У рабочых канфіскавалi брагу
У рабочых канфіскавалi брагу
Супрацоўнiкi Расонскага РАУС у доме 44-гадовай рабочай знайшлi i канфiскавалi 110 лiтраў самагоннай брагi. У той жа дзень лiтаральна праз 20 хвiлiн у Шаркоўшчынскiм раёне аналагiчную прадукцыю — 150 лiтраў — канфiскавалi ў 38-гадовага рабочага. Вядзецца праверка. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Гандляваў мясам дзiчыны... І пра гэта стала вядома работнiкам Кармянскай мiжрайiнспекцыi. Яны i ўстанавiлi факт незаконнай здабычы лася ў паляўнiчых угоддзях Кармянскага раёна. А калi сумесна з мiлiцыянерамi правялi агляд домаўладання непрацуючага з вёскi Сямёнаўка, знайшлi ў халадзiльнiку 10 кiлаграмаў мяса дзiчыны. Падчас следча-аператыўных мерапрыемстваў былi ўстаноўлены яшчэ дзве асобы, што мелi дачыненне да незаконнага палявання. Яны аказалiся жывёлаводамi СВК "Нова-Зянькоўскi". Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Расонскага РАУС у доме 44-гадовай рабочай знайшлi i канфiскавалi 110 лiтраў самагоннай брагi.
|
|