндэнцыi знiжэння ў краiне колькасцi непрымiрымых працiўнiкаў будаўнiцтва АЭС. Удзельная вага рэспандэнтаў, якiя сцвярджалi, што не падтрымаюць будаўнiцтва АЭС нi пры якiх умовах, знiзiлася з 22,9 працэнта ў 2005 годзе да 16,9 працэнта ў 2008-м. Больш за тое, людзi сталi гаварыць пра свае чаканнi: якую выгаду яны мяркуюць атрымаць асабiста для сябе ад будаўнiцтва АЭС (дзяржаўныя гарантыi, iльготы для тых, хто пражывае побач з АЭС i г.д.) Частка беларускiх грамадзян нават гатовая ўкласцi свае сродкi ў будаўнiцтва АЭС. Паводле слоў Мiхаiла Мiкалаевiча, на розных умовах (доўгатэрмiновы дэпазiт, набыццё акцый АЭС i аблiгацый дзяржаўнай унутранай пазыкi) сёння згаджаюцца паўдзельнiчаць "рублём" ва ўзвядзеннi атамнай станцыi 49 працэнтаў беларусаў. Тым не менш, каля 25 працэнтаў апытаных пакуль не змаглi вызначыць свайго стаўлення да будаўнiцтва АЭС у Беларусi. Толькi 10,6 працэнта апытаных прызналi, што iм хапае iнфармацыi, якую прадастаўляюць айчынныя сродкi масавай iнфармацыi па асвятленнi этапаў падрыхтоўкi да будаўнiцтва АЭС у нашай краiне. 55 працэнтаў лiчаць, што iнфармацыi мала, яшчэ 17 перакананыя, што iнфармацыя па дадзенай тэматыцы ў СМI практычна адсутнiчае. У сувязi з гэтым дырэкцыя будаўнiцтва атамнай станцыi ў самы блiжэйшы час плануе заснаваць пры сваёй структуры спецыялiзаваны сектар па iнфармацыйнай рабоце з насельнiцтвам i адпаведны iнтэрнэт-сайт. Пра гэта паведамiў журналiстам начальнiк вытворча-тэхнiчнага аддзела дырэкцыi Вiталь Малiшэўскi. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння каля 30 працэнтаў сукупнай "атамнай" энергii, што вырабляецца ў свеце, прыпадае на Злучаныя Штаты Амерыкi. Другое месца займае Францыя
|
|