Дзярждума падтрымала новы тэрмін прэзiдэнта Расii
Дзярждума падтрымала новы тэрмін прэзiдэнта Расii
У пятнiцу, 14 лiстапада, Дзярждума Расiйскай Федэрацыi ў першым чытаннi ўхвалiла падаўжэнне тэрмiну паўнамоцтваў прэзiдэнта з 4 да 6 гадоў i дэпутатаў Думы з 4 да 5 гадоў. У падтрымку новых канстытуцыйных нормаў выказалiся фракцыi партый "Адзiная Расiя", "Справядлiвая Расiя" i ЛДПР. Супраць выступiлi прадстаўнiкi КПРФ. Папраўкi ў Канстытуцыю РФ па гэтым пытаннi ў другiм i трэцiм чытаннях будуць разгледжаны 19 лiстапада. У Берлiне школьнiкi разграмiлi антыфашысцкую выставу13 лiстапада быў здзейснены напад на антыфашысцкую выставу "Адданыя i прададзеныя", якая праходзiла ва Унiверсiтэце Гумбальдта ў Берлiне. У нападзе ўдзельнiчалi каля тысячы школьнiкаў i актывiстаў леварадыкальных арганiзацый. Выстава распавядала аб прыгнятаннях яўрэяў у гiтлераўскай Германii. З-за недахопу месцаў брытанцы будуць хаваць нябожчыкаў "у два паверхi"Упершыню з часоў Вiктарыянскай эпохi у Брытанii дазволена патрывожыць магiлы нябожчыкаў. У якасцi эксперыменту, з новага года мясцовым уладам будзе дазволена перапахаваць нябожчыкаў глыбей, вызваляючы месца для новых магiл. Апублiкаваныя першыя фота экзапланеты за межамi Сонечнай сiстэмыНазiраннi за газапылавым поясам, вакол зоркi Фамальгаут, дапамаглi астраномам выявiць i сфатаграфаваць з дапамогай арбiтальнага тэлескопа Hubblе планету ў сярэдзiне гэтага пояса, гаворыцца ў артыкуле часопiса Sсiеnсе. Гэта, падкрэслiваюць астраномы, першы выпадак непасрэднага назiрання планеты. Зорка Фамальгаут, размешчаная ў 25 светлавых гадах ад Зямлi, у сузор’i Паўднёвай Рыбы, з’яўляецца адной з самых яркiх зорак нашага неба. Яна прыкладна ў 18 разоў ярчэйшая за Сонца i значна гарачэйшая. Будучыя назiраннi планеты, знойдзенай у сiстэме Фамальгаўта, у iнфрачырвоным дыяпазоне дазволяць зрабiць высновы аб прысутнасцi вадзяной пары ў яе атмасферы i зразумець заканамернасцi эвалюцыi вельмi маладой планеты, якой усяго 100 мiльёнаў гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу, 14 лiстапада, Дзярждума Расiйскай Федэрацыi ў першым чытаннi ўхвалiла падаўжэнне тэрмiну паўнамоцтваў прэзiдэнта з 4 да 6 гадоў i дэпутатаў
|
|