Да 2015 года беларуская армія будзе поўнасцю перааснашчана i прыведзена ў адпаведнасць самым высокiм
Да 2015 года беларуская армія будзе поўнасцю перааснашчана i прыведзена ў адпаведнасць самым высокiм сусветным стандартам
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi беларускiх i замежных журналiстаў па завяршэннi аператыўнага комплекснага вучэння "Восень-2008". Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, перыяд спаду для Узброеных Сiлаў Беларусi, таксама як i iх станаўлення i асноўнага перааснашчэння, завяршыўся. Яшчэ ў сярэдзiне 90-х Беларусь сур’ёзна занялася выпрацоўкай канцэпцыi, планаў абароны дзяржавы i мадэрнiзацыi Узброеных Сiлаў. У вынiку Беларусь поўнасцю аднавiла сваю абараназдольнасць. "Некалi армiя знаходзiлася ў сумным стане, людзi саромелiся насiць пагоны. Таму я надзеў ваенную форму, каб прадэманстраваць, што армiя цяпер у пашане ў нашым грамадстве i выйшла на ўзровень практычна 100-працэнтнай баявой гатоўнасцi", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. За апошнi час ваенна-палiтычная абстаноўка ў свеце значна змянiлася. "Мы сёння дакладна ведаем, што такое сучасная вайна, вывучылi вопыт вядзення ваенных дзеянняў у канфлiктных сiтуацыях на прыкладзе iншых дзяржаў", — адзначыў Прэзiдэнт. Калi падчас вучэнняў дзесяцiгадовай даўнасцi беларуская армiя "ваявала" фронт на фронт, то цяпер гэта поўны анахранiзм. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, нiхто такiмi франтамi, як гэта было ў мiнулым стагоддзi, супраць нас ваяваць не будзе. Калi нават яна была б на тэрыторыi нашай краiны, то гэта была б для нашага працiўнiка самая нявыгадная вайна — сам прыродны ландшафт вызначае гэты факт. Таму i рыхтавацца трэба да iншага: цяпер войны вядуцца з выкарыстаннем высокадакладных узбраенняў i высокадакладных спосабаў прымянення гэтых узбраенняў. "Улiчваючы гэтыя фактары, вучэнне, якое завяршылася, выгадна адрознiвалася ад папярэднiх", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Мы iдзём за часам, бачым, якiя цяпер войны, — адзначыў Прэзiдэнт. — Больш за тое, мы прагназуем, што будзе надалей". Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэслiў, што вучэннi праводзяцца не толькi для трэнiроўкi, але i для таго, каб паказаць, што з Беларуссю мець справу шляхам высвятлення адносiнаў праз прыцэл зброi "смяротна небяспечна". Паводле вызначэння беларускага лiдара, "вучэннi — гэта фактар вялiкага стрымлiвання". Галоўнакамандуючы — Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва Узброеных Сiлах дастаткова кадраў, створаны падраздзяленнi тэрытарыяльнай абароны, перабудавана армiя, зроблена ўсё неабходнае, каб кiраваць дзяржавай у крызiсныя моманты. Так, паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, сёння пры неабходнасцi Беларусь можа адмабiлiзаваць да 500 тысяч чалавек. Звяртаючыся да пытання кантрактнай службы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, напрыклад, у спецпадраздзяленнях павiнны служыць падрыхтаваныя шматвопытныя афiцэры. Аднак ваенным вадзiцелем цi нават мотастралком можа служыць амаль кожны беларускi юнак. Таму тэрмiновая служба, дзе гэта магчыма, будзе выкарыстоўвацца i надалей. Аляксандр Лукашэнка даў пазiтыўную ацэнку ўзаемадзеянню беларускiх i расiйскiх ваенных падчас праведзеных вучэнняў. "Я вельмi ўдзячны расiянам, якiя прыбылi ў Беларусь для ўдзелу ў гэтым вучэннi. Але шчыра скажу: хацелася б большай прысутнасцi нашых братоў-расiян у такiх вучэннях", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Вядома ж, гэта не танная справа, але выдаткi таго каштуюць. Закранаючы ўзаемадзеянне з парнёрамi ў рамках Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што ў АДКБ ёсць вельмi вялiкiя перспектывы. "У АДКБ зроблена нямала, але трэба яшчэ вельмi многа працаваць, каб стаць у блiжэйшы час патэнцыяльна надзейнай апорай гэтага рэгiёна планеты, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. ...У гэтай арганiзацыi ёсць вельмi вялiкая перспектыва. Прынамсi, беларусы будуць рабiць усё, каб АДКБ стала i добрым, надзейным партнёрам для тых, хто хоча з намi супрацоўнiчаць, i добрым стрымальным фактарам для тых, хто спрабуе бразгаць зброяй", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Сяргей ПРОТАС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2015 года беларуская армія будзе поўнасцю перааснашчана i прыведзена ў адпаведнасць самым высокiм Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi беларускiх i замежных журналiстаў па завяршэннi аператыўнага комплекснаг
|
|