Расія прадаставiць Беларусi стабiлiзацыйны крэдыт у памеры $2 млрд
Расія прадаставiць Беларусi стабiлiзацыйны крэдыт у памеры $2 млрд
Расiя прыняла рашэнне прадаставiць Беларусi стабiлiзацыйны крэдыт у аб’ёме $2 млрд. Аб гэтым заявiў мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын, паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы. "На мiнулым тыднi Расiя прыняла рашэнне аб выдзяленнi Рэспублiцы Беларусь крэдыту на $2 млрд", — сказаў ён, удакладнiўшы, што крэдыт будзе прадастаўлены дзвюма траншамi: $1 млрд у гэтым годзе i яшчэ $1 млрд — у наступным. У Мiнiстэрстве фiнансаў Беларусi карэспандэнту БЕЛТА таксама паведамiлi, што цяпер мiнiстр фiнансаў Беларусi Андрэй Харкавец знаходзiцца ў Маскве на сустрэчы кiраўнiкоў мiнфiнаў краiн Садружнасцi. Нагадаем, што Расiя прадаставiла Беларусi ў 2007 годзе стабiлiзацыйны крэдыт на суму $1,5 млрд на 15 гадоў пад стаўку LІBОR +0,75 працэнта з пяцiгадовай адтэрмiноўкай плацяжу па асноўным доўгу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя прыняла рашэнне прадаставiць Беларусi стабiлiзацыйны крэдыт у аб’ёме $2 млрд. Аб гэтым заявiў мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын, паведамляюц |
|