Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам V маладзёжных Дэльфійскiх гульняў краін СНД алімпійскага дух
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам V маладзёжных Дэльфійскiх гульняў краін СНД алімпійскага духу, сумленнай барацьбы і дружбы
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў арганiзатараў, удзельнiкаў i гасцей з адкрыццём V маладзёжных Дэльфiйскiх гульняў дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У вiншаваннi гаворыцца, што гэта творчая Алiмпiяда, традыцыi якой дайшлi да нас з глыбокай даўнiны, уяўляе сабой вышэйшы форум мастацтваў. Яна садзейнiчае захаванню i прымнажэнню сусветнай духоўнай спадчыны, выхаванню ў людзей паважлiвага стаўлення да культур iншых народаў. Беларусь упершыню ўдастоена гонару стаць гаспадыняй Гульняў i прымаць у сябе лепшых прадстаўнiкоў таленавiтай моладзi краiн СНД. Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэта маштабнае i шматграннае свята прайшло ў сапраўды алiмпiйскiм духу сумленнай барацьбы, дружбы, узаемаразумення. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам V маладзёжных Дэльфійскiх гульняў краін СНД алімпійскага дух Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў арганiзатараў, удзельнiкаў i гасцей з адкрыццём V маладзёжных Дэльфiйскiх гульняў дзяржаў
|
|