Сялянскiя саламяныя лялькi праводзяць на "Дажынкi"
Сялянскiя саламяныя лялькi праводзяць на "Дажынкi"
Работнiкi культуры Славенскага сельсавета ў Шклоўскiм раёне прыдумалi, як узняць настрой удзельнiкам рэспублiканскага фестывалю-кiрмаша "Дажынкi-2008", якi напрыканцы гэтага тыдня пройдзе ў Оршы. На дарозе, якая вядзе ад Магiлёва да Оршы, каля вёсак усталяваны вялiзныя лялькi. Яны зробленыя з рулонаў саломы новага ўраджаю i ўпрыгожаны яркай тканiнай ды рознакаляровымi стужкамi — проста i прыгожа. На перакрыжаваннi памiж Княжыцамi i Чамаданамi стаiць пара сталых гаспадароў. А каля Любiнiчаў на пастаменце — маладая сялянка. Яе прыбiраюць да "Дажынак" дырэктар Славенскага дома культуры Уладзiмiр Сяргеенка i акампанiятар Любiнiцкага сельскага клуба Вiкторыя Зязюлiна. — Наша маладая жанчына — у вяночку з палявых кветак i ў вясёленькiм сарафане, — расказвае Вiкторыя, пакуль трымае лесвiцу, на якой балансуе Уладзiмiр i спрабуе прыладзiць да вянка стужкi. — Яна сiмвалiзуе дзяўчыну, якая пасля працы прыбралася i вырашыла патанчыць. Напрыклад, на свяце "Дажынкi"! — Трэба ствараць святочны настрой людзям, — кажа Уладзiмiр Сяргеенка. — Вяскоўцы добра папрацавалi, сабралi добры ўраджай, а цяпер надышоў час павесялiцца, атрымаць задавальненне ад жыцця. Працаўнiкi сельскай гаспадаркi гэта заслужылi. Падчас размовы з работнiкамi культуры аўтамабiлi, якiя едуць па шашы, сiгналяць. — А многiя яшчэ i спыняюцца, фатаграфуюцца, — падхоплiвае Уладзiмiр. — Ды няхай людзi проста ўсмiхнуцца нашым прыгожым лялькам i паедуць далей са святочным настроем! Ілона Iванова. Шклоўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкi культуры Славенскага сельсавета ў Шклоўскiм раёне прыдумалi, як узняць настрой удзельнiкам рэспублiканскага фестывалю-кiрмаша "Дажынкi-
|
|