21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Удаўство

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удаўство

Удаўство — сацыяльны стан чалавека адносна шлюбу: удовамi i ўдаўцамi звалi тых, у каго памерлi муж цi жонка.

l У народнай традыцыi ўдаўство ўспрымаецца як негатыўны, непаўнацэнны стан, якi забараняе ўдзельнiчаць у сямейна-родавых святах, вясельных абрадах, быць хроснымi бацькамi, быць павiтухай, прысутнiчаць на ўлазiнах i г.д.

l Мацi цi бацька, якiя аўдавелi, не маглi весцi пад вянец i сустракаць пасля вянца сваiх дзяцей, каб не перадаць iм свой лёс. На iх месца абiралi пасаджоных бацькоў.

l У той жа час жанчына-ўдава, якая не брала другi шлюб пасля смерцi мужа, надзялялася ў грамадстве статусам нявiннасцi або рытуальнай "чысцiнi". Часцей за ўсё яна станавiлася знахаркай i магла лячыць, адводзiць эпiдэмii, градавыя хмары, мор жывёлы i г.д.

l Каб не аўдавець забаранялася за ежай мяняць месца, хадзiць па хаце ў адной шкарпэтцы, адным боце.

l Па той жа прычыне не гулялi вяселлi па панядзелках i ў вiсакосны год.

l Сярод славян iснавала павер’е, што дзяўчына з "цяжкай" хадой стане ўдавой.

l Прадказаннем удаўства былi некаторыя прыкметы ў час вянчання: калi падаў вянок цi кветка з вянка нявесты; калi падала хустка нявесты.

l Асобнае месца ў прадказаннях удаўства адводзiлася пярсцёнку: калi ён падаў у час вянчання; калi ён губляўся.

l Калi з пярсцёнка выпадаў каменьчык, гэта прадказвала смерць аднаго з пары. Такi пярсцёнак насiць катэгарычна забаранялася.

l Пасля смерцi аднаго з супругаў iснаваў цэлы шэраг рытуальных дзеянняў, якiя маглi паспрыяць новаму шлюбу. Так, у час пахавання памерламу мужчыне расшпiльвалi гузiкi на кашулi, жанчыне развязвалi ўсе вузлы на вопратцы. У той жа час, калi свякроўка не жадала, каб нявестка выйшла замуж яшчэ, яна спецыяльна завязвала на целе памерлага сына нiтку, пояс цi гальштук.

l Новы шлюб удавы пасля смерцi мужа асуджаўся аднавяскоўцамi. Казалi: <І>"Той не ведаў бяды, хто не сватаўся да маладой удавы" . Удаўца, якi застаўся з дзецьмi, таксама не лiчылi "зайздросным" жанiхом, пра яго казалi: "Удавец, што разбiты гаршчок".

l Звычайна, новае вяселле можна было гуляць пасля заканчэння памiнальнага года. У некаторых рэгiёнах жанчынам забаранялася выходзiць замуж на працягу трох гадоў пасля смерцi мужа. Для мужчыны гэты тэрмiн быў скарочаны: пасля 40 дзён, асаблiва, калi ў яго на ўтрыманнi было некалькi дзяцей i вялiкая гаспадарка.

l У выпадку другога шлюбу пасля страты першага супруга вясельны рытуал не адмянялi ўвогуле, але скарачалi да мiнiмуму: не наладжвалi дзявочыя вячоркi, нявесце не апраналi вясельны вянок, вэлюм, вясельны строй белага колеру (яна вянчалася як "нячэсная" дзяўчына), не патрабавалi пасагу, не запальвалi свечы ў час вянчання, не пяклi вясельны каравай.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удаўство — сацыяльны стан чалавека адносна шлюбу: удовамi i ўдаўцамi звалi тых, у каго памерлi муж цi жонка. l У народнай традыцыi ўдаўство ўспрымаец
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика