Вялікага князя Мiнск сустрэў сонцам i кветкамi
Вялікага князя Мiнск сустрэў сонцам i кветкамi
Учора ў Мiнскi Свята-Духаў кафедральны сабор прыбылi мошчы святога роўнаапостальнага князя Уладзiмiра, Хрысцiцеля Русi. Усё адбылося так, як i было запланавана: а другой гадзiне дня картэж са святыняй спынiўся ля ўвахода ў сабор, дзе ўжо сабралася безлiч вернiкаў. Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi ў суправаджэннi свяшчэннаначалля ўнёс каўчэжац з часцiнкай мошчаў святога князя ў храм. Прыкметна, што ля ўвахода працэсiю сустракалi выстраеныя ў дзве шарэнгi вучнi Мiнскага Сувораўскага ваеннага вучылiшча. Нават надвор’е, празрыстае i сонечнае, здавалася, уключылася ва ўрачыстасць людзей на зямлi. Святому князю Уладзiмiру людзi моляцца пры хваробах вачэй, але сама малiтва ўтрымлiвае больш глыбокi сэнс, маючы на ўвазе не столькi цялесныя вочы, колькi духоўныя, а таксама сардэчную мудрасць. Але больш за ўсё таго, хто "пасвiў сваю зямлю праўдаю, мужнасцю i розумам", просяць аб апецы дзяржавы, мiру i згоды, а таксама аб умацаваннi веры i аб тым, каб быць годнымi нашчадкамi яго апостальства на гэтай зямлi. Святкаванне святому роўнаапостальнаму Уладзiмiру было ўсталявана святым Аляксандрам Неўскiм пасля таго, як 15 мая 1240 года дапамогай i заступнiцтвам святога Уладзiмiра iм была атрымана знакамiтая Неўская перамога над шведскiмi крыжаносцамi. Але царкоўнае ўшанаванне святога князя пачалося значна раней, ужо праз некалькi дзесяцiгоддзяў пасля яго спачыну. Мошчы роўнаапостальнага князя былi знойдзены ў сярэдзiне ХVІI стагоддзя мiтрапалiтам Пятром (Магiлам) у час раскопак Дзесяцiннай царквы ў Кiеве. Частку мошчаў свяцiцель Пётр перадаў у Свята-Успенскi сабор Маскоўскага крамля. Пасля рэвалюцыi мошчы знаходзiлiся ў экспазiцыi лаўрскага Музея культаў i побыту. Перад вайной вядомы скульптар-антраполаг Мiхаiл Герасiмаў вывез мошчы для аднаўлення гiстарычнага аблiчча князя Уладзiмiра ў Ленiнград, дзе яны ў час вайны i блакады горада бясследна знiклi. У 2005 годзе, па просьбе Блажэннейшага мiтрапалiта Кiеўскага i ўсяе Украiны Уладзiмiра ва Украiну была вернута частка мошчаў, якая ў свой час была перададзена Успенскаму сабору Маскоўскага крамля. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнскi Свята-Духаў кафедральны сабор прыбылi мошчы святога роўнаапостальнага князя Уладзiмiра, Хрысцiцеля Русi. Усё адбылося так, як i было за
|
|