Ад прадзедаў спакон вякоў...
Ад прадзедаў спакон вякоў...
Пракуратура Мiнскай вобласцi выявiла факты парушэнняў заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь. Падчас праверкi, якая адбылася ў Слуцку i Слуцкiм раёне, выяўлены факты парушэння патрабаванняў Закона "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь". У прыватнасцi, як паведамiлi ў прэс-цэнтры Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, хвалюе стан гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку, якi ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь. На тэрыторыi гэтага археалагiчнага помнiка маюцца сляды ад вогнiшчаў. Гэта сведчыць аб тым, што тут пастаянна адпачываюць людзi. Закон жа забараняе ўсялякiя дзеяннi, якiя могуць пашкодзiць гiсторыка-культурную каштоўнасць. Наведалi i сядзiбу Даманскiх (помнiк архiтэктуры другой паловы ХVІII — ХIХ стст.), дакладней тое, што ад яе засталося. Унутраная частка пабудовы захламлена паваленымi дрэвамi i будаўнiчымi матэрыяламi, а тэрыторыя сядзiбы цалкам зарасла хмызнякамi, каранi якiх могуць пашкодзiць цi нават разбурыць помнiк. Вакол гэтых помнiкаў вядзецца i гаспадарчая дзейнасць (узворванне зямель), што таксама забаронена. У Дзяржаўны спiс уключаны i комплекс паштовай станцыi (адносiцца да сярэдзiны ХIХ стагоддзя) ў Слуцку. У будынках паштовай станцыi вядуцца маштабныя рамонтна-будаўнiчыя работы. I гэта нягледзячы на тое, што на момант праверкi дазволу на правядзенне работ на гэтым культурным аб’екце Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь не выдавалася. Пракурор Мiнскай вобласцi адрасаваў неабходныя прадпiсаннi дырэктару КУП "Слуцкае ЖКГ", старшыням сельскiх выканаўчых камiтэтаў, у якiх патрабаваў неадкладна прывесцi ў належны стан помнiкi архiтэктуры i археалогii. Выкананне прадпiсанняў знаходзiцца на кантролi пракуратуры вобласцi. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Мiнскай вобласцi выявiла факты парушэнняў заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
|
|