Фотофакт. Як зараз выглядаюць Нясвіжскі і Мірскі замкі
Эксклюзiўная экскурсiя па Нясвiжскiм палацы i Мiрскiм замку. Сауна-люкс, вокны ПВХ, дарожкi парка, загнаныя ў тратуарную плiтку, падрубленыя каранi унiкальных дрэў.
Гэта пабачыць кожны, хто прыедзе на адкрыццё "першай лiнii" Нясвiжскага палаца. (с аркой). Увесь другi паверх да рэстаўрацыi быў сапраўдным музеем, дзе захавалiся ў добрым стане камiны (у тым лiку камiн у зрадавымi гербамi ў партрэтнай галерэi, якая у часы санаторыя была сталовай), фрэскi, дубовыя панелi, якiя ўпрыгожвалi сцены многiх пакояў, дэкоры па фрызам, афармленне столi, паркеты, мармуровая лесвiца, парэнчы на лесвiцах i г.д. Што зараз адбываецца ў рэпрэзентатыўных пакояў князёў Радзiвiлаў навукоўцам невядома. Аднак вокнаў няма ўжо другi год, трэцюю зiму палац стаiць без ацяплення, што, напэўна, разбурае унiкальныя помнiкi мастацтва. Першай лiнiяй стала тая частка палаца, дзе знаходзiўся архiў Радзiвiлаў, у якiм захавалася толькi падлога. Рэстаўратары стварылi iнтэр"ер архiва. Пасля сканчэння экскурсii вы зможаце наведаць стылiзаваны бар МIРСКI ЗАМАК З гэтага пупка-студнi ў двары Мiрскага замка нажаль нельга будзе папiць вады. Ды i студня пры сапраўдных уладальнiках замку выглядала iнакш Хаця на унатраны дворык прыемна паглядзець Некаторыя элементы як а-ля супер-балкон увогуле прыйшоў да нас з анекдотаў А гэта - рэдкая для Беларусi чорная сасна. Iх толькi чатыры i ўсе толькi ў Мiры. Яны - кульмiнацыя экскурсii па парку Дарожку будаўнiкi выклалi ледзь не па самой сасне i дэндролагi папярждваюць, што дрэва можа загiнуць Так выглядаў англiйскi парк i прэзiдэнт П'емонцкай акадэмii саду Паола П'ероне лiчыць, што так i неабходна пакiдаць вось гэта будзе выкладзена беларускай плiткай, якой выкладаюць вулiцы беларускiх гарадоў Па гэтым самым вялкiм аб"яздным коле ў Беларусi карэты ўязджалi ў палац. Цi застанецца яно пасля "рэканструкцыi" невядома А вось спiртзавод, закладзены кн. Святаполк-Мiрскiм. Стары будынак бачны на заднiм плане. Туды экскурсiя пакуль не прадугледжана А гэта Афiцына - месца, дзе жылi госцi, прыязджаючы да князя. Выпадкова захавалася, бо там ад пачатку жыло кiраўнiцтва спiртавода. I сёння гэта жылы дом У мурах, згарэлага палаца кн. Святаполк-Мiрскага можна было рабiць экстрэмальную экскурсiю - падземныя хады i лабiрынты замка. А зверху можна было б пабуваць гатэль З пабудаванага гатэля адкрываўся б такi цудоўны вiд А зараз вернемся ў замак. Тут вас чакаюць "чароўныя зялёныя дзверы", а за iмi - "хрушчоўскiя лесвiцы"! Ды i сучасныя пластыкавыя вокны Нават печы, не такiя як ў ашчадлiвых продкаў, грэюць вулiцу, а не памяшканне (Печы для абагрэву будынку ставiцца ў цэнтры цi ля ўнутранай сцяны) Больш за ўсё месца ў замку займае гэталь, якi, па чутках, будзе прызначаны для простых людзей i наведвальнiкi не патрапяць у цэнтральную частку замка, дзе ў сваiм кабiнеце працаваў апошнi ўладальнiк замка кн. Святаполк-Мiрскi. Харчавацца госьцi будуць гэтымi будучымi лампамi рэстарана "У князя Святаполк-Мiрскага" Пасля ў бар i бiльярдную А вось i сауна. Назву прыдумайце самi! пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ: ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксклюзiўная экскурсiя па Нясвiжскiм палацы i Мiрскiм замку.
|
|