21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб вынiках дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга клiкання

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб вынiках дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга клiкання

23 кастрычнiка 2008 года завяршае работу дзявятая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання. Галоўным вынiкам сесii стала прыняцце праекта Закона "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год". Бюджэтам прадугледжана дзяржаўная падтрымка прыярытэтных галiнаў эканомiкi — прамысловасцi, транспарту, сельскай гаспадаркi i аграпрамысловага сектара ў цэлым. Захавана сацыяльная накiраванасць выкарыстання бюджэтных сродкаў. У лiку прыярытэтаў — ахова здароўя, адукацыя, ахова навакольнага асяроддзя, жыллёвыя i камунальныя паслугi, сацыяльная палiтыка, пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прадугледжана павышэнне зарплат, пенсiй i дапамог. Мэта фiнансавых параметраў, закладзеных у рэспублiканскi бюджэт, — павышэнне якасцi жыцця ў нашай краiне на аснове дынамiчнага эканамiчнага росту.

У пакеце з бюджэтам на 2009 год прыняты праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях падаткаабкладання". Ухваленыя дэпутатамi папраўкi ў дзеючае падатковае заканадаўства дазволяць праводзiць далейшую аптымiзацыю падатковай сiстэмы i знiжаць падатковую нагрузку.

У лiку найбольш значных дакументаў, прынятых на сесii, — праекты законаў "Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур", "Аб крэдытных гiсторыях", "Аб iнфармацыi, iнфарматызацыi i ахове iнфармацыi", "Аб асновах дзейнасцi па прафiлактыцы правапарушэнняў", "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон "Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва".

З заканчэннем дзявятай сесii завяршаецца чатырохгадовы тэрмiн паўнамоцтваў Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання.

За гэты перыяд праведзена 128 пленарных пасяджэнняў. Дэпутаты разгледзелi больш за тысячу пытанняў, прынялi 291 законапраект у першым чытаннi, 471 — у другiм, у тым лiку 7 праектаў кодэксаў, 168 праектаў законаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў i пагадненняў.

Сфармiраваная за чатыры гады нарматыўная прававая база з’яўляецца вынiкам канструкцыйнага ўзаемадзеяння Палаты прадстаўнiкоў з Кiраўнiком дзяржавы А.Р. Лукашэнкам, Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта, Саветам Мiнiстраў i Саветам Рэспублiкi. Ключавое значэнне ў забеспячэннi плённасцi заканатворчага працэсу адыграла каардынуючая роля Прэзiдэнта, яго штогадовыя пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу, якiя вызначылi стратэгiю развiцця беларускага парламентарызму.

Забяспечана скарачэнне тэрмiну разгляду ў Палаце прадстаўнiкоў законапраектаў. Як правiла, яны прымаюцца на працягу года з моманту iх паступлення.

Упершыню на постсавецкай прасторы ў нашай краiне прыняты праграмны Закон "Аб зацвярджэннi Асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь".

Дэпутаты прынялi 38 прынцыпова новых законаў, у тым лiку 3 кодэксы: Кодэкс аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i Бюджэтны кодэкс Рэспублiкi Беларусь.

Блок законаў у сферы дзяржаўнага будаўнiцтва папоўнiўся абноўленымi базавымi законамi "Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь", "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь", "Аб пракуратуры Рэспублiкi Беларусь", "Аб органах унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь", "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь".

Пакетам законаў забяспечаны канстытуцыйныя правы i свабоды грамадзян у iнфармацыйнай сферы. Істотна скарэктаваны Закон "Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь". Прыняты ў новай рэдакцыi законы аб прававым становiшчы замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства ў нашай краiне, а таксама аб грамадскiх аб’яднаннях i аб палiтычных партыях.

Шэраг дзеючых нарматыўных прававых актаў сур’ёзна перапрацаваны ў адпаведнасцi з патрабаваннем Кiраўнiка дзяржавы аб дэбюракратызацыi працы дзяржаўных органаў з грамадзянамi на падставе прынцыпу "аднаго акна".

На забеспячэнне абароны жыццёва важных iнтарэсаў асобы i нацыянальнай бяспекi накiраваны заканадаўчыя меры па ўзмацненнi барацьбы з экстрэмiзмам, тэрарыстычнай дзейнасцю, арганiзаванай злачыннасцю, гандлем людзьмi, незаконным абарачэннем наркотыкаў. Прыняты законы аб Дзяржаўнай мяжы i аб грамадзянскай абароне. У заканадаўстве ўзмоцнена адказнасць за правапарушэннi, звязаныя з карупцыяй.

Практычна завершана прававое забеспячэнне ваеннага будаўнiцтва i рэфармавання Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь. Дэпутаты ўнеслi змяненнi i дапаўненнi ў законы аб абароне, аб статусе ваеннаслужачых, аб воiнскiм абавязку i воiнскай службе. Прыняты Закон аб дзяржаўнай праграме ўзбраення i дзяржаўным абаронным заказе.

Больш за трэць заканадаўства, сфармiраванага дэпутацкiм корпусам трэцяга склiкання, прысвечана пытанням эканомiкi i фiнансавай дзейнасцi.

Вялiкае значэнне для пазiтыўных эканамiчных пераўтварэнняў маюць прынятыя ў новай рэдакцыi Банкаўскi кодэкс, законы аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы i аб гаспадарчых таварыствах, а таксама законы аб iпатэцы, аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцi, аб аўтамабiльным транспарце i аўтамабiльных перавозках, аб электрасувязi. Iстотна перапрацаваны Кодэкс аб зямлi, Мытны i Паветраны кодэксы.

Упершыню на ўзроўнi закона ўрэгуляваны комплекс пытанняў, звязаных з выкарыстаннем мелiяраваных зямель, якiя складаюць трэць сельскагаспадарчых угоддзяў краiны.

Заканадаўча ўдасканалены механiзмы крэдытавання, страхавання, абароны банкаўскiх укладаў фiзiчных асобаў. Абноўлена заканадаўства аб турызме, спажывецкай кааперацыi.

Упарадкавана нарматыўная прававая база ў такiх важных галiнах, як тэхнiчнае нармаванне i стандартызацыя, забеспячэнне адзiнства вымярэнняў, аўдытарская i рыэлтарская дзейнасць.

Стварэнню дыверсiфiкаванай сiстэмы энергетычнага забеспячэння краiны, развiццю бяспечнай атамнай энергетыкi будуць садзейнiчаць законы "Аб выкарыстання атамнай энергii" i "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва".

Пашырылася прававая база ў галiне аховы навакольнага асяроддзя i прыродакарыстання. Прыняты абноўлены Кодэкс аб нетрах. Iстотна зменены нормы Воднага кодэкса, прыняты законы аб жывёльным свеце, аб ахове раслiн, аб абыходжаннi з адходамi, аб гiдраметэаралагiчнай дзейнасцi.

У цэнтры ўвагi Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання пастаянна знаходзiлiся пытаннi дзяржаўнай падтрымкi сацыяльна слабых катэгорый грамадзян.

Шмат дыскусiй у грамадстве выклiкала прыняцце Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". Гэта рашэнне было не простым, але дастаткова абгрунтаваным. Яго прыняццю папярэднiчала вялiкая праца, праведзеная дэпутатамi па ўсебаковым вывучэннi дадзенага пытання, у тым лiку вопыту iншых краiн. У вынiку шырокага дыялогу з грамадскасцю парламентарыi прыйшлi да салiдарнага рашэння аб неабходнасцi ўпарадкавання льгот i стварэння ў рэспублiцы эфектыўнай сiстэмы адраснай сацыяльнай дапамогi. Права на льготы павiнны мець персанальна толькi тыя грамадзяне, якiя сапраўды маюць у iх патрэбу па прычыне непрацаздольнасцi або па iншых заканадаўча вызначаных фактарах.

На працягу ўсяго перыяду Палата прадстаўнiкоў трэцяга склiкання праводзiла мэтанакiраваную работу па ўзмацненнi дзяржаўнай падтрымкi сям’i, мацярынства i дзяцiнства. Прыняты шэраг законаў, якiя прадугледжваюць павелiчэнне дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя маюць дзяцей.

Выплаты ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi ўзраслi з 301 тысячы рублёў у 2005 годзе да 1 123 500 рублёў у кастрычнiку 2008 года. Пашыраны гарантыi сацыяльнай абароны дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. Устаноўлены дадатковыя меры дзяржаўнай падтрымкi дзяцей з няўдалых сем’яў.

У цэнтры ўвагi дэпутатаў былi i такiя важныя пытаннi, як барацьба з сацыяльным сiроцтвам, павышэнне адказнасцi бацькоў за належнае выхаванне i матэрыяльнае ўтрыманне дзяцей.

Удасканалена працоўнае заканадаўства. У Працоўны кодэкс унесены комплексныя змяненнi, якiя забяспечваюць гарантыi правоў працоўных. Законам "Аб ахове працы" вызначаны прававыя ўмовы стварэння цэласнай сiстэмы бяспекi жыцця i здароўя грамадзян у працэсе працоўнай дзейнасцi. Прыняты закон аб занятасцi насельнiцтва, аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi, аб папярэджаннi iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi iнвалiдаў.

Абноўлена прававая база тэматыкi аховы здароўя. Iстотна адкарэктаваны Закон "Аб ахове здароўя", прыняты законы аб лекавых сродках, аб бяспецы генна-iнжынернай дзейнасцi, новая рэдакцыя Закона аб трансплантацыi органаў i тканак чалавека.

Развiццю сiстэмы адукацыi i сферы культуры будуць садзейнiчаць законы аб агульнай сярэдняй адукацыi, аб вышэйшай адукацыi, аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi, аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

Палата прадстаўнiкоў трэцяга склiкання правяла вялiкую працу па пашырэннi прававога поля мiжнароднага супрацоўнiцтва нашай дзяржавы, умацаваннi яе пазiцый у мiжнароднай суполцы.

Ратыфiкавана 63 шматбаковых дагавораў i 105 двухбаковых дагавораў з 46 краiнамi, а таксама шэрагам мiжнародных арганiзацый па пытаннях супрацоўнiцтва ў сферах эканомiкi, сацыяльнай абароны, аховы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя, культуры, барацьбы са злачыннасцю.

Прынцыповае значэнне для саюзнага будаўнiцтва мае ратыфiкацыя пяцi пагадненняў памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй, якiя вызначылi гарантыi найважнейшых сацыяльных правоў грамадзян абедзвюх краiн i прававую аснову ўласнасцi Саюзнай дзяржавы.

Адным з канстытуцыйных абавязкаў Палаты прадстаўнiкоў з’яўляецца разгляд часовых дэкрэтаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання прынялi да ўвагi 75 дэкрэтаў Кiраўнiка дзяржавы, накiраваных на вырашэнне актуальных задач па развiццi эканомiкi, укараненнi высокiх тэхналогiй, удасканаленнi сiстэмы адукацыi, паляпшэннi работы дзяржаўных органаў з насельнiцтвам, руплiвым выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i вырашэннi iншых пытанняў.

Выбудоўваючы мiжнародную i мiжпарламенцкую дзейнасць у рэчышчы шматвектарнай знешняй палiтыкi нашай дзяржавы, Палата прадстаўнiкоў актыўна садзейнiчала абароне i прасоўванню нацыянальных iнтарэсаў на мiжнароднай арэне, умацаванню ўзаемадзеяння з парламентамi iншых дзяржаў i мiжнароднымi, у тым лiку еўрапейскiмi, парламенцкiмi арганiзацыямi.

Дэпутаты ўзялi ўдзел больш чым у 750 сустрэчах i мерапрыемствах мiжнароднага характару, у ходзе якiх выкарысталi магчымасцi парламенцкай дыпламатыi ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для ўмацавання палiтычных, эканамiчных i культурных сувязяў Беларусi з замежнымi дзяржавамi. Геаграфiя кантактаў ахоплiвае 45 краiн свету i 13 мiжпарламенцкiх арганiзацый.

Найважнейшым прыярытэтам Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання ў развiццi ўзаемавыгаднага мiжнароднага супрацоўнiцтва з’яўлялася ўмацаванне iнтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Iнiцыятыўная пазiцыя беларускiх дэпутатаў у Парламенцкiм Сходзе Саюза Беларусi i Расii забяспечвала своечасовае фармiраванне i прыняцце штогадовых бюджэтаў Саюзнай дзяржавы, паспяховую рэалiзацыю саюзных праграм.

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў плённа працавалi ў Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, удзельнiчалi ў стварэннi i практычнай дзейнасцi Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Значная работа праводзiлася па ўмацаваннi пазiцый Рэспублiкi Беларусь у рамках Мiжпарламенцкага Саюза — найстарэйшай мiжнароднай парламенцкай структуры, якая аб’ядноўвае нацыянальныя парламенты 154 краiн свету. Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь актыўна ўдзельнiчае ў дзейнасцi гэтай арганiзацыi, з’яўляецца каардынатарам адной з яе геапалiтычных груп "Еўразii". На 118-й Асамблеi МПС у г. Кейптаўне (ПАР) у красавiку 2008 года паўнамоцтвы Беларусi як каардынатара былi прадоўжаны. Гэта сведчыць пра высокую ацэнку прынцыповай пазiцыi беларускага боку па многiх пытаннях, што абмяркоўваюцца як ў рамках МПС у цэлым, так i памiж дзяржавамi — удзельнiцамi групы.

У складзе дэлегацыi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў развiвалi дыялог з замежнымi калегамi ў рамках парламенцкiх асамблей АБСЕ, Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва, Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, Мiжпарламенцкай Асамблеi праваслаўя, а таксама на сесiях Асамблеi Заходнееўрапейскага Саюза — Мiжпарламенцкай Асамблеi па еўрапейскай бяспецы i абароне.

Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь атрымаў статус назiральнiка ў Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. Па iнiцыятыве беларускiх парламентарыяў Парламенцкая Асамблея АБСЕ прыняла так званую чарнобыльскую рэзалюцыю, якая акцэнтавала ўвагу на пытаннях лiквiдацыi наступстваў тэхнагеннай катастрофы на ЧАЭС.

У Рэспублiцы Беларусь быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па лiнii МПА СНД, МПА ЕўрАзЭС, парламенцкай структуры ЦЕI, ПА АБСЕ, у прыватнасцi, сумесны семiнар дэлегацыi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у ПА АБСЕ i Рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусi на тэму "Вывучэнне магчымасцяў для Рэспублiкi Беларусь у рамках Еўрапейскай палiтыкi суседства".

Па запрашэнню Палаты прадстаўнiкоў адбылiся вiзiты ў Беларусь кiраўнiкоў Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы, парламенцкай структуры ЦЕI i Паўночнага Савета.

Двухбаковыя сувязi i кантакты Палаты прадстаўнiкоў з парламентамi замежных краiн таксама адрознiвалiся iнтэнсiўнасцю i шыратой геаграфii. У Палаце прадстаўнiкоў трэцяга склiкання функцыянавалi 46 працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па супрацоўнiцтве з парламентамi замежных дзяржаў i дзве мiжпарламенцкiя камiсii — па супрацоўнiцтве з Нацыянальным Сходам Рэспублiкi Арменiя i Вярхоўнай Радай Украiны.

З афiцыйнымi i рабочымi вiзiтамi парламенцкiя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь наведалi 22 краiны.

У ходзе афiцыйных вiзiтаў у Рэспублiку Беларусь парламенцкiх дэлегацый Аўстрыi, Бельгii, Германii, Iталii, Лiтвы, Чэхii выпрацоўвалася агульнасць падыходаў да пабудовы ўзаемных адносiнаў.

На высокiм узроўнi ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з нашымi азiяцкiмi партнёрамi — Кiтаем, Iранам, Iндыяй i В’етнамам.

Дынамiчна развiвалася парламенцкае супрацоўнiцтва з краiнамi Цэнтральнай i Паўднёвай Амерыкi. Традыцыйна па-сяброўску будуецца дыялог з кубiнскiмi парламентарыямi. Створаны i паспяхова рэалiзуецца патэнцыял для развiцця ўсебаковага супрацоўнiцтва з Венесуэлай. Актыўна развiваюцца парламенцкiя сувязi з Бразiлiяй, iншымi краiнамi рэгiёна.

У трэцiм склiканнi беларускiя дэпутаты ўпершыню ўстанавiлi двухбаковыя працоўныя кантакты са сваiмi калегамi з Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў, Непала i Рэспублiкi Карэя.

Разам з заканадаўчай i мiжнароднай дзейнасцю дэпутаты праводзiлi вялiкую працу ў выбарчых акругах. Цеснае ўзаемадзеянне з органамi мясцовай прадстаўнiчай i выканаўчай улады дазволiла народным выбраннiкам унесцi свой уклад у вырашэнне многiх праблем сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёнаў. Пад кантролем дэпутатаў пастаянна знаходзiлiся пытаннi занятасцi насельнiцтва i стварэння новых працоўных месцаў, своечасовага ўводу ў эксплуатацыю аб’ектаў, якiя будуюцца, умацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы школ, бальнiц, дзiцячых садкоў i iншых аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння.

Уся гэта дзейнасць грунтавалася на непасрэднай сувязi з насельнiцтвам, веданнi дэпутатамi канкрэтных праблем i патрэб грамадзян.

Са студзеня 2005 года дэпутаты прынялi 110 893 выбаршчыкаў, правялi 15 496 сустрэч у працоўных калектывах, разгледзелi 109 361 зварот грамадзян. Парламентарыi аказвалi садзейнiчанне ў арганiзацыi аздараўлення i лячэння школьнiкаў, пенсiянераў, ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, грамадзян, якiя пацярпелi ад наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС.

На працягу чатырох гадоў, працуючы ў фармаце сваiх канстытуцыйных паўнамоцтваў, Палата прадстаўнiкоў трэцяга склiкання годна выканала задачы, якiя перад ёй стаялi, усiмi сiламi садзейнiчала ўмацаванню палiтычнай стабiльнасцi ў нашай дзяржаве i павышэнню якасцi жыцця грамадзян. Выбары ў Палату прадстаўнiкоў чацвёртага склiкання, якiя адбылiся 28 верасня 2008 года i на якiх у першым жа туры цалкам сфармiраваны новы дэпутацкi склад палаты, сталi яшчэ адным сведчаннем даверу народа да Парламента як прадстаўнiчаму i заканадаўчаму органу краiны.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 кастрычнiка 2008 года завяршае работу дзявятая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання. Галоўным вынiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика