Глеб аднавiўся
Глеб аднавiўся
"Дынама" атрымала буйную перамогу
Футбалiсты мiнскага "Дынама" атрымалi першую буйную перамогу ў чэмпiянаце Беларусi пад кiраўнiцтвам сербскага спецыялiста Славалюба Муслiна. 19 кастрычнiка ў матчы 27-га тура мiнчане перамаглi наваполацкi "Нафтан" з разгромным лiкам — 3:0 (Гiгевiч, 29, Мбанангой, 72, Гарбачоў, 85, у свае вароты) i замацавалiся на другiм радку турнiрнай таблiцы. Бяспройгрышная серыя сталiчнага клуба дасягнула сямi матчаў (нiчыя i тры перамогi пры Ігару Крыўшэнку, нiчыя i дзве перамогi пры Славалюбу Муслiну). Цэнтральны матч тура памiж БАТЭ i МТЗ-РIПА, якi прайшоў 17 кастрычнiка, завяршыўся нулявой нiчыёй. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi Вiктар Ганчарэнка прызнаў вынiк матча ўдалым для сваёй каманды, адзначыўшы, што футбалiсты, якiя вярнулiся са зборных, падышлi да матча не ў лепшым стане. Юрый Пунтус вынiкам таксама не расчараваўся, падкрэслiўшы, што ў астатнiх матчах яго сiмпатыi будуць на баку барысаўскай каманды. Вынiкi астатнiх гульняў: "Дарыда" (Ждановiчы) — "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — 0:3 (няяўка), "Дынама" (Брэст) — "Шахцёр" (Салiгорск) — 2:1, "Вiцебск" — "Смаргонь" — 2:0, "Днепр" (Магiлёў) — "Гомель" — 1:1, "Тарпеда" (Жодзiна) — "Нёман" (Гродна) — 2:1, "Лакаматыў" (Мiнск) — "Савiт" (Магiлёў) — 2:0. Лiдзiруе ў чэмпiянаце па-ранейшаму БАТЭ (57 ачкоў), на другiм месцы сталiчнае "Дынама" (53), на трэцiм сталiчны МТЗ-РIПА (51), чацвёрты "Шахцёр" (48). Наступны тур пройдзе 25 кастрычнiка. Дзявятая перамога "Металурга"Прайшлi чарговыя матчы Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi ў экстралiзе. "Металургс" (Лiепая) — "Юнацтва" (Мiнск) —3:4, "АСК-Агрэ" (Латвiя) — "Хiмвалакно" (Магiлёў) — 3:4, "Гомель" — "Вiцебск" — 2:1, "Металург" (Жлобiн) — "Хiмiк-СКА" (Наваполацк) — 3:2, "Рыга-2000" (Латвiя) — "Нёман" (Гродна) — 0:2, "Латгале" (Даўгаўпiлс, Латвiя) — "Брэст" — 2:4. Такiм чынам, турнiрную таблiцу нацыянальнага першынства ўзначальвае па-ранейшаму мiнскае "Юнацтва", на рахунку якога 37 ачкоў. Далей iдуць "Металург" — 36 i "Гомель" — 35.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўабаронца iспанскай "Барселоны" i зборнай Беларусi Аляксандр Глеб вярнуўся на поле пасля траўмы, атрыманай 13 верасня ў матчы чэмпiянату I
|
|