Далёка не ўцёк
Далёка не ўцёк
Старшы iнспектар дарожна-паставой службы АДАІ Савецкага раёна Мiнска, якi рухаўся на службовым аўто па праспекце Незалежнасцi, звярнуў увагу на мужчыну: той з рук пенсiянера з палачкай браў пакет з прадуктамi. На першы погляд, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" старшы iнспектар па агiтацыi i прапагандзе АДАI Савецкага РУУС, усё было прыстойна — магчыма, чалавек хацеў дапамагчы старому. Аднак тое, што адбывалася далей, прымусiла прваахоўнiка тэрмiнова ўмяшацца ў справу. У нейкi момант незнаёмец валтузнуў 72-гадовага пацярпелага i з чужым пакетам паспрабаваў уцячы. Убачыўшы гэта, старшы iнспектар выбег з аўтамабiля i кiнуўся наўздагон: праваахоўнiку хапiла некалькi хвiлiн, каб затрымаць злачынцу. Як высветлiлася, на пенсiянера напаў 50-гадовы непрацуючы, якi, дарэчы, ужо раней быў неаднаразова судзiмы за крадзяжы i рабаўнiцтвы. Iгар ГРЫШЫН. На старыя граблi наступiў 25-гадовы мiнчанiн, якi раней быў судзiмы за абарачэнне наркатычных сродкаў: у яго гаражы праваахоўнiкi знайшлi дурман. Супрацоўнiкi аддзялення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi Фрунзенскага РУУС канфiскавалi ў гаражы гэтага iндывiдуальнага прадпрымальнiка 50,5 грамаў амфетамiну (яго хапiла б прыблiзна на 500 расфасаваных дозаў наркотыку). Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Вёз 14 тон лому На аўтадарозе Полацк — Расоны мiлiцыянеры затрымалi МАЗ, на якiм 21—гадовы беспрацоўны перавазiў больш як 14, 2 тон лому чорнага металу. Суправаджальныя дакументы на груз коштам 6 мiльёнаў беларускiх рублёў, адсутнiчалi, таму метал канфiскавалi. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшы iнспектар дарожна-паставой службы АДАІ Савецкага раёна Мiнска, якi рухаўся на службовым аўто па праспекце Незалежнасцi, звярнуў увагу на мужчын
|
|