21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кватэру замест алiментаў?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэру замест алiментаў? "Радыяцыйна бяспечны" закон

Дапаўненнi i змяненнi ў адпаведны нарматыўна-прававы акт дэпутаты прынялi ў другiм чытаннi

Прапанаваныя папраўкi ў закон аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва дэпутаты ўчора разгледзелi ў другiм чытаннi. Пры дапрацоўцы дакумента з’явiлiся вызначэннi паняццяў "аб’ект абыходжання з радыеактыўнымi адходамi", "радыеактыўнае рэчыва". Быў удакладнены змест вызначэння "крынiца iанiзуючага выпраменьвання", канкрэтызавана кампетэнцыя дзяржаўных органаў у сферы забеспячэння радыяцыйнай бяспекi, а таксама спецыяльна створанай Нацыянальнай камiсii Беларусi па радыяцыйнай ахове пры Савеце Мiнiстраў краiны. Больш выразна ў дапрацаванай версii, якая будзе накiраваная ў Савет Рэспублiкi, вызначаны патрабаваннi па забеспячэннi радыяцыйнай бяспекi пры абыходжаннi з радыеактыўнымi адходамi, пры трансгранiчным перамяшчэннi крынiц iанiзуючага выпраменьвання, а таксама абавязкi карыстальнiка крынiц iанiзуючага выпраменьвання.

— Законапраект практычна выключае ўсялякую непрадугледжаную верагоднасць паражэння нашага насельнiцтва крынiцамi iанiзуючага выпраменьвання, — запэўнiў журналiстаў Мiкалай Сергiенка, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстання. — Пры ўмове, што гэтыя людзi — фiзiчныя або юрыдычныя асобы — не дапусцяць парушэнняў у абыходжаннi з такiмi крынiцамi.

Закон не забараняе валоданне крынiцамi iанiзуючага выпраменьвання прыватным асобам, аднак прапiсвае ўсе звязаныя з гэтым абавязкi: абыходжанне, утылiзацыю ва ўстаноўленым парадку. Кантраляваць гэта будзе Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях.

Намеснiк старшынi камiсii зрабiў акцэнт на актуальнасцi гэтага нарматыўна-прававога акта, улiчваючы планы па будаўнiцтве АЭС.

— Iснуе сусветная сiстэма пахавання адпрацаваных прадуктаў атамнай станцыi. У нашай краiне пакуль не адпрацавана, куды мы iх будзем здаваць. Гэтаксама, як мы не ведаем пакуль, дзе будзем браць само радыяцыйнае палiва. Гэта пытаннi дзяржаўныя, яны будуць адрэгуляваныя. На тэрыторыi Беларусi ёсць месцы часовага пахавання крынiц выпраменьвання, аднак размовы пра нейкiя магiльнiкi, пастаянныя сховiшчы адпрацаванага палiва нашай атамнай станцыi пакуль няма...

Паводле яго слоў, такое рашэнне будзе прымацца паралельна з будаўнiцтвам АЭС.

Кватэру замест алiментаў?

Прыняты дэпутатамi законапраект дазваляе бацькам заключаць пагадненнi аб выплатах на дзяцей

Нiжняя палата беларускага парламента ўчора прыняла дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя кодэксы па пытаннях спагнання алiментаў на дзяцей. Як адзначыў Раман Корап, член Пастаяннай камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi, праект закона "накiраваны на тых нядбайных бацькоў, якiя ўхiлялiся ад выплаты алiментаў — афармлялiся на чвэрць, на палову стаўкi, атрымлiвалi заробкi ў канвертах". Цяпер жа вызначана планка, менш за якую бацькi плацiць не змогуць, як нi хiтруй... Прычым планка, прапанаваная народнымi выбраннiкамi, куды вышэйшая, чым пазначаная ў праекце, унесеным Саветам Мiнiстраў (адна базавая велiчыня).

— У Палату прадстаўнiкоў паступала вельмi шмат зваротаў ад бацькоў, якiя атрымлiвалi алiменты. На падставе гэтага выйшлi з заканадаўчай iнiцыятывай аб устанаўленнi мiнiмальнага памеру алiментаў, — патлумачыў дэпутат.

Паводле прапановы парламентарыяў, на ўтрыманне сваiх няпоўнагадовых нашчадкаў бацькi будуць абавязаны выдаткоўваць 50 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму штомесяц — на аднаго дзiця, 75 — на дваiх, 100 працэнтаў — на траiх i больш. Законапраектам прадугледжана таксама, што бацькi могуць добраахвотна дамовiцца памiж сабой аб выплаце алiментаў, заключыўшы адпаведнае пагадненне. Раман Корап падкрэслiў, што пры заключэннi пагаднення памiж бацькамi алiменты можна замянiць пэўнымi матэрыяльнымi каштоўнасцямi або маёмасцю. Скажам, перадаў кватэру — лiчы, ад рэгулярных выплат пазбавiўся.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiжняя палата беларускага парламента ўчора прыняла дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя кодэксы па пытаннях спагнання алiментаў на дзяцей. Як адзначыў Ра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика